Пасля невялічкага перапынку аднавіліся гульні ў айчыннай 2-ой лізе. Да канца чэмпіянату трэба правесці яшчэ цэлы круг, таму ўсё можа памяняцца. Пары 18-га туру дублявалі гульні 1-ага, і тут можна знайсці некалькі вельмі цікавых зменаў. Так што не трэба “Гарадзеі” аж цяпер думаць пра першую лігу – усё можа перавярнуцца.
.
Адзначаючы вынікі туру, варта згадаць матч “Вігвама” са Смалявічаў з “ХБК-2” з Гомля. У першым кругу смалявічцы абгулялі суперніка ў яго лагавішчы 2:0. Цяпер жа “Вігвам” з кожным месяцам паказвае ўсё больш бедную гульню, і нарэшце не змог перагуляць дома яўнага аўтсайдэра – 0:0. Яшчэ ў першым туры па-майстэрску згуляў шклоўскі “Спартак”, калі выйграў у “Асіповічаў” 3:0. Аднак бліжэй да сярэдзіны кругу шклаўчане сталі рэгрэсаваць, падобная тэндэнцыя захоўвалася і ў канцы першай паловы чэмпіянату, таму перамога над “Асіповічамі” на іх полі з тым жа вынікам у 18-м туры ў лепшым сэнсе шакавала прыхільнікаў клуба.
.
“Орша” ў першым туры была разгромлена перад роднымі трыбунамі “Вертыкаллю” з Калінкавічаў 1:4. Хто мог падумаць, што аршанцы здолеюць перамагчы суперніка ў 18-м, хай тыя ўжо даўно праваліліся ў глыбіні сярэдзіны табліцы? А здолелі! Спачатку Піваровіч забіў у свае вароты, але потым госці вызначыліся тройчы: удары Жалезнікава, Алейнікава і Хоміча прынеслі важную перамогу аршанцам.
.
А самыя вялікія пературбацыі ў другой лізе адбываюцца з “Зоркай-БДУ”. Яшчэ ў першым афіцыйным матчы сезону мінчане ва ўпартай барацьбе прайгралі слонімскаму “Белтрансгазу” 2:3. Цяпер жа сталічныя футбалісты не палічылі слонімцаў за сапернікаў і разарвалі іх 5:0! Прычым усе пяць галоў забіваліся рознымі людзьмі! І толькі адзін з пенальці. Такім чынам, “Зорка-БДУ” атрымала ў 18-м туры толькі 7-ю перамогу, затое – увага! – 4-ю запар! І ўсе гэныя чатыры перамогі буйныя! Раней “Зорка-БДУ” граміла “ХБК-2” 4:0, “Спартак” 5:1, “Оршу” 4:0. З такімі вынікамі “Зорка” паднялася ўжо на 9-ю пазіцыю, а была ж адной з апошніх!
.
“Бяроза-2010”, як і меркавалася, працягнула пераможны марш на самы верх, перагуляўшы “Гомель-2” 2:1. Прычым бярозаўцы дазволілі гаспадарам выйсці наперад, але затым паціху прыбралі рычагі гульні да сябе і двума стрэламі дамагліся выйгрышу. Цяпер “Бяроза-2010” ужо 5-я і толкі для статыстыкі і кантрасту можна ўзгадваць вынік першага туру, у якім бярозаўцы на родным траўніку саступілі таму ж “Гомелю-2”.
.
“Слуцкцукар” зусім не жадае здавацца і хоча адабраць першынство ў “Гарадзеі”. На гэты раз случакі перамаглі “на нішто” “Жлобін” 6:0! Змаганне доўжыцца яшчэ.
.
Ну і, нарэшце, два самых важных паядынкі туру. “Маладзечна” – “Клечаск”. Маладзечанцы нягледзячы на радок у сярэдзіне табліцы ўсё адно ўвасабляюць небяспеку для лідараў. Тут, здавалася б, небяспека прайшла па заканчэнні тэрміну, гол у якім лічыцца хуткім. Ужо на першых секундах(!) Клачкоў вывеў “Клечаск” наперад, на 19-й хвіліне пасля дакладнага ўдару Давыдзенкі, супраціў гаспадароў, паводле задумы госцей мусіў скончыцца. Але не такімі простымі аказаліся яны, Лужынскі і Дараховіч хутка прымусілі саперніка падумаць над тым, каму яны навязваюць супраціў. І ўсё ж мацнейшымі аказаліся футбалісты “Клечаска”. Гол Статуева вырашыў лёс матчу – 3:2 на карысць “Клечаска”. У маладзечанцаў засталіся некаторыя прэтэнзіі да арбітраў, датычныя вызначэння афсайду, але ўсё ўжо ў гісторыі.
.
І, нарэшце, у 18-м туры “Гомельчыгункатранс” прагнуў абгрунтаваць свае прэтэнзіі на лідарскія пазіцыі. Не атрымалася. “Гарадзея” выступіла традыцыйна з пазіцыі сілы, а ў чыгуначнікаў не знайшлося супрацьдзеі. У выніку дзёрзкі “прэтэндэнт” упаў пад прэсам – 1:5. Прычым дубль у гэтай сустрэчы аформіў Уладзімір Макоўскі, які сваім жа дублем у першым кругу прынес над той жа камандай перамогу 2:0.
.
У 19-м туры “Гомельчыгункатранс” будзе мець троху меней сур’ёзнага праціўніка – “Бярозу-2010”. Абодва клубы падымаліся наверх, да таго ж бярозаўцы з самага “склепу”. А “Гарадзея” ў наступным матчы спадзяецца на яшчэ адзін удалы “майстар-клас”, апанентам будзе зноў “імклівы” клуб, які як жаўрук шпарка падымаецца ў нябёсы – “Зока-БДУ”.
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў
Команда | М | В | Н | П | РМ | О | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Городея | 34 | 27 | 3 | 4 | 112-29 | 84 |
2 | Слуцксахар (Слуцк) | 34 | 25 | 6 | 3 | 79-30 | 81 |
3 | Клеческ (Клецк) | 34 | 24 | 4 | 6 | 91-35 | 76 |
4 | Молодечно | 34 | 17 | 6 | 11 | 69-52 | 57 |
5 | Звезда-БГУ (Минск) | 34 | 15 | 10 | 9 | 76-47 | 55 |
6 | Береза-2010 | 34 | 16 | 6 | 12 | 57-55 | 54 |
7 | Гомельжелдортранс | 34 | 16 | 4 | 14 | 63-58 | 52 |
8 | Осиповичи | 34 | 15 | 5 | 14 | 51-64 | 50 |
9 | Неман (Мосты) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-50 | 48 |
10 | Спартак (Шклов) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-59 | 48 |
11 | Вигвам (Смолевичи) | 34 | 10 | 11 | 13 | 32-41 | 41 |
12 | Белтрансгаз (Слоним) | 34 | 9 | 13 | 12 | 46-55 | 40 |
13 | Гомель-2 | 34 | 9 | 9 | 16 | 37-48 | 36 |
14 | Жлобин | 34 | 10 | 4 | 20 | 48-74 | 34 |
15 | Орша | 34 | 10 | 3 | 21 | 40-75 | 33 |
16 | Вертикаль (Калинковичи) | 34 | 8 | 8 | 18 | 42-67 | 32 |
17 | Ливадия (Дзержинск) | 34 | 5 | 6 | 23 | 25-81 | 21 |
18 | ДСК-2 (Гомель) | 34 | 3 | 8 | 23 | 19-75 | 17 |