“Бяроза-2010” і “Ліда” забяспечылі сабе месцы ў першай лізе на наступны сезон. І гэта справядліва. З іншага боку, i няма больш справядлівага турніру, чым чэмпіянат. Ён яскрава паказвае, што менавіта клубы-лідары найбольш роўна праводзяць чэмпіянат. На старце сезону ніхто не мог падумаць, што “Бяроза” здолее дадаць настолькі, што апярэдзіць “Белтрансгаз”. Слонімцы правялі цудоўнае першае кола, а потым перасталі рэгулярна набіраць па 3 ачкі. Бярозаўцы гэтым скарысталіся і выйшлі на першы план.

У матчы з “Лівадыяй”, які праходзіў на чужой тэрыторыі ў Дзяржынску, “Бяроза” пастаралася згуляць асцярожна. Гэта ледзь не стала невырашальнай праблемай для гасцей. Краўчук на 48-й хвіліне адкрыў лік, але “Лівадыя” на 61-й зраўняла лік, дакладны ўдар на рахунку Кліміхіна. Толкі за сем хвілін да свістку Герасіменка прынес фаварытам перамогу і пуцёўку ў 1-ю лігу.

“Ліда” гуляла з “Гомельчыгункатрансам” і перамагла, няхай і са складанасцю. На 12-й хвіліне Дабравольскі дальнім ударам адкрыў лік. Потым гульня працягнулася атакамі гаспадароў. Тры разы лідзяне прабівалі ў каркас варотаў гамяльчанаў і так і не змаглі падвоіць лік. Затое не змог забіць “Гомельчыгункатранс”. 1:0 на карысць “Ліды”, на адну перамогу ў “Ліды” больш за канкурэнтаў-бярозаўцаў.

“Зорка-БДУ” перамагла “Асіповічы”. Першы гол у матчы забіў Валаткевіч, Тараканаў на 73-й мяч адыграў. Але парадавацца такому ліку асіпаўчане доўга не змаглі, праз шэсць хвілін Зелянкевіч зноўку вывеў наперад “Зорку”. Затым армейцы вызначыліся яшчэ раз – мяч на рахунку таго ж Зелянкевіча – 3:1!

Сенсацыя грымнула ў Калінкавічах. Безнадзейны аўтсайдэр “Вертыкаль” атрымала перамогу над “Камунальнікам”. Пагрозліва слонімцы насоўваліся на вароты калінкавічцаў, аднак дабіцца

поспеху доўга не маглі. Так доўга, што матч скончыўся, а лік на табло быў 1:0 на карысць…“Вертыкалі”. Усё вырашыў гол Ціханоўскага на 31-й хвіліне.

“Забудова” дома ў Маладзечне мела сур’ёзныя праблемы ў сустрэчы супраць “Дынама-2”. На гол Макрыцкага на 7-й хвіліне дынамаўцы адказалі дублем Сяргея Новіка. Адзін з галоў быў забіты з пенальці. Маладзечанцы працягнулі наступ, а вось забілі толькі на 50-й хвіліне ўдарам Макрыцкага. Праз дзесяць хвілін Талькоўскі забіў пераможны гол – 3:2! “Забудова” набірае тры ачкі.

Яшчэ адна нечаканасць услед за Калінкавічамі здарылася ў Слоніме. “Белтрансгаз” сустрэўся са “Смалявічамі”. Смалявічцы ў наступным годзе яўна будуць змагацца за выхад у 1-ю лігу. У каманды неблагое фінансавае становішча, добры падбор гульцоў, таму няма сумневаў: калі такі статус-кво захаваецца, “Смалявічы” на многае будуць прэтэндаваць у 2012 годзе. Цяпер жа каманда абсалютна нічым не саступала “Белтрасгазу” і дзякуючы галам Захарэня і Слабашэвіча нават перамагла!

“Орша” вяла пасля голу Кітаёва, але дубль Торапа, галы Лагуціна і Маліноўскага перакулілі сітуацыю дагары нагамі – 4:1 перамога “Жлобіна”.

“Партызан-2” дома не меў ніякіх праблем з мастоўскім “Нёманам”. 5:0! Забівалі ў “партызанаў” Канавалаў, Дубовік, Красоўскі, Кульбака і Еўлаш.

“Ліда” і “Бяроза-2010” набралі па 70 ачкоў. У “Белтрансгаза” засталося 61. Замыкаюць табліцу “Орша” і “Асіповічы”, у каторых 21 і 20 ачкоў адпаведна.

От admin