Пасля трох тураў у чэмпіянаце засталася адна каманда, якая дабілася усіх перамог. Гэта “Клечаск”, які ў чарговым матчы прымаў на сваім гарадскім стадыёне “Гомельчыгунку”. Амаль паўгадзіны гаспадары не маглі адкрыць лік, але потым Аляксей Віскушэнка забіў першы з трох сваіх галоў. Давыдзенка і Марголенка дадалі свае галы да хет-трыку лідэра, і “Клечаск” упэўнена перамог 5:0. А вось шклоўскі “Спартак”, які прымаў “Вігвам” спаткаў першую ачковую страту. Нулявая нічыя ў гэтым матчы сфармавала наверсе групу каманд, што маюць цяпер па 7 балаў. “Слуцкцукар” і “Гарадзея” сінхронна перамаглі і абодва 2:0, і цяпер таксама наперадзе. “Маладзечна” пасля праколу на старце атрымала другую перамогу, ды яшчэ якую! Дзяржынская “Лівадыя” забіла гасцям цэлых тры галы, затое прапусціла ў адказ шэсць! Хет-трык аформіў Дзмітрый Вышынскі, і выйшаў на другое месца ў спісе снайпераў. Сярод іншых матчаў можна адзначыць супрацьстаянне аўтсайдэраў – “Оршы” і “ХБК-2″. Больш упэўненымі ў сабе аказаліся аршанскія футбалісты, якія адсвяткавалі перамогу, нягледзячы на выдаленне ў сваім саставе ўжо на 11-й хвіліне. Дубль Касачука пад канец сустрэчы прынёс “Жлобіну” вікторыю ў гульні з “Гомелем-2″, а “Зорка-БДУ” ўжо ў кампенсаваны час уратавалася ад паразы ў матчы з “Бярозай-2010″. “Белтрансгаз” і “Асіповічы” згулялі ўнічыю і атабарыліся ў сярэдзіне турнірнай табліцы.
.
ВЫНIКI
.
Спартак (Шклов) – Вигвам (Смолевичи) 0:0
.
Белтрансгаз (Слоним) – Осиповичи 1:1 (Шаблинский, 50 – Трущенко,8)
.
Берёза-2010 – Звезда-БГУ (Минск) 2:2 (Герасименко, 19; Кравчук, 67 – Кравчук (аг), 40; Юрченко, 92+)
.
Клеческ (Клецк) – Гомельжелдортранс (Гомель) 5:0 (Вискушенко, 29, 62, 73; Давыденко, 34; Марголенко, 66)
.
Жлобин – Гомель-2 2:1 (Косачук, 80, 90 – Пинчук, 54)
.
Ливадия (Держинск) – Молодечно 3:6 (Новиков, 35; Барковский, 37, Наумович, 47+ (пен) – Вышинский, 7, 12, 79; Нарожник, 26; Лужинский, 38; Дорохович, 61)
.
Неман (Мосты) – Слуцксахар (Слуцк) 0:2 (Камзолов, 14; Кутышенко, 92+)
.
Орша – ДСК-2 2:0
.
Городея – Вертикаль (Калинковичи) 2:0 (А.В.Баранов, 50, 69)
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў