Столькі галоў пабачыць складана! “Гарадзея”, як падавалася, перастане выдаваць матчы-карнавалы пасля не самай пераканаўчай перамогі ў мінулым туры над “ХБК-2”. Насамрэч гарадзейскі цмок часова згасіў агонь, ненадоўга. У 23 туры “Гарадзея” аказалася “без сумлення” і перайграла шклоўскі “Спартак” з лікам 9:1! Гэта нават несалідна для “Спартака”, усё-ж-ткі серадняк прыехаў у Гарадзею, не аўтсайдэр. Цярэнц’еў і Сыраквашка аформілі па хэт-трыку і апошні стаў лепшым бамбардзірам першынства з 17 мячамі.

.

“Слуцкцукар” атрымаў далёк не такую ж перамогу, гол Дземенкаўца за 11 хвілін да завяршэння матчу прынес перамогу над “Гомелем-2”. Пры супастаўленні перамог у гэтым чэмпіянаце ўсіх лідараў здзіўляешся – чаму “Гарадзея” выйграе ў “Слуцкцукра” толькі 7 ачкоў?

.

“Клечаск” нерваваў сваіх прыхільнікаў яшчэ больш. “Асіповічы” працягнулі пройгрышную серыю, але горда супраціўляліся наступам гаспадароў. Дубль Аніскевіча, які чарговы раз вёў “зялёных” за сабой трымаў “Клечаск” у страху згубіць ачкі. Але дубль Давыдзенкі перад першым голам Аніскевіча і пасля другога ягонага голу, а таксама дакладны стрэл Клачкова прынеслі клечычанам важную перамогу. Такім чынам, фаварыты працягваюць перамагаць, але толькі адна каманда штораз робіць гэта пераканаўча.

.

Не для ўсіх жыццё такое салодкае. Напэўна, лепшая каманда жніўня (апрача, зразумела ж, “Гарадзеі”) “Зорка-БДУ” абсалютна нечакана саступіла…”Лівадыі”. Перамогу дзяржынцам даў трапны стрэл Маргуна.

.

“Маладзечна” перамагло 2:0 “Вігвам”, “Вертыкаль” пад канец забіла пераможны гол на выездзе “Жлобіну”, “Белтрансгаз” пераканаўча давёў сваю перавагу “Оршы” – 4:1 і дубль Жагалы.

.

Пасля 23-га туру можна шчыра казаць пра тое, што свой “пул” аформіўся паміж “Бярозай-2010” і “Гомельчыгункатрансам”. Яны падзяляюць 4-5 месцы. У дадзеным туры абодва клубы без праблем расправіліся з сапернікамі: “Гомельчыгункатранс” перамог “Нёман” з Мастоў 4:1, трыўмф адбыўся ўва многім дзякуючы Трафімаву, які зрабіў дубль. “Бяроза-2010” перагуляла “ХБК-2” з лікам 3:0. Дубль у бярозаўцаў на рахунку Герасіменкі.

.

Наступны тур зноў будзе даволі звычайным, без вялікае колькасці зацятых баёў, з васьмі сустрэч можна вылучыць хіба паядынак “Гомельчыгункатранс”-“Слуцкцукар”. Тут нікому ня будзе проста.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

  Команда М В Н П РМ О
1 Городея 34 27 3 4 112-29 84
2 Слуцксахар (Слуцк) 34 25 6 3 79-30 81
3 Клеческ (Клецк) 34 24 4 6 91-35 76
4 Молодечно 34 17 6 11 69-52 57
5 Звезда-БГУ (Минск) 34 15 10 9 76-47 55
6 Береза-2010 34 16 6 12 57-55 54
7 Гомельжелдортранс 34 16 4 14 63-58 52
8 Осиповичи 34 15 5 14 51-64 50
9 Неман (Мосты) 34 14 6 14 54-50 48
10 Спартак (Шклов) 34 14 6 14 54-59 48
11 Вигвам (Смолевичи) 34 10 11 13 32-41 41
12 Белтрансгаз (Слоним) 34 9 13 12 46-55 40
13 Гомель-2 34 9 9 16 37-48 36
14 Жлобин 34 10 4 20 48-74 34
15 Орша 34 10 3 21 40-75 33
16 Вертикаль (Калинковичи) 34 8 8 18 42-67 32
17 Ливадия (Дзержинск) 34 5 6 23 25-81 21
18 ДСК-2 (Гомель) 34 3 8 23 19-75 17

от admin