15 тур у другой лізе быў вельмі расцягнутым. Першыя матчы былі праведзеныя 14-га ліпеня, а ўжо завяршаўся тур праз тыдзень. Адкрываў тур матч “Гомельчыгункатранса” і шклоўскага “Спартака”. Гамяльчане цяпер спраўна набіраюць ачкі, каманда заканамерна ўвайшла ў першую пяцёрку, шклаўчане наадварот надта часта губляюць балы і цяпер іх можна назваць толькі сераднякамі. Чыгуначнікам удаўся добры матч, а гол Савіцкага прынёс ім перамогу. Чарговая параза “Спартака”.
.
“Жлобін” у роўнай гульне выдраў тры ачкі ў “Вігвама” ўсяго за чатыры хвіліны да фінальнага свістку. Героем усяго Жлобіна стаў Уладзімір Сіманенка.
.
Ну і канечне ж, ”Бяроза-2010”! Як заўсёды гэтая каманда паўдзельнічала ў трылеры. Прапусціла ў гасцявым матчы супраць мастоўскага “Нёмна” хуткі гол, бліжэй да заканчэння паловы сустрэчы двойчы запар забіла, але ў сярэдзіне другога тайму ўсё ж такі прапусціла. Так жа, як для “Клечаска” звыкла “набіваць” у рамку саперніка больш за тры галы, так жа і для бярозаўцаў ёсць звычкай гуляць 2:2 ці неяк накшталт гэтага.
.
У “Оршы” атрымаўся хуткі гол, аўтарам катораму стаў Уладзімір Алфімцоў. Тое крышку агаломшыла “Гомель-2”. Другі гол у вароты гаспадароў праводзіў таксама футбаліст, чые абавязкі засяроджваюцца збольшага на абароне – Раман Малафееў. У дуэлі аўсайдэраў нічога цікавага не было – “Зорка-БДУ” памучылася з забіццём першага галу 25 хвілін, а потым проста дабіла саперніка. Бедны гомельскі “ХБК-2” відавочна не спраўляецца з адказнасцю, выглядае слабейшым ад усіх. Сапраўды добрае выступленне наведалі заўзятары футболу ў Калінкавічах. На мясцовым стадыёне “Юнацтва” першымі вызначыліся госці – ветэран айчыннага футболу Мігас прыйшоў на дапамогу партнёрам, якія праглі забіць рана. Праз 10 хвілін знаны снайпер Аніскевіч папоўніў скарбонку асіпаўчанаў, аднак затым у гасцей гульня не пайшла, і калінкавічцы зраўнялі лік на старце другога тайму намаганнямі Лапцева, які аформіў дубль. І ўсё ж “Асіповічы” дамагліся свайго: ужо на 90-й хвіліне яшчэ адзін вядомы асіповіцкі забівала Кахно не пакінуў ніякіх шанцаў брамніку гаспадароў. Рэзка змянілася плынь у сустрэчы “Маладзечна” з “Белтрансгазам” – Дубль Вышынскага ўжо ў другім тайме, як падавалася, абяззброіў бедных слонімцаў. Аднак не. Тыя ўмудрыліся за 5 хвілін зраўняць лік і ўтрымалі яго да самага канца. Вось так сціплы “Белтрансгаз” адабраў каштоўныя ачкі ў гасцях.
.
А што з лідэрамі? “Клечаск” доўга намагаўся прабіць вароты дзяржынскай “Лівадыі”. Магчыма, усё было б яшчэ горш, аднак Ілінгін напрыканцы першага тайму забіў настолькі неабходны “гол у раздзявальню”. А скончылася дзеянне як звычайна: для “Клечаска” цалкам звыкла забіваць па чатыры галы штоматч. “Слуцкцукар” і “Гарадзея”, як вядома, сустракаліся адно з адным, матч быў цэнтральны і без галоў не прайшоў. Гэта супрацьстаянне можна назваць яшчэ і “цукровым дэрбі” – калі паглядзець на дабрадзеяў каманд. “Гарадзея” пакуль што бліскуча выступае ў Кубку Беларусі, у 1/16 фіналу гарадзейцы расправіліся з “Гранітам” з Мікашэвічаў 3:0! І гэта з камандай, што яшчэ летась прадстаўляла вышэйшую лігу! Зрэшты, такія пературбацыі для нашай краіны не такія рэдкія. Юрый Сыраквашка ў матчы са “Слуцкцукрам” забіў чарговы раз, але “Слуцкцукар” аказаўся не настолькі гасцінным, каб яшчэ і прайграць прамому канкурэнту на вачах родных фанатаў. Касцюкевіч з пенальці зрабіў нічыю. Хаця потым Уладзімір Макоўскі трапіў у перакладзіну, нічыя засталася на табло.
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў
.
Вынікі:
.
Гомельчыгункатранс 1:0 Спартак (Шклоў)
63′ Дзмітрый Савіцкі
.
Лівадыя (Дзяржынск) 0:4 Клечаск (Клецк)
45+1′ Міхаіл Ілінгін
48′ Васіль Клачкоў
57′ Андрэй Лапшын
90+2′ Алег Некрашэвіч
.
Жлобін 2:1 Вігвам (Смалявічы)
35′ Віктар Лагуцін
86′ Уладзімір Сіманенка
15′ Ягор Сямёнаў
.
Нёман (Масты) 2:2 Бяроза-2010
13′ Сяргей Клімец
72′ Дзмітрый Копаць
33′ Леанід Варанко
37′ Міхаіл Краўчук
.
Гомель-2 0:2 Орша
10′ Уладзімір Алфімцоў
72′ Раман Малафееў
.
Зорка-БДУ (Мінск) 4:0 ХБК-2 (Гомель)
25′ Дзяніс Трапашко (п)
35′ Яраслаў Шкурко
37′ Максім Бабакоў
52′ Юрый Юрчанка
.
Слуцкцукар (Слуцк) 1:1 Гарадзея
69′ Дзяніс Касцюкевіч (п)
22′ Юрый Сыраквашка
.
Маладзечна 2:2 Белтрансгаз (Слонім)
49′ Дзмітрый Вышынскі
64′ Дзмітрый Вышынскі
78′ Алег Г. Герасімчык
82′ Яўген Савонь
.
Вертыкаль (Калінкавічы) 2:3 Асіповічы
49′ Дзяніс Лапцеў
58′ Дзяніс Лапцеў
10′ Дзмітрый Мігас
22′ Дзмітрый Аніскевіч
90′ Аляксандр Кахно
Команда | М | В | Н | П | РМ | О | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Городея | 34 | 27 | 3 | 4 | 112-29 | 84 |
2 | Слуцксахар (Слуцк) | 34 | 25 | 6 | 3 | 79-30 | 81 |
3 | Клеческ (Клецк) | 34 | 24 | 4 | 6 | 91-35 | 76 |
4 | Молодечно | 34 | 17 | 6 | 11 | 69-52 | 57 |
5 | Звезда-БГУ (Минск) | 34 | 15 | 10 | 9 | 76-47 | 55 |
6 | Береза-2010 | 34 | 16 | 6 | 12 | 57-55 | 54 |
7 | Гомельжелдортранс | 34 | 16 | 4 | 14 | 63-58 | 52 |
8 | Осиповичи | 34 | 15 | 5 | 14 | 51-64 | 50 |
9 | Неман (Мосты) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-50 | 48 |
10 | Спартак (Шклов) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-59 | 48 |
11 | Вигвам (Смолевичи) | 34 | 10 | 11 | 13 | 32-41 | 41 |
12 | Белтрансгаз (Слоним) | 34 | 9 | 13 | 12 | 46-55 | 40 |
13 | Гомель-2 | 34 | 9 | 9 | 16 | 37-48 | 36 |
14 | Жлобин | 34 | 10 | 4 | 20 | 48-74 | 34 |
15 | Орша | 34 | 10 | 3 | 21 | 40-75 | 33 |
16 | Вертикаль (Калинковичи) | 34 | 8 | 8 | 18 | 42-67 | 32 |
17 | Ливадия (Дзержинск) | 34 | 5 | 6 | 23 | 25-81 | 21 |
18 | ДСК-2 (Гомель) | 34 | 3 | 8 | 23 | 19-75 | 17 |