Гучных сенсацый 14-ты тур не прынес. Усе тры лідары не адчулі вялікіх праблем. Адзінае, што “Слуцкцукар” да апошняга не мог быць спакойным за зыход сустрэчы з “Белтрансгазам”. Слонімцы першымі адкрылі лік намаганнямі Савоня, але госці адыграліся і выйшлі наперад, затраціўшы на гэта трошкі болей, як 10 хвілін. Болей галоў не было, хаця моманты мелі як тыя, так і другія. А “Гарадзея” і “Клечаск” абыгралі супернікаў аднолькава – 4:1. Прычым у паядынку “Гарадзеі” з мастоўскім “Нёманам” падапечныя Андрэя Мікалаевіча двойчы забілі з пенальці (абодва разы мастоўцы зносілі ва ўласнай штрафной Шкураценку і абодва разы трапным на 11-ці метрах аказваўся Тарлікоўскі) і яшчэ аднойчы ім дапамог аўтагол апанентаў. Адзіны гол, забіты футбалістам “Гарадзеі” з гульні быў праведзены, калі лёс сустрэчы вызначыўся, чарговы раз забіў Сыраквашка – экс-форвард светлагорскага “Хіміка” шэраг апошніх матчаў не сыходзіць з поля без хаця б аднаго забітага голу.
.
Бліжэйшы праследвальнік тройкі – “Маладзечна” выйграў у “Оршы” дзякуючы сумніўнаму пенальці. Дараховіч нават прабіў пасля мінімальнага кантакту з нагой аршанскага абаронцы, на дабіванні нікога не было, і тут арбітр нечакана для саміх маладзечанцаў вырашыў паставіць 11 метраў. Праз імгненні Вышынскі забіў адзіны гол у сустрэчы. Небяспечныя эпізоды ўзнікалі нярэдка, але забіць каманды адно аднаму не здолелі. Цяпер у Вышынскага ўжо 8 дакладных удараў за чэмпіянат, акрамя яго столькі ж нанёс Уладзімір Макоўскі. Форвард “Клечаска” Віскушэнка забіў 16 разоў, на рахунку вышэй згаданага Сыраквашкі 13, бярозавец Герасіменка і нападнік “Слуцкцукру” Якубоўскі забілі па 10 мячоў.
.
Чарговую перамогу аформіў “Гомельчыгункатранс”. “ХБК-2” быў абыграны 3:0. “Бяроза-2010” ўмацавалася, як серадняк пасля выйгрышу ў дзяржынскай “Лівадыі” 3:1. “Спартак” з Шклова двойчы забіваў “Гомелю-2” пад канец абодвух таймаў.
.
“Асіповічы” рэзка стартавалі ў матчы з “Зоркай-БДУ”, агаломшылі “студэнтаў” двума хуткімі мячамі. Гэта і прадвызначыла перамогу асіпаўчанаў. “Вігвам” і “Вертыкаль” разышліся нічыёй 1:1, матч быў звычайным, каляндарным. Для “Вігвама” такі вынік нават буйны. Каманда забіла 10 галоў, а прапусцілі яшчэ меней – 8.
.
“Гарадзея” па-ранейшаму лідзіруе з гандыкапам у 4 ачкі. “Слуцкцукар” выйграе адзін бал у “Клечаска”. “Маладзечна” саступае 6 ачкоў. Застаецца ў табліцы адзін нуль, і пакуль “ХБК-2” ніяк не можа яго сцерці. У наступным туры ў гамельчукоў будзе выдатная магчымасць набраць тры ачкі, бо гуляць трэба будзе супраць “Зоркі-БДУ”, праўда, і мінчане захочуць абавязкова перамагчы. Аднак самым галоўным супрацьстаяннем, натуральна, будзе матч “Слуцкукар” – “Гарадзея”.
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў
.
Команда | М | В | Н | П | РМ | О | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Городея | 34 | 27 | 3 | 4 | 112-29 | 84 |
2 | Слуцксахар (Слуцк) | 34 | 25 | 6 | 3 | 79-30 | 81 |
3 | Клеческ (Клецк) | 34 | 24 | 4 | 6 | 91-35 | 76 |
4 | Молодечно | 34 | 17 | 6 | 11 | 69-52 | 57 |
5 | Звезда-БГУ (Минск) | 34 | 15 | 10 | 9 | 76-47 | 55 |
6 | Береза-2010 | 34 | 16 | 6 | 12 | 57-55 | 54 |
7 | Гомельжелдортранс | 34 | 16 | 4 | 14 | 63-58 | 52 |
8 | Осиповичи | 34 | 15 | 5 | 14 | 51-64 | 50 |
9 | Неман (Мосты) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-50 | 48 |
10 | Спартак (Шклов) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-59 | 48 |
11 | Вигвам (Смолевичи) | 34 | 10 | 11 | 13 | 32-41 | 41 |
12 | Белтрансгаз (Слоним) | 34 | 9 | 13 | 12 | 46-55 | 40 |
13 | Гомель-2 | 34 | 9 | 9 | 16 | 37-48 | 36 |
14 | Жлобин | 34 | 10 | 4 | 20 | 48-74 | 34 |
15 | Орша | 34 | 10 | 3 | 21 | 40-75 | 33 |
16 | Вертикаль (Калинковичи) | 34 | 8 | 8 | 18 | 42-67 | 32 |
17 | Ливадия (Дзержинск) | 34 | 5 | 6 | 23 | 25-81 | 21 |
18 | ДСК-2 (Гомель) | 34 | 3 | 8 | 23 | 19-75 | 17 |