• 09.12.2023 04:27

Футбол. Другая ліга. Скончыўся першы круг у другой лізе

Редакция

Автор:Редакция

Июл 30, 2010

Скончыўся 17 тур, скончыўся і першы круг беларускага чэмпіянату ў другой лізе.

.

Нечаканасць прынес матч паміж дзяржынскай “Лівадыяй” і смалявіцкім “Вігвамам”. Хоць “Вігвам” відавочна не прэтэндуе на высокія пазіцыі, ягонае становішча падавалася вышэйшым за лівадыйскае. Тым не менш адзіны гол гаспадароў застаўся без належнага адказу з боку “Вігвама”. “Зорка-БДУ” разграміла ў мінулым туры “Спартак” са Шклова 5:1, у гэтым туры армейцы-студэнты перайгралі суседзяў па табліцы – “Оршу” 4:0. “Гомельчыгункатранс” вымучыў перамогу ў сустрэчы з “Белтрансгазам” 2:1. Пераможны гол каманда з поўдня забіла за тры хвіліны да заканчэння. “Вертыкаль” святкавала перамогу над “Спартаком” 2:1, але гэтая перамога не далася калінкавічцам лёгка. Ужо на 12-й хвіліне спартакаўцы выйшлі наперад, затым “Вертыкаль” зраўняла лік, і толькі за тры хвіліны да канца футбалістам з Калінкавічаў удалося забіць пераможны гол. Гэты мяч дазволіў “Вертыкалі” заняць па выніках кругу месца ў дзясятцы.

.

Апошні нуль у табліцы прадказальна захаваўся. Ён належыць гомельскаму “ХБК-2” і стаіць у графе “перамогі”. У заключным туры першай паловы чэмпіянату гамяльчане паехалі ў гасцюй да “Асіповічаў”, дзе пратрымаліся без прапушчаных галоў увесь першы тайм. Але многае вырашыў прапушчаны мяч ўжо на першай хвіліне другога. “Асіповічы” канчаткова забралі ініцыятыву і пасля забілі яшчэ аднойчы.

.

Яшчэ за пятнаццаць хвілін да канца гасцявога матчу супраць “Нёмна” з мастоў у “Жлобіна” заставаліся надзеі звесці гульню да нічыёй. Аднак за гэтыя пятнаццаць якраз мастоўскія футбалісты аформілі разгром апанентаў. 4:1!

.

Лідар чэмпіянату “Гарадзея” абышлася без цяжкасцяў у супрацьстаянні з “Гомелем-2”. Гарадзейцы гулялі быццам у сябе ўдома. Дубль Уладзіміра Макоўскага і гол Віталя Шэпятоўскага прынеслі патрэбны вынік 3:0.

.

А цяпер мы падышлі да двух самых цікавых і гарачых матчаў туру. Лепшы бамбардзір “Бярозы-2010” Герасіменка забіў на 38-й хвіліне з пенальці ў вароты “Маладзечна”. Гэта не засмуціла гаспадароў, якія па гульні не саступалі гасцям, і на 61-й арбітр указаў ужо на “кропку” побач з варотамі “Бярозы”. Вышынскі быў трапным – 1:1. І ўсё ж “Бяроза-2010” святкавала ў напружаным матчы перамогу. На 70-й хвіліне Варанко прынес бярозаўцам тры ачкі. “Маладзечна” заканамерна завяршыла перш круг толькі на 8-м месцы. Занадта часта стала каманда губляць ачкі, гэта і адбілася на выніку.

.

І, нарэшце, бітва праследвальнікаў “Гарадзеі”! “Слуцкцукар”-“Клечаск”. І варта прызнаць, што “Слуцкцукар” быў у дадзеным матчы мацнейшым. Ужо на 12-й хвіліне Касцюкевіч вывеў случчанаў наперад, у самым пачатку другога тайму Гурыновіч трапна стрэліў – і 2:0. Толькі на апошніх секундах гульні Пракапеню ўдалося забіць гол прэстыжу “Клечаска”….у свае вароты. Такім чынам 2:1 – перамога “Слуцкцукра”.

.

“Гарадзеі”больш выгаднай была перамога слуцкага клубу, бо цяпер яе адрыў ад другога месца складае ўжо 7 балаў! “Слуцкцукар” апярэджвае “Клечаск” на 1. Ну а “Гомельчыгункатранс” насуперак нядобразычліўцам унікае барацьбы “пад небам”, а сам на гэтае “неба” караскаецца. Цяпер чыгуначнікі саступаюць трэцяму радку ўсяго 4 ачкі.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

.

  Команда М В Н П РМ О
1 Городея 34 27 3 4 112-29 84
2 Слуцксахар (Слуцк) 34 25 6 3 79-30 81
3 Клеческ (Клецк) 34 24 4 6 91-35 76
4 Молодечно 34 17 6 11 69-52 57
5 Звезда-БГУ (Минск) 34 15 10 9 76-47 55
6 Береза-2010 34 16 6 12 57-55 54
7 Гомельжелдортранс 34 16 4 14 63-58 52
8 Осиповичи 34 15 5 14 51-64 50
9 Неман (Мосты) 34 14 6 14 54-50 48
10 Спартак (Шклов) 34 14 6 14 54-59 48
11 Вигвам (Смолевичи) 34 10 11 13 32-41 41
12 Белтрансгаз (Слоним) 34 9 13 12 46-55 40
13 Гомель-2 34 9 9 16 37-48 36
14 Жлобин 34 10 4 20 48-74 34
15 Орша 34 10 3 21 40-75 33
16 Вертикаль (Калинковичи) 34 8 8 18 42-67 32
17 Ливадия (Дзержинск) 34 5 6 23 25-81 21
18 ДСК-2 (Гомель) 34 3 8 23 19-75 17