• 24.06.2025

Футбол. Кубак Беларусі. Агляд 1/16 фіналу

Июл 29, 2013

Вось і завяршылася першая сур’ёзная стадыя Кубка Беларусі па футболе – 1/16 фінала. Як і чакалася, амаль усе клубы вышэйшага дывізіёна прайшлі ў наступны раўнд. Нечакана аступіўся наваполацкі “Нафтан”, прайграўшы мікашэвіцкаму “Граніту”. Мы падрыхтавалі агляд усіх сустрэч гэтай стадыі.

Пачнем з сустрэчы ў Слоніме. Каб згуляць з аднайменным клубам прыязджала брэсцкае “Дынама”. Як і чакалася, асаблівых праблем слонімчане сваім больш масцеравітым супернікам не аказалі. Брэсцкі клуб перамог з лікам 3:0. Гэта пры тым, што дынамаўцы гулялі зусім не мацнейшым саставам: напрыклад, галкіпер Канстанцін Рудзенок і абаронца Ігар Тыманюк увогуле праводзілі першы свой матч. Але не абышлося без кур’ёзу: як стала вядома, у складзе гасцей на поле выйшаў футбаліст, білет удзельніка ў якога адсутнічаў. Імя футбаліста Іван Вабішчэвіч. У выніку дакумент усё ж экстрана прывезлі, хоць ад пакарання «Дынама» гэта наўрад ці выратуе.

Вялікай нечаканасцю стаў вылет на такой ранняй стадыі “Нафтана”. Гулялі навапалачане з мікашэвіцкім “Гранітам”. У першым тайме адкрыць лік не атрымалася ні ў гаспадароў, ні ў гасцей. На другія 45 хвілін мікашэвіцкія футбалісты, напэўна, выйшлі з большай матывацыяй. На 60 хвіліне, на радасць мясцовай публікі, Аляксандр Сямёнаў выводзіць “Граніт” наперад! А на 77 хвіліне Дзмітрый Ігнаценка робіць становішча “Нафтана” катастрафічным: футбаліст рэалізуе пенальці. Нельга сказаць, што “Нафтан” не рабіў спроб адыграцца, але іх намаганняў было недастаткова. Сустрэча так і завяршылася з лікам 2:0 на карысць гаспадароў. Што ж, мікашэвічцы даказалі, што ім па сілах гуляць ў вышэйшым дывізіёне. Прычым аб нейкай недаацэнцы гаварыць не прыходзіцца: “Нафтан” гуляў асноўным саставам. Ва ўсім трэба шукаць дадатковы вынік. Цяпер навапалачане могуць поўнасцю засяродзіцца на Чэмпіянаце, паправіць сваё турнірнае становішча.

Як і чакалася, самым цікавым паядынкам быў “Віцебск” – “Гарадзея”. На 48 хвіліне Дзмітрый Лебедзеў вывеў гасцей наперад. Хутка адыграцца падапечныя Юрыя Канаплёва не здолелі. Але іх гулец усе ж такі забіў. Праўда, у свае вароты. Такім чынам, да 62 хвіліны “Гарадзея” ўжо перамагала з лікам 2:0. Трэба аддаць належнае футбалістам “Віцбеска”: рукі яны не апусцілі, скараціўшы перавес да мінімальнага на 77 хвіліне. Гол забіў Філіп Іваноў. Але на 80 хвіліне Аляксандр Лебедзеў “пахаваў” усе шанцы гаспадароў на выхад у наступную стадыю. Праўда, на 3 дадатковай хвіліне Андрэй Грачышка забіў другі мяч “Віцебска”, але гэтага было недастаткова. Як вынік, “Гарадзея” перамагае з лікам 3:2 і праходзіць у 1/8 фіналу.

У Смалявічах мясцовая каманда прымала бабруйскую “Белшыну”. Зыход гэтай сустрэчы быў вырашаны ўжо ў першым тайме, калі госці забілі тры мячы. Пасля матча галоўны трэнер “Белшыны” Аляксандр Сяднёў прызнаў, што ў першыя 45 хвілін ім пашанцавала: “Добрая баявая гульня. Супернік няўступлівы. Пашанцавала, што ў першым тайме забілі тры мячы. У другім тайме перайшлі, так бы мовіць, у энергазахавальны рэжым”. І сапраўды, у другім тайме “Белшына” больш гуляла ад абароны, эканомячы сілы. “Гарадзея” здолела адыграць толькі адзін мяч: на 49 хвіліне вызначыўся Дзмітрый Жданюк. “Старанне — гэта добра, але дробязяў у футболе не бывае — каб абыграць каманду вышэйшай лігі патрэбны пэўныя ўмовы”, – сказаў пасля сустрэчы паўабаронца “Смалявіч-СЦІ” Алег Страхановіч.

Магчымаць памераць свае сілы на камандзе вышэйшай лігі атрымала і “Бяроза-2010”. У госці да іх прыязджаў “Гомель”. Дзіўна, што прыйсці падтрымаць сваю каманду, паглядзець на больш майстравітых супернікаў мела жаданне не так многа людзей. На стадыёне прысутнічала каля 650 чалавек. Сама ж сустрэча праходзіла з вялікай перавагай гасцей, што і адбілася на ліку на табло. Ужо на 7 хвіліне Дзмітрый Хлебасолаў, які даволі нядаўна перайшоў у стан гамяльчан, адкрыў лік. Ён жа падвоіў перавес сваёй каманды на 57 хвіліне. А разгромы “Бярозы-2010” аформіў Антон Матвеенка, забіўшы на 78 хвіліне. Такім чынам, Гомель перамагае з лікам 3:0 і праходзіць далей.

У Мінску мясцовы СКВІЧ прымаў магілёўскі “Днепр”. Паглядзець футбол на ўтульным стадыёне СОКа прыйшло, як і заўседы, нямнога аматараў – усяго 200 чалавек. З першых хвілін дняпроўцы пачалі трымаць мяч, прымаць актыўны ўдзел у атаках. Нягледзячы на багацце галявых момантаў, лік футбалісты з Магілева адкрылі толькі на 25 хвіліне. Аляксандр Куган скарыстаўся ненадзейнай гульнёй цэнтральных абаранцаў СКВІЧа і перайграў у вочнай дуэлі галкіпера гаспадароў Віталія Макаўчыка. На 43 хвіліне Мікалай Зенько забівае гол у распранальню, і, напэўна, пазбаўляе мінчан апошняй надзеі адыграцца. У пачатку другога тайма Антон Шрамчэнка забівае трэці гол “Дняпра” ў гэтай сустрэчы: класная камбінацыя, у якой удзельнічалі Зенько, Мароз і Шрамчэнка, завяршаецца паражэннем варотаў СКВІЧа. Больш галоў забіта не было. Што ж, разгромны лік 3:0 робіцца папулярным на гэтай стадыі.

З аналагічным лікам завяршыўся паядынак “Ведрыч-97” – “Неман”. Радуе тое, што ў Рэчыцы аматараў футбола знайшлося болей: 1100 чалавек прыстунічала на трыбунах. У першым тайме забітых галоў не было: напэўна, спачатку прыстунічала нейкая недаацэнка гульцамі “Немана” супернікаў. На другі тайм падапечныя Сяргея Саладоўнікава выйшлі настроеныя вырашыць усе пытанні як мага хутчэй. Ужо да 55 хвіліны “Неман” вёў – 2:0. Спачатку вызначыўся арандаваны ў “Нафтана” Егор Зубовіч (дарэчы, гэта быў першы яго матч за новую каманду), а падтрымаў яго Павел Савіцкі. На гэтым Павел не спыніўся і аформіў дубль, забіўшы на 84 хвіліне. Больш галоў забіта не было. На табло зноў лік 0:3.

У Полацку адбылася сустрэча мясцовага клуба з пінскай “Хваляй”. Фаварытам пары лічыўся палескі клуб, хаця аб татальнай перавазе пінчукой ніхто не думаў. Матч пачаўся з затрымкай у 20 хвілін – прычына даволі папулярная для гэтага сезона: адсутнічала машына хуткай дапамогі. І вось, у 12:20 гульня усё ж такі пачалася. З нечаканасцей стартавага саставу каманд можна адзначыць выхад у складзе гасцей галкіпера Андрэя Дручыка: гулец выходзіць на поле ў другім з трох апошніх паядынкаў. Да гэтага (усе 13 тураў першай лігі) Андрэй правеў у запасе, а асноўным варатаром з’яўляўся Павел Рошчын. Пяройдзем канкрэтна да гульні. Ужо на 9 хвіліне ў пінчукоў атрымалася “размачыць” лік на табло: Ілья Каўпачук уваўшоў у штрафную і дакладным ударам адправіў мяч у левы вугал. Да перапынку перавес “Хвалі” захаваць не ўдалося: на 42 хвіліне Аляксей Плясуноў параўноўвае лік. А ў пачатку другога тайма “Полацк” увогуле выходзіць наперад! Адзначыўся Аляксандр Жыгар. Нельга казаць, што госці не прыкладалі намаганняў адыграцца, але гэта ў іх не атрымалася. Такім чынам, “Полацк” нечакана праходзіць далей.

Прыехаў вялікі футбол і ў Жлобін. Тут мясцовая аднайменная каманда з трэцяга дывізіёну прымала “Славію”. Як і чакалася, госці атрымалі прадказальную перамогу. Хет-трык у сустрэчы аформіў Дзяніс Лапцёў. Ён забіваў на 10, 43 і 60 хвілінах. Акрамя яго, удалося вызначыцца яшчэ аднаму футбалісту “Славіі”, Аляксею Цімашэнка, на 51 хвіліне. Канчатковы лік на табло – 4:0 на карысць гасцей. Трэба адзначыць, што для жлобінскага клуба толькі праход у гэтую стадыю – ужо поспех.

Не ўсе ведаюць, што, акрамя “Гомеля”, з вышэйшага дывізіёну, у горадзе з такой жа назвай ёсць каманда “Гомельжэлдортранс”. Выступае яна ў трэцім па значнасці дывізіёне Беларусі. У 1/16 фінала гэтая каманда сустракалася з “Слуцкам”. Як і меркавалася, гаспадары не стварылі асаблівых праблем слуцкім гульцам. Ужо да 27 хвіліны апошнія мелі перавес у два мячы. Зразумеўшы, што перамога ў гэтай сустрэчы ад іх нікуды не дзенецца, “Слуцк” абароты збавіў, гуляючы ў меней энергазатратны футбол. На 57 хвіліне яны забілі яшчэ адзін гол, апошні ў гэтай сустрэчы. Атрымаўшы перамогу з лікам 3:0, слуцкі клуб праходзіць у 1/8 фіналу. Праўда, без непатрэбных страт не абышлося: на 85 хвіліне з поля быў выдалены Кірыл Шрэйтар.

У Жодзіна “Зорка-БДУ” з трэцяга дывізіёну сустракалася з “Тарпеда-БелАЗ”. Розніца ў класе каманд была бачна з першых хвілін гульні:  сталічныя футбалісты часцяком не паспявалі за іх больш масцеравітымі калегамі з Жодзіна. Першы гол жодзінцы забілі на 16 хвіліне. Падвоіць перавес яны доўга не маглі – толькі на 62 хвіліне мяч зноў аказаўся ў варотах Чаркасава. Забіў яго Аляксандр Яцкевіч, які ў перапынку выйшаў на замену замест Вячаслава Глеба. А на 71 хвіліне вызначыўся іспанец Хасе Луіс Гарсія Міньяно. Гэты гол стаў першым для яго ў новым клубе. Больш забітых галоў гледачы не ўбачылі. Сустрэча завяршылася з лікам 0:3 на карысць “Тарпеда-БелАЗ”. Нягледзячы на паражэнне, “Зорка-БДУ” і не думала сумаваць. Аб гэтым сведчыць пасляматчавае інтэрв’ю галоўнага трэнера каманды Анатолія Шкляра: ”Вельмі ўдзячны за тое, што матч адбыўся ў Жодзіна, на класным стадыёне і выдатным газоне. Мае хлопцы трапілі ў сапраўдную футбольную атмасферу, убачылі, да чаго трэба імкнуцца. Яны вельмі стараліся, рабілі ўсё, што маглі, але выступаць на такім узроўні ім пакуль ранавата. Магу сказаць, што гэта адна гульня замяніла нам цэлы месяц вучэбна-трэніровачнага працэсу».

Найбольш буйную перамогу ў гэтай стадыі нечакана атрымала “Смаргонь”. Сустракалася яна з “Лідай”. Дзякуючы хет-трыку Сяргея Крата, смаргонская каманда ужо да 67 хвіліны перамагала з лікам 3:0. Але Сяргей не адзіны, хто забіваў галы ў гэтай сустрэчы: яго падтрымалі Мікалай Рындзюк і Вячаслаў Замара. Яны забівалі на 75 і 79 хвілінах адпаведна. Такім чынам, падапечныя Паўла Бацюта нечакана перамаглі з лікам 5:0. А Сяргей Крот з чатырма галамі займае першае месца ў спісе бамбардзіраў Кубка.

Вынікі матчаў:

“Слонім” – “Дынама” (Брэст)

Галы: Сягневіч, 26; Гагаладзэ, 52; Кендыш, 85.

“Смалявічы-СЦІ” – “Белшына” – 1:3

Галы: Сарокін, 18, 30; Гаўрушка, 31; Жданок, 49.

“Граніт” – “Нафтан” – 2:0

Галы: Сямёнаў, 60; Ігнаценка, 76.

“Ведрыч-97” – “Неман” – 0:3

Зубовіч, 48; Савіцкі, 55, 84.

“Бяроза-2010” – “Гомель” – 0:3

Галы: Хлебасолаў, 7, 57; Матвеенка, 78.

“Віцебск” – “Гарадзея” – 2:3

Галы: Лебедзеў, 48, 80; Жаўняроў, 61; Іваноў, 77; Грачыха, 90+2.

СКВІЧ – “Днепр” – 0:3

Галы: Куган, 27; Зенько, 45; Шрамчэнка, 52.

“Полацк” – “Хваля” – 2:1

Галы: Каўпачук, 9; Плясуноў, 42; Жыгар, 48.

“Зорка-БДУ” – “Тарпеда-БелАЗ” – 0:3

Галы: Шчаграковіч, 16; Яцкевіч, 62; Міньяна, 71.

“Смаргонь” – “Ліда” – 5:0.

Галы: Крот, 13, 21, 67; Рындзюк, 75;  Замара, 79.

“Гомельжэлдортранс” – “Слуцк” – 0:3

Галы: Шакаў, 10; Гнядзько, 27; Шыбека, 58.

“Жлобін” – “Славія” – 0:4

Галы: Лапцеў, 10, 43, 60; Цімашэнка, 51.

1/16 фіналу толькі завяршылася, а ў штаб-кватэры АБФФ ужо прайшла жараб’ёўка 1/8 фінала:

БАТЭ – “Смаргонь”
“Мінск” – “Полацк”
“Гарадзея” – “Граніт”
“Белшына” – “Дынама” (Мінск)
“Тарпеда-БелАЗ” – “Шахцёр”
“Гомель – Славія” (Мазыр)
“Нёман” (Гродна) – “Дынама” (Брэст)
“Слуцк” – “Днепр”

Дадзеныя сустрэчы адбудуцца 24-га 25-га жнівеня.