Была нечаканасць. Не сенсацыя, а менавіта нечаканасць. Шклоўскі “Спартак”, які, так бы мовіць, без шанцаў саступіў у мінулым туры “Гарадзеі” неспадзявана “накрыў” у сябе дома пагрозлівую “Бярозу-2010” 2:0. Шклаўчане выйшлі наперад дастаткова хутка, пасля ўдару Пронцішава, а потым развілі поспех у выніку стрэлу Хадзянкова. У бярозаўцаў так і не знайшлося контраргументаў.
.
“Вігвам” забіў хуткі гол “Белтрансгазу” і ўтрымаў вынік, а “Вертыкаль” не здолела адкрыць лік у сустрэчы з “Лівадыяй”, для койданаўцаў і нулявая нічыя – здабытак. “Гомель-2” напрыканцы адыграўся ў матчы супраць “Маладзечна”, а “Асіповічы” доўга саступалі “Жлобіну”, аднак здолелі перамагчы. На стартавы ў гульне гол Сасіноўскага дублем адгукнуўся Лагуцін, але затым дубль аформіў Іўчанка, прычым свой другі гол Аляксей забіваў ужо на 2-ой кампенсаванай хвіліне.
.
Знянацку прайграла “Зорка-БДУ”, якая саступіла “Нёману” з Мастоў. Гульня зусім не забаўляла гледачоў небяспечнымі момантамі, а на 80-й хвіліне гол забіў мастовец Балейка. “Нёман” адсвяткаваў юбілейную, 10-ю перамогу ў чэмпіянаце.
.
Сінхронна перамаглі лідары. “Клечаск” досыць упэўнена разыгрываў камбінацыі ў Гомелі у сустрэчы з “ХБК-2”. А вось да канструктывізму справа ніяк не даходзіла. Фаварыту пашчасціла забіць за хвіліну да перапынку. Прыхільнікаў клечычанаў узрадаваў гол Усцьяна. Што ж, досыць прагматычна, але ж “Клечаск” спраўна збірае ачкі. “Слуцкцукар” таксама не зазнаў вялікіх праблем. Случакі на выездзе з “Гомельчыгункатрансам” выйшлі наперад яшчэ на 14-й хвіліне пасля ўдару Сікоры, за гэтым голам паследавалі яшчэ два ў выкананні Ліса і Ждановіча. Пырху ўдалося на апошняй хвіліне забіць гол прэстыжу. Відавочна, што гамельчукі гуляюць няблага, але вось запалу ў матчах з фаварытамі камандзе бракуе. “Гарадзея” пасля 9:1 у мінулым туры давала надзеі сваім фанатам на чарговую феерыю. Да таго ж супрацьстаяла “Гарадзеі” “Орша”, у якой не надта атрымліваюцца апошнія гульні. На 5-й хвіліне прыгожым ударам з сярэдняй адлегласці Мілеўскі адкрыў лік. Здавалася б, такі пачатак павінен здушыць “Оршу” і гарадзейцам удасца забіць яшчэ некалькі прыгожых галоў. Аднак не атрымалася. Нават лепшы снайпер чэмпіянату Юрый Сыраквашка, каторы з’явіўся толькі на замену не здолеў прабіць аршанскага варатара. У аршанцаў сур’ёзных пагроз варотам “Гарадзеі” не было, былі пераходы ў наступ, якія, зрэшты, нічым не завершыліся. Нялёгкая перамога пакінула “Гарадзею” яўным лідарам.
.
У 25-м туры буйных сутыкненняў толкам ня будзе. Адзінае, што “Слуцкцукар” мусіць моцна пастарацца перамагчы на сваім стадыёне “Зорку-БДУ”, армейцы злыя на тое, што ў іх крыху разладзілася гульня і паспрабуюць нарэшце перамагчы.
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў
.
| Команда | М | В | Н | П | РМ | О | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Городея | 34 | 27 | 3 | 4 | 112-29 | 84 |
| 2 | Слуцксахар (Слуцк) | 34 | 25 | 6 | 3 | 79-30 | 81 |
| 3 | Клеческ (Клецк) | 34 | 24 | 4 | 6 | 91-35 | 76 |
| 4 | Молодечно | 34 | 17 | 6 | 11 | 69-52 | 57 |
| 5 | Звезда-БГУ (Минск) | 34 | 15 | 10 | 9 | 76-47 | 55 |
| 6 | Береза-2010 | 34 | 16 | 6 | 12 | 57-55 | 54 |
| 7 | Гомельжелдортранс | 34 | 16 | 4 | 14 | 63-58 | 52 |
| 8 | Осиповичи | 34 | 15 | 5 | 14 | 51-64 | 50 |
| 9 | Неман (Мосты) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-50 | 48 |
| 10 | Спартак (Шклов) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-59 | 48 |
| 11 | Вигвам (Смолевичи) | 34 | 10 | 11 | 13 | 32-41 | 41 |
| 12 | Белтрансгаз (Слоним) | 34 | 9 | 13 | 12 | 46-55 | 40 |
| 13 | Гомель-2 | 34 | 9 | 9 | 16 | 37-48 | 36 |
| 14 | Жлобин | 34 | 10 | 4 | 20 | 48-74 | 34 |
| 15 | Орша | 34 | 10 | 3 | 21 | 40-75 | 33 |
| 16 | Вертикаль (Калинковичи) | 34 | 8 | 8 | 18 | 42-67 | 32 |
| 17 | Ливадия (Дзержинск) | 34 | 5 | 6 | 23 | 25-81 | 21 |
| 18 | ДСК-2 (Гомель) | 34 | 3 | 8 | 23 | 19-75 | 17 |
