У гэтым туры ніводзін(!) з лідэраў не адчуваў сябе ў спакоі! Аднак, што цікава, ніхто з першай тройкі не згубіў ачкі. “Гарадзея” саступала ў цэнтральным матчы сталічнай “Зорцы-БДУ” пасля голу мінчаніна Буяка, але дзякуючы галам Тарлікоўскага і Аляксандра Баранава вырвала перамогу. Сталічныя футбалісты насамрэч гулялі як і ў папярэдніх матчах, то бок досыць упэўнена пераходзілі на чужую палову поля, вялі свае атакі, але “Гарадзея” ўсё ж аказалася мацнейшай за саперніка. “Зорка-БДУ” так і не здолела парваць з серыяй, дзе яны ніяк не могуць абыграць “Гарадзею”. Гэта была ўжо сёмая гульня клубаў паміж сабой, “Гарадзея” адсвяткавала пятую перамогу над армейцамі. А “Зорка-БДУ” да таго ж не падоўжыла серыю, якая складалася з чатырох буйных перамог запар.

.

“Клечаск” у хатнім паядынку толькі ў апошнія 20 хвілін схіліў вагі на свой бок, дзякуючы голу Некрашэвіча. А сапернік жа ня быў такім жахлівым – усяго толькі сціплы “Гомель-2”!

.

“Слуцкцукар” гуляў на выездзе з “Лівадыяй”. Матч у Дзяржынску зусім не складваўся паводле плану случакоў, забіць ім давялося толькі на 72-й хвіліне. Замест плануемага лёгкага выезду і элементарнай перамогі “Слуцкцукар” атрымаў каманду, гатовую бараніцца ад нападу ўсе 90 хвілін. Тым не менш лівадыйская фартэца не стрывала. 0-1.

.

Чарговы раз назіраецца вялікае незадаволенасць сваім клубам сярод фанатаў “Маладзечны”. У гэтым туры каманда выйграла, ды й у гасцях. Але… Абыграны быў “Жлобін”, які раздушылі ў мінулым туры футбалісты “Слуцкцукра” з лікам 6:0! А забілі гульцы “Маладзечны” ў страшэнных муках толькі на 86-й хвіліне. Так што цяпер 7-е месца клуба ў табліцы зусім не падаецца заніжаным.

.

“Спартак” прынес радасць на вуліцу “ХБК-2”. Аўтсайдэр чэмпіянату зраўняў лік і прывез са Шклова 6-ае ачко. Неяк не верыцца, што каманда, якая ўмее дамагацца выніку, але ёй не хапае вопыту скончыць чэмпіянат без перамог. Падаецца, што пад канец чэмпіянату гамельчукі набяруць некалькі перамог у скарбонку.

.

“Асіповічы” ў гульні супраць “Оршы” збольшага адбіваліся ад гаспадароў, некалькі разоў аршанцы неверагодным чынам “мазалі” з выгадных пазіцый і былі ўрэшце рэшт за гэта пакараныя. Асіповічцы напрыканцы матчу збеглі ў контратаку і Дзмітрый Аніскевіч забіў свой чарговы мяч у чэмпіянаце. Асіповічцы з вялізнымі праблемамі прывозяць у свой горад 3 ачкі.

.

“Белтрансгаз” і “Вертыкаль” у вочнай сустрэчы зафіксавалі адзіную нулявую нічыю ў туры. “Вігвам” крыху наблізіў сам сябе да сярэдзіны, калі абгуляў “Нёман”, прычым у мастах. Голам у пераможцаў адзначыўся на 35-й хвіліне Захарань. Адзін з самых цікавых паядынкаў – “Бяроза-2010”-“Гомельчыгункатранс” скончыўся перамогай гасцей. Чыгуначнікі шмат чаго даведаліся ў папярэднім туры, калі саступілі 1:5 “Гарадзеі”, і цяпер прымянілі веды ў Бярозе. Галы Коцура і Савіцкага адзін у канцы першай паловы, другі напачатку другой забяспечылі гасцям вікторыю з лікам 2:0.

.

Па выніках туру ўся пяцёрка, што была перад ім наверсе засталася на сваіх пазіцыях. Пабачым, што будзе ў “юбілейным”, 20-м туры.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

  Команда М В Н П РМ О
1 Городея 34 27 3 4 112-29 84
2 Слуцксахар (Слуцк) 34 25 6 3 79-30 81
3 Клеческ (Клецк) 34 24 4 6 91-35 76
4 Молодечно 34 17 6 11 69-52 57
5 Звезда-БГУ (Минск) 34 15 10 9 76-47 55
6 Береза-2010 34 16 6 12 57-55 54
7 Гомельжелдортранс 34 16 4 14 63-58 52
8 Осиповичи 34 15 5 14 51-64 50
9 Неман (Мосты) 34 14 6 14 54-50 48
10 Спартак (Шклов) 34 14 6 14 54-59 48
11 Вигвам (Смолевичи) 34 10 11 13 32-41 41
12 Белтрансгаз (Слоним) 34 9 13 12 46-55 40
13 Гомель-2 34 9 9 16 37-48 36
14 Жлобин 34 10 4 20 48-74 34
15 Орша 34 10 3 21 40-75 33
16 Вертикаль (Калинковичи) 34 8 8 18 42-67 32
17 Ливадия (Дзержинск) 34 5 6 23 25-81 21
18 ДСК-2 (Гомель) 34 3 8 23 19-75 17

от admin