• 24.06.2025

Агляд 20-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе

Сен 5, 2010

20 тур першае лігі меў адразу некалькі займальных матчаў. Не заўсёды сустрэчы штосьці вырашалі, і тым не меней за імі было цікава назіраць.

.

У яўнага лідара чэмпіянату – “Гомеля” быў няпросты выезд у Мікашэвічы. “Граніт” прагнуў набраць тры ачкі, але гол Цімашэнкі ўсё ж прынес вікторыю гасцям. СКВІЧ не ўтрымаў другі радок, саступіўшы “Рудзенску”. Зноў жа адзіны гол на сустрэчу правёў 23-гадовы абаронца “Рудзенска” Шуцкі. На другі радок вярнуліся землякі “Гомеля” – “ХБК”, якія з лікам 1:0 (ізноў!) перамаглі “Смаргонь”. Пераможны гол на рахунку Марозава.

.

Усіх аматараў валідольных канцовак парадаваў матч “Славіі-Мазыр” супраць “Хіміка”. Дашук забіў надта непрыемны гол у вароты мазыранаў перад самым свістком на перапынак. У другім тайме забіць маглі і тыя і другія, але стала здавацца, што галоў болей не будзе. Калі Токарскі забіў на другой дададзенай хвіліне мяч у адказ, прыхільнікі “Славіі” ўздыхнулі – ну, дзякуй Богу, нічыя! Але праз якую хвіліну забіў яшчэ і Бардок, “Славія” перамагла 2:1, але лепей не згадваць адзін вялікі матч, дзе сцэнар быў такі ж, бо яго ўжо зацёрлі да дзірак, няхай такая канцоўка і насамрэч бывае надзвычай рэдкай. Пасля дадзенай вырванай перамогі “Славія” наўрад ці апусціцца ў дывізіён ніжэй ад цяперашняга, а калі зірнуць на турнірнае становішча, дык наогул няма вялікіх турботаў – клуб узляцеў ажно на 6-е месца!

.

Лік 1:0 стаў самым папулярным у туры. Так згулялі не толькі лідары, такі ж вынік быў зафіксаваны ў сустрэчах “Баранавічаў” і “Вераса” на карысць першых і “Ліды” з “Ведрыч-97”. У дадзеным паядынку вырашальным быў гол Дабравольскага на 11-й хвіліне. “Ліда” паспяхова скарысталася шанцам, чаго не здолеў зрабіць рэчыцкі клуб. Цяпер “Ліда” альбо рэальна ўключаецца ў барацьбу за выжыванне, хоць і застаецца пакуль на ніжэйшым радку альбо проста зацягвае за сабою рэчычанаў, якім перамога ў матчы была не менш неабходнай. Тым болей што слонімскі “Камунальнік” саступіў у чарговы раз, паездка ў Полацк завяршылася з лікам 1:3, прычым драматызм і акалічнасці былі ўнікальныя. Ужо на 8-й хвіліне Есіпёнак зрэзаў мяч у свае вароты – палачане выйшлі наперад. На 42-й хвіліне тое ж самае паўтарае Шэлег! 2:0 на карысць “Полацка”! На старце другога тайму побач са сваімі ўладараннямі памыляюцца ўжо палачане, але паспяваюць парушыць правілы – пенальці. Шанец не губляе Нарковіч – 2:1. Але на гол слонімскага форварда голам адказвае форвард полацкі – Юрый Алешчанка. І што адметна – таксама з пенальці. 3:1 – “Полацк” святкуе перамогу.

.

І нарэшце, адзначым, што сваю чорную паласу працягнула пінская “Хваля”. Дубль Козіча прынес гродзенскаму “Белкарду” вікторыю ў Пінску.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

  Команда М В Н П РМ О
1 Гомель 30 27 1 2 80-16 82
2 СКВИЧ (Минск) 30 17 7 6 52-21 58
3 ДСК-Гомель 30 17 7 6 52-26 58
4 Гранит (Микашевичи) 30 16 8 6 52-23 56
5 Руденск 30 12 7 11 37-39 43
6 Барановичи 30 11 10 9 31-37 43
7 Полоцк 30 9 12 9 38-34 39
8 Химик (Светлогорск) 30 10 7 13 37-44 37
9 Славия-Мозырь 30 10 7 13 33-44 37
10 Верас (Несвиж) 30 9 8 13 31-39 35
11 Волна (Пинск) 30 11 2 17 31-48 35
12 Сморгонь 30 8 8 14 33-43 32
13 Белкард (Гродно) 30 8 6 16 25-40 30
14 Ведрич-97 (Речица) 30 8 6 16 29-46 30
15 Коммунальник (Слоним) 30 5 13 12 23-48 28
16 Лида 30 4 7 19 23-59 19