Галоўная інтрыга канца чэмпіянату жывей за ўсіх жывых. За тур да канца так і невядома пакуль, хто будзе ўдзельнічаць у пераходных матчах з 11-м месцам вышэйшай лігі. У 29-м туры ўсё скончылася такім чынам, што барацьба толькі абвастрылася. “ДСК-Гомель” разарваў аўтсайдэра “Ліду” 6:0. У каманды Вячаслава Акшаева дубль аформіў Марозаў. СКВІЧ жа сустракаўся дома з яшчэ адным аўтсайдэрам “Ведрычам-97”. Міхаіл Горнак на 40-й хвіліне вывеў мінчан наперад , а на 64-й свой чарговы мяч правёў лепшы снайпер чэмпіянату Юрый Мархель. 2:0 – і для “ДСК” гэта былі кепскія навіны. Праўда, рэчычане ўжо праз чатыры хвіліны намаганнямі Ламакі адыгралі адзін гол. А на 72-й хвіліне камбінацыя “Ведрыча-97” завяршылася зрэзкай Лехавіцкага ў свае вароты – 2:2! Рэчычане набіраюць важнае для сябе ачко і адбіраюць два каштоўных у СКВІЧа. Такім чынам, абодва канкурэнты за другое месца маюць перад апошнімі выпрабаваннямі па 55 ачкоў.

У выніку сваёй перамогі і паразаў СКВІЧа і “ДСК-Гомеля” другое месца яшчэ можа заняць “Граніт”. Шанцаў мала, але яны ёсць. У 29-м туры мікашэвіцкі клуб расправіўся з “Хваляй” з Пінску 2:0. Неадбітымі сталі ўдары Шрэйтара і Якубовіча. Цяпер у “Граніта” 53 ачкі.

Важны матч каманд, якія з усім адчаем б’юцца за выжыванне – “Камунальнік” – “Смаргонь” не прынес паляпшэння ані слонімцам, ані іхнім апанентам. Ён скончыўся нулявой нічыёй.

Дарэчы, у гэтым туры лік 0:0 быў зафіксаваны яшчэ не раз. Так “Полацк” згуляў са “Славіяй-Мазыр”, а “Баранавічы” з гродзенскім “Белкардам”.

“Гомель” адсвяткаваў перамогу ў Нясвіжы 2:0. Сяргей Канцавы адкрыў лік, а ўжо на 92+ хвіліне вызначыўся Платонаў. Ды толькі цяпер не Дзмітрый, які забівае ледзь не ў кожным матчы, а ягоны брат Павел. Нарэшце, “Рудзенск” перамог “Хімік” з лікам 2:1. Адзначым, што ў светлагорцаў зноў забіў Андрэй Дашук.

  Команда М В Н П РМ О
1 Гомель 30 27 1 2 80-16 82
2 СКВИЧ (Минск) 30 17 7 6 52-21 58
3 ДСК-Гомель 30 17 7 6 52-26 58
4 Гранит (Микашевичи) 30 16 8 6 52-23 56
5 Руденск 30 12 7 11 37-39 43
6 Барановичи 30 11 10 9 31-37 43
7 Полоцк 30 9 12 9 38-34 39
8 Химик (Светлогорск) 30 10 7 13 37-44 37
9 Славия-Мозырь 30 10 7 13 33-44 37
10 Верас (Несвиж) 30 9 8 13 31-39 35
11 Волна (Пинск) 30 11 2 17 31-48 35
12 Сморгонь 30 8 8 14 33-43 32
13 Белкард (Гродно) 30 8 6 16 25-40 30
14 Ведрич-97 (Речица) 30 8 6 16 29-46 30
15 Коммунальник (Слоним) 30 5 13 12 23-48 28
16 Лида 30 4 7 19 23-59 19

от admin