Сёння пінскі «Стэнлес» саступіў барысаўскаму БАТЭ ў гульне 1/16 фіналу Кубка Беларусі – 1:2.
Адзіным голам у стане пінчан адзначыўся Дзмітрый Малашчыцкі – на 68-й хвіліне ён рэалізаваў пенальці за фол абаронцы БАТЭ Сідзі Банэ супраць Паўла Моўчуна.
Адзначым, што ў «Стэнлеса» былі ўсе шанцы згуляць з барысаўскім клубам унічыю. Яшчэ на 12-й хвіліне грубую памылку дапусціў 20-гадовы брамнік БАТЭ Вячаслаў Дзергачоў – няўдала выбіваючы мяч са штрафной пляцоўкі ён патрапіў у Кірыла Кавалевіча, ад якога мяч адскочыў у перакладзіну.