• 27.06.2025

Футбол. ЧБ. Вторая лига. 8 тур

Июн 3, 2010

8 тур другога айчыннага дывізіёна прынес некалькі нечаканасцяў. Але з пачатку не пра іх. У цэнтральным паядынку другога чэрвеня шклоўскі “Спартак” прымаў “Клечаск”. Нядаўняя параза ад “Гарадзеі” і поўны правал у Бярозе (0:4), дзе мясцовыя футбалісты здабылі толькі другую перамогу ў чэмпіянаце, адкінулі чырвона-белых ад першае тройкі. Аднак і “Клечаск” апошнім часам “забуксаваў”, таму шанцы каманд расцэньваліся як амаль аднолькавыя. Да таго ж, у Шклове не забыліся на няўдалы выезд да клецкай каманды на кубкавы матч у 2008 годзе. Тады “Клечаск”, які зусім не думаў пра лідэрскія пазіцыі хаця б у другой лізе згуляў са “Спартаком” – тады яшчэ прадстаўніком першай лігі – унічыю і вырваў вікторыю дзякуючы серыі пенальці. “Спартак” у выніку трэцяй запар паразы мог яшчэ больш адстаць ад лідуючай “Гарадзеі”, гандыкап каторай адносна шклаўчанаў і так складаў ужо 8 ачкоў. Зразумела, што і для “Клечаску” матч быў важным момантам, бо неслабы разгон узяў “Слуцкцукар”, які выбіраецца з сярэдзіны ўгору. Больш трывалымі нервы аказаліся ў гасцей, якія правялі ў вароты “Спартака” два галы, што засталіся без годнага адказу. Што ж, можна канстатаваць істотны спад у гульні спартакаўцаў, а калі дадаць яшчэ і нічыю з “Белтрансгазам” да трох апошніх “абаранкаў”, дык робіцца жудасна. Асабліва вусцішнае тое, што два тыдні таму на рахунку клуба не было ніводнае паразы.

.

“Гарадзея” тым часам сустракалася ў Слоніме з мясцовым “Белтрансгазам”. Па слонімскай камандзе дакладна не вызначыш, за што яна змагаецца, затое наконт “цукровага” клубу ўсё даўно зразумела. Калі не ўзнікнуць фінансавыя пытанні, гарадзейцы маюць усе шанцы прабіцца ў першую лігу. Але, бадай, занадта рана пра гэта разважаць – на двары толькі 8 тур. Факт жа ў тым, што і на гэты раз гарадзейцы абышліся без праблем і перамаглі 4:2 ды захавалі адзін з двух апошніх нулёў у табліцы.

.

Калі ў “Гарадзеі” таблічны нуль прыемны, бо стаіць ён у графе “Паразы”, дык у гомельскага “ХБК-2” ён стаіць на два слупкі ўбок.     Не атрымалася выйграць і на гэты раз. Затое здабытым вынікам каманда можа ганарыцца. У госці да “камбінатнікаў” прыехаў суворы “Жлобін”, які нечакана для ўсіх разнёс у мінулым туры “Асіповічы” з “тэнісным” лікам 6:2. Не вядома, што залезла ў голаў да жлобінцаў на гэты раз, але яны не здолелі абыграць каманду з самага “скляпення” – 1:1.

.

Ды што там “Жлобін”! Як абнадзеіла сваіх прыхільнікаў “Бяроза-2010”! У сёмым туры бярозаўцы “знішчылі” шматпакутны “Спартак” са Шклова, аднаго з лідэраў 4:0(!), і, натуральна, калі адпраўляліся ў гасцюй да сціплай “Оршы”, разлічвалі на “працяг банкету”.  Але аршанцы не такія простыя і саступлівыя, чым грашыла каманда летась. Цяпер “Орша” спрабуе зачапіцца за балы ў матчы з супернікам любога рангу. І калі ледзь не кожны са стартавых тураў для клуба сканчваўся разгромным пройгрышам, то затым наступіла “найноўшая эра”. У мінулым туры аршанцы мінімальна саступілі лідэру – “Гарадзеі”, а цяпер перайгралі “Бярозу-2010” дзякуючы голу свайго лідэра Мікалая Кітаёва. ”Бяроза-2010” відаць сама спалохалася таго, што стала тварыць апошнім часам.

.

Працягнуў душыць праціўнікаў “Слуцкцукар”, пасля вынасу “Гомельчыгункі” 5:2 случакі ўчынілі расправу над сталічнай “Зоркай-БДУ”. “Студэнтаў” смела можна называць аўтсайдэрамі бягучага чэмпіянату, у гульні са “Слуцкцукрам” яны не здолелі супрацьпаставіць нічога – разгром з лікам 1:5.

.

У гомельскіх лясох заблыталася “Маладзечна”. Трывожны званок у матчы з “Гомелем-2”, дзе толькі гол Касцюка на 90+1 хвіліне прынес перамогу клубу, не стаў сігналам для мабілізацыі і “пошуку ўнутраных рэзерваў”. “Гомельчыгунка”, бязлітасна абыграная некалькі дзён таму канкурэнтам маладзечанцаў са Слуцку, перайграла “зялёных” 2:0.

.

Унікальны “Вігвам” са Смалявічаў пацвердзіў статус самай міралюбнай дружыны ў эшэлоне, згуляўшы па нулях з “Гомелем-2”. Гэты мірны зыход стаў ужо пятым у чэмпіянаце для “Вігвама”. А ўнікальнасць яго складаецца з таго, што менш за “Вігвам” у чэмпіянаце забівае толькі “ХБК-2” (два галы гамельчукоў супраць пяці вігвамаўскіх), а з гэтага туру смалявіцкі клуб зрабіўся і самым “непрапускным”. “Гарадзея” прапусціла два галы ў Слоніме, і цяпер у “Вігвама” на адзін прапушчаны мяч меней. Зрэшты, радавацца і нават весяліцца з гэтай нагоды ў Смалявічах асабліва не даводзіцца, бо каманда займае толькі дзявяты радок.

.

Лідэрам бамбардзірскага змагання з’яўляецца Аляксей Віскушэнка з “Клечаску”, які накалаціў ужо 13 мячоў, яго бліжэйшы канкурэнт Дзмітрый Вышынскі з “Маладзечны” мае толькі 6.

.

Пасля 8 тураў наверсе выразна аформілася тройка “лідэраў”. 22 балы мае “Гарадзея”, па 19 у “Клечаску” і “Слуцкцукру”. Адставанне “Маладзечны” і “Асіповічаў”, якія падзяляюць 4-5 пазіцыі складае ўжо 6 ачкоў. Далей па табліцы назіраецца шчыльнасць. “Лівадыя”, “Гомель-2” і “ХБК-2” з’яўляюцца відавочнымі аўтсайдэрамі.

.

9 тур адбудзецца ў бліжэйшыя выхадныя, там “Гарадзеі” трэба будзе прабіваць абарону “Вігвама”, “Спартаку” перарываць няўдалую серыю ў матчы супраць “Жлобіна”, а “Слуцкцукру” абараняць прэтэнзіі на тройку ў матчы з “Вертыкаллю”. Акрамя таго, нас чакае гомельскае дэрбі: самы ўдалы з другалігавых клубаў Гомеля “Гомельчыгунка”(11-е месца) “прыедзе” ў намінальныя госці да “Гомеля-2” на стадыён “ДЮСШ-7”.

.

7 тур

Белтрансгаз (Слоним) 2:1 Вигвам (Смолевичи)

.

Городея 1:0 Орша

.

Береза-2010 4:0 Спартак (Шклов)

.

Клеческ (Клецк) 3:0 ДСК-2 (Гомель)

.

Жлобин 6:2 Осиповичи

.

Ливадия (Дзержинск) 2:1 Вертикаль (Калинковичи)

.

Неман (Мосты) 3:1 Звезда-БГУ (Минск)

.

Слуцксахар (Слуцк) 5:2 Гомельжелдортранс

.

Молодечно 1:0 Гомель-2

.

8 тур

Вигвам (Смолевичи) 0:0 Гомель-2

.

Гомельжелдортранс 2:0 Молодечно

.

Звезда-БГУ (Минск) 1:5 Слуцксахар (Слуцк)

.

Вертикаль (Калинковичи) 2:2 Неман (Мосты)

.

Осиповичи 2:0 Ливадия (Дзержинск)

.

ДСК-2 (Гомель) 1:1 Жлобин

.

Спартак (Шклов) 0:2 Клеческ (Клецк)

.

Орша 1:0 Береза-2010

.

Белтрансгаз (Слоним) 2:4 Городея

.

Табліца

Команды     И   В       Н      П      М      О

1       Городея        8   7       1       0       22-4 22

2       Клеческ (Клецк)        8       6       1       1       26-9 19

3       Слуцксахар (Слуцк) 8       6       1       1       19-5 19

4       Молодечно       8       4       1       3       14-13         13

5       Осиповичи        8       4       1       3       12-13         13

6       Спартак (Шклов)       8       3       2       3       13-11         11

7       Вертикаль (Калинковичи)8        3       2       3       14-13         11

8       Неман (Мосты) 8       3       2       3       8-9    11

9       Вигвам (Смолевичи) 8       2       5       1       5-3    11

10     Жлобин    8       3       1       4       12-12         10

11     Гомельжелдортранс 8       3       1       4       11-17         10

12     Орша         8       3       1       4       6-13 10

13     Белтрансгаз (Слоним)        8       2       4       2       13-14         10

14     Береза-2010      8       2       2       4       11-13         8

15     Звезда-БГУ (Минск) 8       1       4       3       11-17         7

16     Ливадия (Дзержинск)        8       1       3       4       9-16 6

17     Гомель-2  8       1       2       5       9-13 5

18     ДСК-2 (Гомель)         8       0       2       6       2-22 2

.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў