Пасля трэцяга туру на вяршыні табліцы застаўся толькі “Жлобін”. Ягоныя канкурэнты – “Гомельчыгтранс” ды “Смалявічы” – страцілі балы ў узаемнай сутычтцы, а “Забудова” увогуле была амаль знішчана “Мінскам-2”.
Паядынак туру: “Смалявічы – СТІ” – “Гомельчыгтранс”
Перамога давала кожнаму з клубаў шанец на прыгожае чыстае першае месца. Бліжэй да гэтага былі смалявічане, якія амаль усю гульню вялі з лікам 1:0. На дваццаць трэцяй хвіліне з пенальці адзначыўся Дзяніс Трапашко. Аднак пасля гэтага гаспадары надалі асаблівую ўвагу абароне, што дала гамельчанам аператыўны прастор для крэатыву. У гол гэта ўсе вылілася за некалькі хвілін да канца сустрэчы – дакладна прабіў Аляксей Крывашэеў. 1:1 – і зараз абедзве каманды сумна ўздыхаюць, гледзячы на спіну “Жлобіна”.
Герой туру: Зміцер Такарскі
“Жлобін” жа мог і не трапіць на першы радок, бо першы тайм з “Лівадыяй” у Дзяржынску праваліў. За паўгадзіны дубль Хадневіча амаль паставіў на калені каманду з гомельскай вобласці, але жлобінцы знайшлі ў сябе моц выправіць становішча. У даданы час Зміцер Такарскі скачарае разрыў да мінімума. У пачатку другой паловы прэсінг дазволіў гасцям зраўнаваць лік, а пасля гадзіны с чымсьці Такарскі ўстанавіў канчатковыя 2:3, што і дазволіла яму стаць героем туру. Пасля трох тураў “Жлобін” – адзіны калектыў, які не губляў балы.
“Забудову” зруйнавалі
Невялікі сюрпрыз зрабіў “Мінск-2” маладзечанскай “Забудове”, калі прывез са сталіцы чатыры галы ў падарунак кіперу гаспадароў. Адзін з лідэраў другой лігі пакорліва прыняў гасцінец спачатку ад Сяргея Кошаля, потым Кульбакі, Шпака ды Кругліка. Адказаць на такое вар’яцтва ў “Забудовы” здолеў толькі Аляксандар Альховік.
Цікавы факт
З дзесяці каманд толькі дзве здолелі перамагчы на сваім полі: “Клечэск” быў мацней за “Оршу” (2:0), а магілеўскае “Дняпро-2” з дапамогай Шрамчанкі пераадолела бар’ер у выглядзе “Немана” з Мастоў (3:1).
Непапраўны аўтсайдар
“Віцебск-2” у гэтым чэмпіянаце забіў толькі адзін гол, прапусціў сем і не набраў ні аднаго бала. На гэты раз ен дома мінімальна саступіў “Баранавічам” – 0:1. Забіў Сяргей Клімашэўскі.
Астатняе
Тры паядынкі завершыліся з лікам 1:1: “Асіповічы” – “Іслач”, адзначаны вышэй “Смалявічы” –“Гомельчыгтранс” і “Міеры” – “Белкард”. Неадназначным выдалася супрацьстаянне Слоніма і Мінска. Калі “Белтрансгаз” не пакінуў а ні шанцу “Дынама-2” на чужым полі (0:3), то іх землякі з “Камунальніка” пры сваіх трыбунах саступілі “Зорке-БДУ” (1:2).