Усе вы ведаеце, што акрамя чэмпіянатаў трох дывізіёнаў існуе на рэспубліканскім узроўні ў нашай краіне і Кубак Беларусі. Дзякуючы яму, каманды ўсіх ліг аб’ядноўваюцца ў адным турніры, могуць параўнаць свае сілы на суперніках розных узроўняў. Так, нават невялікія мястэчкі краіны могуць убачыць гульню лідараў вышэйшай лігі. Пачаўся Кубак яшчэ 29 мая. Тады, за права ўдзельнічаць у 1/32 фіналу сустракаліся каманды з пешынства горада Мінска і частка каманд другой лігі. Сустрэчы 1/32 фіналу адбыліся 12 чэрвеня – на гэтай стадыі да пераможцаў далучыліся каманды першай лігі. І вось, нарэшце, у барацьбу за кубак умешваецца частка клубаў вышэйшай лігі. Мы надрукавалі кароткі анонс кожнай сустрэчы гэтай стадыі.
У 1/32 фіналу “Смалявічы-СЦІ” і мокрага месца не пакінулі на другалігавых “Асіповічах”. Сустрэча завяршылася з лікам 6:0 на карысць гасцей (“Смалявіч-СЦІ”). Асабліва добра сябе праявіў Павел Грачышка, які аформіў хет-трык. Але на гэтай стадыі супернік смалявічскага клуба будзе намнога сур’езней: каманда трапіла на Бабруйскую “Белшыну”. З аднога боку, “Смалявічам-СЦІ” не пашанцавала з супернікам (прайсці ў наступную стадыю будзе неймаверна цяжка), з другога – гэта магчымасць паспрабаваць свае сілы з камандай вышэйшай лігі, паглядзець, наколькі амбіцыі адпавядаюць сапраўдным становішчам спраў. А фаварытам, канечне, будзе бабруйскі клуб. Нягледзячы на тое, што гуляць каманды будуць у Смалявічах.
Па згодзе кіраўніцтва клубаў матч “Зорка-БДУ” – “Тарпеда-БелАЗ” адбудзецца ў Жодзіна, на стадыёне “Тарпеда”. У 1/32 фіналу мінская каманда нечакана абыграла “Хімік” з першай лігі, з лікам 1:0. Увогуле, у дадзенай стадыі засталіся толькі тры клубы, прадстаўляючыя трэці дывізіён. Для такіх каманд выхад у гэтую стадыю – ужо поспех. Можна з упэўненасцю сказаць, што “Зорцы-БДУ” будзе неймаверна цяжка на роўных бароцца з “Тарпедам-БелАЗ”: розніцца ў класе каманд каласальная.
У рамках 1/16 фіналу ў Бярозу прыедзе “Гомель”. Ужо толькі тое, што ў горад прыехала такая моцная па беларускіх мерках каманда, павінна заманіць на стадыён шмат заўзятараў. Зараз гамяльчане ідуць на трэцім месцы ў вышэйшым дывізіёне, але на пяткі ім наступаюць мінскія дынамаўцы. Што датычыцца “Бярозы-2010”, то каманда ідзе на 10 месцы ў першай лізе.
У Полацку аднайменны клуб прыме “Хвалю”. Напэўна, абодва клубы могуць быць задаволены лёсаваннем: клубы з вышэйшай лігі ім не трапіліся. Калі пінскі клуб стартуе ў турніры толькі з гэтай стадыі, то “Полацк” за права гуляць тут змагаўся з мастоўскім “Неманам”. Паядынак быў вельмі цяжкі для полацкага клуба, і пуцёўку ў 1/16 яны дабылі толькі ў серыі пенальці. Становішча ў каманды з Полацка вельмі цяжкае: пайшлі размовы нават аб зняцці “Полацка” з Чэмпіянату. Але, на наш погляд, выйсці ў наступную стадыю могуць як пінчукі, так і палачане. Няглзедзячы на ўсе фінансавыя цяжкасці, калектыў у Полацку дзеяздольны.
Яшчэ адно супрацьстаянне дзвюх першалігавых каманд чакаецца ў Смаргоні – аднайменная каманда будзе прымаць “Ліду”. Нагадаем вам, што каманды ўжо сустракаліся ў рамках першай лігі. У 13 туры. Тады “Смаргонь” аформіла разгром з лікам 4:1. Ці здолеюць лідчане ўзяць рэванш? На гэтае пытанне адкажам 28 ліпеня.
Некалькі тыдняў назад галоўны трэнер “Граніта” Валерый Бохна гаварыў аб гатоўнасці каманд змагацца за выхад у вышэйшую ліг у. Пагэтаму кубкавая сустрэча з наваполацкім “Нафтанам” у 1/16 фіналу можа выглядаць як падарунак – магчымасць праверыць свае сілы на камандзе вышэйшага дывізіёну. Усе сеяныя каманды (клубы з вышэйшай лігі, частка з першай) свае сустрэчы гуляюць на выездзе. Таму паядынак “Граніт” – “Нафтан” адбудзецца ў Лунінцы. Шанцы гаспадароў у многім будуць залежаць ад настрою суперніка: ад таго, як настрояцца на паядынак новапалачане.
Самым цікавым матчам гэтай стадыі абяцае стаць сутстрэча “Віцебск” – “Гарадзея”. Што сказаць, не пашчасціла з жараб’ёўкай як першым, так і другім. Напрыклад, “Гарадзеі” на гэтай стадыі мог трапіцца такі клуб, як другалігавы “Жлобін”. Але такі жрэбій. Таму абедзвюм камандам трэба настройвацца на цяжкую гульню, калі яны жадаюць перамагчы і прайсці ў 1/8 фіналу. На карысць “Гарадзеі” можа сыграць цяжкая сітуацыя “Віцбеска”: гульцы Вадзім Курловіч і Іван Пятручык напісалі заявы аб сыходзе з клуба. Услед за імі ў бліжэйшы час гатовыя прайсці яшчэ некалькі гульцоў асноўнага складу віцебскага клуба.
А вось “Слуцку” з жэрабем пашанцавала. У супернікі ім трапіўся “Гомельжэлдортранс”, які выступае ў трэцім па значнасці дывізіёне Беларусі. За права гуляць на гэтай стадыі апошнія змагаліся з “Баранавічамі”. І, трэба сказаць, змагаліся паспяхова: сапернік быў пераможаны з лікам 2:0. Узровень гульні “Гомельжэлдортранса” і “Слуцка” істотна адрозніваецца, таму шанцаў у гомельскага клуба будзе няшмат.
“Слонім” за права гуляць у 1/16 фіналу сустракаўся з “АЛФ-2007”, які выступае ў другой лізе. Сустрэча далася сланімчанам вельмі цяжка, і размачыць вароты суперніка футбалісты здолелі толькі ў дадатковы час. Не забіўшы галоў за 90 мінут асноўнага часу, “Слонім” учыніў разгром “АЛФ-2007” з лікам 3:0 у дадатковы. 27 ліпеня сланімчане на сваім стадыёне прымуць “Дынама” з Брэста. Фаварытам бясспрэчна будуць госці, але прахаднога матча ім чакаць не трэба.
Пашанцавала з супернікам і “Славіі”. На сваім стадыёне падапечныя Юрыя Малеева будуць прымаць “Жлобін”. На шляху ў гэтую стадыю жлобінскі клуб нечакана выбіў “Іслач” з першай лігі, з лікам 3:2. Зараз каманду чакае яшчэ больш грозная каманда, якая прадстаўляе вышэйшую лігу. Няглзедзячы на тое, што ў апошні час становішча ў Чэмпіянаце ў “Славіі” дрэннае, футбалісты паказваюць даволі якасную гульню. У клуба дастаткова сіл, каб прайсці такую каманду, як “Жлобін”, на класе.
У супернікі мінскага СКВІЧА трапіўся магілеўскі “Днепр”. Дакладней, наадварот. Можна з упэўненасцю сказаць, што мінскаму клубу выйсці ў наступную стадыю будзе вельмі цяжка. Але дняпроўцам не трэба расслабляцца: усе мы памятаем, як СКВІЧ нечакана выбіў з спаборніцтва брэсцкае “Дынама”.
На стадыёне “Цэнтральны”, у Рэчыцы, мясцовы “Ведрыч-97” будзе прымаць гродзенскі “Неман”. У апошніх сустрэчах рэчыцкая каманда перамагала, дзякуючы чаму паднялася з “зоны вылету” і цяпер займае 14 месца. Важныя матчы чакаюць гродненчан: да дзялення на шасцеркі застаецца ўсяго некалькі тураў, а да 6 месца камандзе не хапае бала. Пагэтаму “Ведрыч-97” можа разлічваць на нейкую слабінку ў стане “Немана”: сустрэчы Чэмпіянату зараз для іх маюць вялікі сэнс. Пры добрай гульні ў абароне ўсяго 1 контратакі можа хапіць для дасягнення добрага выніку.
За два дні згуляюцца дваннаццаць матчаў 1/16 фінала, і мы даведаемся, хто пройдзе далей, а хто спыніць свой удзел у Кубку Беларусі. Ужо 29 ліпеня адбудзецца жараб’ёўка 1/8 фінала. За развіццем падзей сачыце на нашым партеле champ.by.
27 ліпеня 2013 года, субота
“Полацк” – “Хваля”
Стадыён “Спартак”, Полацк. Пачатак 12:00.
“Слонім” – “Дынама” (Брэст)
Стадыён “Юнасць”, Слонім. Пачатак 17:00
“Смалявічы-СЦІ” – “Белшына”
Стадыён “Азерны”, Смалявічы. Пачатак 18:00.
“Граніт” – “Нафтан”
Стадыён “Палессе”, Лунінец. Пачатак 18:00.
“Ведрыч-97” – “Неман”
Стадыён “Цэнтральны”, Рэчыца. Пачатак 18:00.
“Гомельжелдортранс” – “Слуцк”
Стадыён СДЮШОР-8, Гомель. Пачатак 18:00.
“Бяроза-2010” – “Гомель”
Стадыён ДЮСШ-1, Бяроза. Пачатак 18:00.
“Віцебск” – “Гарадзея”
Стадыён “ Віцебскі ЦСК”, Віцебск. Пачатак 18:00.
28 ліпеня 2013 года, нядзеля.
СКВІЧ – “Днепр”
Стадыён Сок “Алімпійскі”, Мінск. Пачатак 12:00
“Зорка-БДУ” – “Тарпеда-БелАЗ”
Стадыён “Тарпеда”, Жодзіна. Пачатак 17:00.
“Смаргонь” – “Ліда”
Стадыён “Юнасць”, Смаргонь. Пачатак 18:00.
“Жлобін” – “Славія”
Стадыён “Юнасць”, Мозыр. Пачатак 18:00.