26 гульнявы дзень хоць і не меў асабліва запеклых супрацьстаянняў, аказаўся адным з найцікавейшых за апошні час.
.
Нельга пакінуць па-за ўвагай другую запар паразу “Бярозы-2010” ад каманды з сярэдзіны табліцы. Прычым нетрывалай сярэдзіны. “Белтрансгаз” тварыў на вачох роднай слонімскай публікі ўсё, што хацеў. У першай палове госці хоць неяк трымаліся, затым пасыпаліся. 4:0 – такіх яскравых і буйных перамог у гісторыі “Белтрансгаза” налічваецца мала.
.
Нечакана вынікова на сваім полі згуляў “Спартак”. Шклоўская публіка была агаломшана бліскучай гульнёй свайго клуба яшчэ пушчэй за слонімскую! “Жлобін” быў раздушаны 8:2! Прычым у чэмпіянаце ўзнік яшчэ адзін пэнта-трык. Адзіны дагэтуль належаў Юрыю Сыраквашку з “Гарадзеі”, цяпер яго дагнаў Сяргей Філіпаў са “Спартака”. Пагадзіцеся, нават хэт-трыкі бываюць тут рэдка, а два пэнта-трыкі, нават не покеры! за адзін чэмпіянат – сапраўды шмат. А шклаўчанаў пасля такога можна назваць самай непрадказальнай камандай другой лігі. Зусім нядаўна яна атрымала прабоіну ад “Гарадзеі” 1:9, а вось тут перамога 8:2! Гэта нават не тэніс і не хакей! “Асіповічы” на такое не здольныя, яны больш стабільныя ў плане ліку.
.
Дарэчы, “Асіповічы” агоралі дома мастоўскі “Нёман”. Іўчанка забіў пераможны гол на 67-й хвіліне – 2:1. Можна колькі заўгодна гаварыць пра нестабільнасць і хісткасць “Асіповічаў”, але супраць фактаў лезці не рэкамендуецца – каманда займае 4-ты радок.
.
Гомельскае дэрбі “Гомельчыгункатранс” – “Гомель-2” скончылася дзякуючы голу Пінчука на карысць другіх. А вось слабейшы з гомельскіх клубаў “ХБК-2” абвяргае высновы пра заштатна-аўтсайдэрскі статус. Натуральна, вельмі позна, бо гамельчукі ўжо яўна не падымуцца вышэй за 17-ты радок, аднак як шыкоўна яны расправіліся з Лівадыяй” трэба было бачыць! Два галы лідэра атак гамельчукоў Аміна Кургхелі і адзін у выкананні Ігара Кавалёва знішчылі абарону дзяржынцаў – 3:0!
.
Матч ад каторага чакалі плоймы прыгожых галоў “Зорка-БДУ” – “Маладзечна” скончыўся ўнічыю 0:0 нягледзяы на спробы каманд нарэшце забіць.
.
Затое ў лідэраў не ўсё аказалася ў парадку. Калі “Клечаск” разарваў кола не вельмі ўдалых і няўпэўненых матчаў, абгуляўшы на выездзе “Оршу” 5:0, “Гарадзея” збольшага дзякуючы дублям Уладзіміра Макоўскага і Юрыя Сыраквашкі расправілася з “Вігвамам”, які канчаткова прымерыў да сябе статус аўтсайдэра, дык “Слуцкцукар” саступіў сціплай “Вертыкалі” ў Калінкавічах. Прычым усё ішло да нічыёй 0:0, часу заставалася няшмат, і тут, за 9 хвілін да канца прачынаецца напад “Вертыкалі”. Два асноўных бамбардзіры калінкавічцаў Чуб і Дулуб закатваюць два мячы ў вароты случакоў. Гол Якубоўскага за хвіліну да сцячэння часу нічога не вырашыў – 2:1. Дадзеная параза хутчэй за ўсё пакіне “Слуцкцукар” на трэцім месцы да канца чэмпіянату.
.
Цікава прасачыць і снайперскую спрэчку. Апошнім часам у ёй было маўчанне, цяпер жа Сыраквашка забіў два мячы, а Віскушэнка за свой “Клечаск” стаў галоўным “забойшчыкам” – хэт-трык! Такім чынам у Сыраквашкі ўжо 19 забітых мячоў, а вось Віскушэнка мае 20! Інтрыга не сціхае, яна трошкі большая за супрацьстаянне клубаў, “Гарадзея” апярэджвае “Клечаск” на 6 ачкоў. Да завяршэння застаецца 8 тураў.
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў
.
Команда | М | В | Н | П | РМ | О | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Городея | 34 | 27 | 3 | 4 | 112-29 | 84 |
2 | Слуцксахар (Слуцк) | 34 | 25 | 6 | 3 | 79-30 | 81 |
3 | Клеческ (Клецк) | 34 | 24 | 4 | 6 | 91-35 | 76 |
4 | Молодечно | 34 | 17 | 6 | 11 | 69-52 | 57 |
5 | Звезда-БГУ (Минск) | 34 | 15 | 10 | 9 | 76-47 | 55 |
6 | Береза-2010 | 34 | 16 | 6 | 12 | 57-55 | 54 |
7 | Гомельжелдортранс | 34 | 16 | 4 | 14 | 63-58 | 52 |
8 | Осиповичи | 34 | 15 | 5 | 14 | 51-64 | 50 |
9 | Неман (Мосты) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-50 | 48 |
10 | Спартак (Шклов) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-59 | 48 |
11 | Вигвам (Смолевичи) | 34 | 10 | 11 | 13 | 32-41 | 41 |
12 | Белтрансгаз (Слоним) | 34 | 9 | 13 | 12 | 46-55 | 40 |
13 | Гомель-2 | 34 | 9 | 9 | 16 | 37-48 | 36 |
14 | Жлобин | 34 | 10 | 4 | 20 | 48-74 | 34 |
15 | Орша | 34 | 10 | 3 | 21 | 40-75 | 33 |
16 | Вертикаль (Калинковичи) | 34 | 8 | 8 | 18 | 42-67 | 32 |
17 | Ливадия (Дзержинск) | 34 | 5 | 6 | 23 | 25-81 | 21 |
18 | ДСК-2 (Гомель) | 34 | 3 | 8 | 23 | 19-75 | 17 |