• 13.07.2025

«Стэнлес» мог згуляць з БАТЭ ўнічыю, скарыстаўшыся памылкай брамніка барысаўскага клуба ў пачатку кубкавага матчу

Июн 24, 2022

Сёння пінскі «Стэнлес» саступіў барысаўскаму БАТЭ ў гульне 1/16 фіналу Кубка Беларусі – 1:2.

Адзіным голам у стане пінчан адзначыўся Дзмітрый Малашчыцкі – на 68-й хвіліне ён рэалізаваў пенальці за фол абаронцы БАТЭ Сідзі Банэ супраць Паўла Моўчуна.

Адзначым, што ў «Стэнлеса» былі ўсе шанцы згуляць з барысаўскім клубам унічыю. Яшчэ на 12-й хвіліне грубую памылку дапусціў 20-гадовы брамнік БАТЭ Вячаслаў Дзергачоў – няўдала выбіваючы мяч са штрафной пляцоўкі ён патрапіў у Кірыла Кавалевіча, ад якога мяч адскочыў у перакладзіну.

Источник