З канцом апошняй гульні 37-га туру Серыі А амаль уся інтрыга стала вычарпанаю. Вядомы ўжо пераможца, прызёры, а таксама троіца няўдачнікаў, якія правядуць наступны сезон у Серыі Б. Для тых, хто за турнірам не назіраў, магчыма, нечаканасцю стане прысутнасць у гэтай троіцы геуэзскай “Сампдорыі”. Яшчэ год таму клуб займаў месца, якое дазваляла яму ўдзельнічаць у Лізе Чэмпіёнаў, на экватары гэтага сезону – ішоў дзевятым, абыграўшы дома “Рому” і, пэўна, не сумняваючыся як мінімум у захаванні прапіскі ў вышэйшым дывізіёне. Але ўсё развалілася быццам бы па пляску ладоняў невядомага і, пэўна, злога чараўніка: клуб страціў двух сваіх галоўных бамбардзіраў. Касана сапсаваў адносіны з прэзідэнтам Гаронэ, і той яму гэтага не дараваў, у снежані Антоніа сыйшоў у “Мілан”, у складзе якога стаў чэмпіёнам. Джампаала Пацыні без скандалаў, але не менш паспяхова быў прададзены ў “Інтэр”, і, пэўна, гэты трансфер пачаў забіваць цвікі ў накрыўку гроба “Сампы” – у клубе не было гульцоў, якія маглі б забіць. Судзіце самі: за студзень, люты, сакавік, красавік і травень клуб забіў 12 галоў. У той жа час астатнія клубы з хваста табліцы націснулі педаль газу і ўжо ў мінулым туры пакінулі “Сампу” за мяжой шчаслівых 17-ці. Фінішам канвульсій стаў мінулы тур – “Лечэ” і “Чэзэне” хапіла матывацыі, каб дабіцца перамог у сваіх матчах над двумя іншымі пакідаючымі Серыю А: “Бары” і “Брэшыяй” суадносна. Тым самым “Сампа” была прыціснутая да сцяны і ў сустрэчы з “Палерма” у яе не было аніякіх варыянтаў станоўчага выніку, акрамя перамогі. Перамогу блучэркеці не здабылі, а таму адсталі ад “Лечэ” на 5 балаў за 1 тур да канца чэмпіянату. Лепш за ўсё пачуцці клубу выразіў Анджэла Паломба. Пасля фінальнага світку ён падыйшоў да трыбуны з фанатамі і заплакаў, просячы ў іх прабачэння. Хто бы што не казаў пра “мужаства” і “мужчынскасць”, у футболе гэты жэст быў прымальным з-за сваёй шчырасці. Згадзіцеся, мужчыне складана заплакаць на камеры. Тым больш, такому мужчыне, як Паломба. Трэба сказаць, што фанаты таксама не хавалі слёз. Пасля матчу нешта мямліў Гаронэ і астатнія людзі, маючыя дачэненне да клубу, але ёй гэтае ўжо не дапаможа – “дорыя” развітваецца з Серыяй А і пачынае новы этап. Шчыра спадзяемся, што не менш славуты, чым мінулы!

“Мілан” тым часам святкаваў па поўнай. Мінулы матч на “Сан Сіра” стаў апошнім дамашнім для новых чэмпіёнаў і пасля яго кубак Серыі А быў урачыста перададзены клубу. Гульцы расанэры зрабілі сапраўдны падарунак сваім фанатам – 4:1 супраць Кальяры ў нічога не вырашаўшым матчы. Масімільяна Алегры душэўна абдымаўся з падапечнымі Раберта Данадоні, якія яшчэ сязон таму былі ягонымі. Трэба сказаць, што шоў “Мілан” зладзіў не толькі на полі, але і пасля яго. Памятаеце пары Масіма Ода і Адрыяна Галіяні ў мінулым туры? У гэтым было нешта падобнае. Колькі месяцаў таму Кевін-Прынс Баатэнг паабяцаў, што, калі стане чэмпіёнам, станцуе “лунаход” Майкла Джэксана на газоне “Сан Сіра”. І вось, медалі атрыманыя, шампанскае разліта, апладысменты адгучалі, свет выключаны і на поле выходзіць Кевін-Прынс:

Даволі сумным атрымаўся матч, ад якога чакалі значна большага: “Напалі” і “Інтэр” забілі па мячы і засталіся задаволенымі. “Інтэр” абараніў сваё другое месца, а “Напалі” атрымаў пуцёўку у групавы этап Лігі Чэмпіёнаў 2011/12. Вальтэр Мацары увайшоў у ролю Карлсана і, пэўна, з паўгадзіны ягоны гальштук бараздзіў паветра на “Сан Паала”, бо гульцы зайшліся ў падкідальніцкім экстазе. Не менш аптымістычна выглядаў і трэнер нэрадзуры Леанарда, які знайшоў у сваёй пакуль што невялікай трэнерскай кар’еры заканамернасць: у мінулым сезоне ён быў трэцім з “Міланам”, зараз стаў другім з “Інтэрам”, у наступным абяцае стаць чэмпіёнам. Цікава, які клуб на гэты раз выбера бразільскі спецыяліст?

Магчыма, ягоныя паслугі спатрэбяцца “Ювентусу”, які, хутчэй за ўсё застанецца без еўракубкаў на наступны сезон. У наступным туры “старая сіньёра” прымае дома “Напалі”, а бліжэйшы супернік – “Рома” на “Алімпіка” будзе біцца з “Сампдорыяй”. У выніку перамогі першых і паразы другіх заветнае сёмае месца дастанецца турынскаму клубу. Але калі глядзець на апошнія рэзультаты клубу Дэль Нэры, перспектыва такая падаецца вельмі туманнай, да таго ж у самаго сіньёра Луіджы не так шмат шанцаў на захаванне працоўнага месца. У мінулым туры Юве саступіў ў гасцях “Парме”, пераможны гол забіў былы ювенціні Себасцьян Джавінка.

Не самая лепшая навіна для беларускіх аматарў Серыі А: Віталій Кутузаў зноў не папаў у заяўку на матч “Бары”, і, увогуле, здаецца, што хутка яму прыдзецца змяніць прапіску.

Апошні тур пройдзе 22 траўня, пачатак усіх матчаў 21:45 па Мінску.

От admin