У чарговым туры чэмпіянату абодва лідары сінхронна атрымалі перамогі. “Гарадзея” вяла ў матчы супраць “Вігвама” пасля голу Уладзіміра Макоўскага, але бліжэй да заканчэння зразумела, што лік даволі слізкі і трэба забіць яшчэ. Гэта ўдалося на 88-й хвіліне ў выніку ўдару Рудэнка. Як высветлілася хутка – небезпадстаўна, бо “Вігвам” здолеў сквітаць адзін мяч у дададзены час. “Клечаск” і “Орша” забілі мячы адно аднаму ў першым тайме, а на другі пакінулі проста барацьбу. Лідар мінімальна перамог.

.

А вось “Слуцкцукар” забуксаваў. Сцяною на ягоным шляху стала “Вертыкаль”. На 6-й хвіліне Клімчанка вывеў калінкавічцаў наперад, зрэшты, неўзабаве случакі аднавілі раўнавагу, а пад канец  тайму забілі другі раз. Здавалася, гол Камзолава мае стаць пераможным, але Бордак меў на гэты конт іншую думку – 2:2, “Вертыкаль” паказвае сваю несаступлівасць, згуляўшы на выездзе з лідарам даволі дастойна.

.

Расчаравалі сваіх прыхільнікаў футбалісты “Маладзечны”. Адзін з вядучых клубаў дывізіёну дома саступіў аўтсайдэру – сталічнай “Зорцы-БДУ” 2:4. Злом адбыўся ў канцы першай паловы, калі за некалькі хвілін маладзечанцы прапусцілі двойчы, хаця да гэтага вялі 2:1.

.

“Зрэзкай” маладзечанцаў скарыстаўся мастоўскі “Нёман”, які да гэтага ціхенечка набіраў ачкі ды не кідаўся ў вочы. У 9-м туры ахвярай мастоўцаў сталі “Асіповічы”, якія, напэўна, з’яўляюцца самай нестабільнай камандай лігі. “Нёман” забіў суперніку 4 мячы без адказу і заняў чацверты радок. Дублямі вызначыліся Астаповіч і Копаць.

.

Дзе ёсць стабільнасць – гэта ў шклоўскага “Спартака”. Што творыцца з клубам не вядома. Чарговую паразу спартакаўцы на гэты раз атрымалі ў Жлобіне, дзе на галы Рубанава, Сіманенкі і Торапа адказалі адзіным дакладным стрэлам Каласоўскага. Чатыры паразы запар адкінулі шклаўчанаў на 11-ты радок. Зусім нядаўна каманда разглядалася як кандыдат на павышэнне, цяпер жа пра гэта думаць складана.

.

У гомельскім дэрбі “Гомельчыгунка” атрымала перамогу ў гульні з “Гомелем-2” дзякуючы голу Андрыеўскага. “Лівадыя” святкавала свой другі пераможны матч, калі абыграла “ХБК-2”. Дагэтуль незразумелай з’яўляецца “Бяроза-2010”, але ў клуба праглядаецца жаданне ісці ўгору. У гэтым туры бярозаўцы “запрэглі воз” у другім тайме, калі галамі Герасіменкі і Варанко змусілі суперніка – слонімскі “Белтрансгаз” — капітуляваць.

.

Менш за месяц застаецца да старту ў Кубку Беларусі, за гэты час клубы правядуць два туры. У дзясятым цэнтральнай сустрэчай, пэўна, стане матч “Вертыкаль”- “Маладзечна”, амбітныя каманды, якія хочуць займаць месцы вышэй, чым цяпер. Можна адзначыць і пуцявіны лідараў. “Клечаск”, у якога цяпер 22 ачкі адправіцца ў  госці да “Белтрансгазу” – ўсё-ткі слонімцы дома гуляюць лепей, чым у гасцёх. “Гарадзея”, якая ўзначальвае табліцу з 25-цю баламі, прымае “Бярозу-2010”, і тут таксама можна чакаць сенсацыі.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

9 тур. Вынікі

.

Городея 2:1 Вигвам (Смолевичи)

Голы: 24′ – Владимир Маковский; 88′ – Алексей Руденок; 90+2′ – Егор Семенов

.

Береза-2010 2:0 Белтрансгаз (Слоним)

Голы: 66′ – Сергей Герасименко; 72′ – Леонид Воронко

.

Клеческ (Клецк) 2:1 Орша

Голы: 7′ – Илья Давыденко;  37′ – Алексей Вискушенко; 26′ – Павел Хомич

.

Жлобин 3:1 Спартак (Шклов)

Голы: 42′ – Николай Рубанов;  43′ – Владимир Симоненко; 63′ – Михаил Тороп; 61′ – Дмитрий Колосовский

.

Ливадия (Дзержинск) 1:0 ДСК-2 (Гомель)

Голы: 12′ – Александр Барковский

.

Неман (Мосты) 4:0 Осиповичи

Голы: 26′ – Игорь Остапович; 50′ – Дмитрий Копать; 80′ – Дмитрий Копать; 90+3′ – Игорь Остапович

.

Слуцксахар (Слуцк) 2:2 Вертикаль (Калинковичи)

Голы: 12′ – Денис Костюкевич; 45′ – Дмитрий Камзолов; 6′ – Сергей Климченко; 60′ – Александр Бордак

.

Молодечно 2:4 Звезда-БГУ (Минск)

Голы: 6′ – Дмитрий Вышинский (п);  35′ – Игорь Нарожник; 30′ – Максим Бабаков; 41′ – Всеволод Кожановский; 44′ – Всеволод Кожановский; 80′ – Эдуард Тиунов.

.

Гомель-2 0:1 Гомельжелдортранс

Гол: 48′ – Никита Андриевский.

от admin