4_idi0uW5doСёння шмат аматараў біятлона ў Беларусі і ў іншых краінах не вельмі добра ставяцца да нарвежскай біятланісткі, прыдумваюць ёй розныя абразлівыя мянушкі. Але цяжка не пагадзіцца, што Тура з’яўляецца адной з лепшых біятланістак у гісторыі біятлона, і нават у немаладым ужо для біятлона ўзросце змагалася за самыя лепшыя вынікі!

Champ.by падабраў некалькі фактаў з жыцця і кар’еры Туры Бергер, якую, на жаль, мы ўжо больш ня ўбачым у прафесійным біятлоне.

Барацьба з ракам

Увесну 2009 года Тура выявіла на скуры радзімку, якая, па парадзе лекараў каманды, тут жа была выдаленая, а спартсменка адпраўлена на біяпсію. Праз месяц біятланістцы паставілі дыягназ – у радзімке знайшлі ракавыя клеткі. За год да Алімпіяды-2010 лекары дапускалі, што Бергер нават не дажыве да гэтага спаборніцтва. Але спартсменка змагла не проста выступіць у Ванкуверы, але і заваяваць залаты медаль у індывідуальнай гонцы!

«Я была вельмі напужаная, — прызнаецца біятланістка. Калі вам усяго толькі за 20, здаецца, што жыццё будзе працягвацца вечна. І падобныя звесткі – аб смяротнай хваробе – прымушаюць моцна здрыгануцца».

Біятланістцы былі зробленыя дзве аперацыі на скуры па выдаленні меланомы. Хвароба была “злоўлена” ў самым зародку.

На сённяшні дзень Тура ўжо ачуняла, але лекары лічаць адступленне страшнай хваробы толькі рэмісіяй. Таму Туры даводзіцца не толькі рыхтавацца да спаборніцтв, але і сачыць за здароўем. А гэта для прафесійнай спартсменкі задача нялёгкая.

Тура Бергер – малодшая сястра Ларса Бергера

У сям’і Бергераў біятлон займае вельмі важнае значэнне. Можна сказаць, што Туры, як і яе брату Ларсу, фізічныя магчымасці і схільнасці да біятлона былі перададзены ў спадчыну. Дарэчы, старэйшы брат Туры таксама дасягнуў выдатных вынікаў у біятлоннай кар’еры: ён з’яўляецца шматразовым прызёрам гонак Кубка міра, у яго актыве першае месца на эстафеце 2009 года. Нягледзячы на тое, што Ларс заўсёды падкрэслівае, што біятлон для яго на першым месцы, найлепшых вынікаў ён дасягнуў менавіта ў лыжных гонках. Трохразовы чэмпіён свету, а таксама срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы – усё гэта падкрэслівае неверагодныя хуткасныя якасці нарвежскага біятланіста. У біятлоне ж яшчэ болей значных вынікаў яму пашкодзіла дамагчыся не вельмі ўдалая стральба. Як гаварыла Тура – стральба – “гэта сямейны праклён Бергераў”. З якім, дарэчы, апошняя здолела зладзіцца і зараз з’яўляецца адной з самых добрых стралкоў у біятлонным коле. Толькі ўспомніце, колькі гонак здолела выйграць нарвежская спартсменка, дзякуючы сваёй бездакорнай стральбе!

Неверагодныя рэкорды і дасягненні

Апроч Туры Бергер, няма ніводнай біятланісткі, якая б заваявала медалі на кожнай з гонак Чэмпіянату свету. Яшчэ больш унікальным з’яўляецца дасягненне нарвежкі ў сезоне 2012/13, калі яна заваявала ўсе Крыштальныя глобусы – Вялікі крыштальны глобус, а таксама чатыры малых у асабістых спаборніцтвах і два малых у складзе нацыянальнай сборнай Нарвегіі. У тым жа сезоне Бергер паставіла рэкорд па колькасці набраных за сезон балаў у адным кубкавым сезоне. Яе вынік – 1234 балы. Для параўнання, уладальніцы ВКГ гэтага сезона Кайсе Макарайнен для заваявання гэтага тытулу хапіла ўсяго 878 балаў.

Такія біятланісты, як Тура Бергер, назаўсёды застаюцца ў гісторыі. На яе кар’ерным шляху было шмат непрыемных падзей, але, дзякуючы сваёй неверагоднай волі і сіле духу, Тура з гонарам справілася з імі і па праве можа лічыцца адной з найлепшых біятланістак у гісторыі біятлона.

от admin