• 24.06.2025

Футбол. Першая ліга. Агляд трыннаццатага тура

Июл 15, 2013

image001Перад паядынкам у Полацку прайшоў моцны лівень, у выніку чаго поле мясцовага стадыёна “Спартак” затапіла. Пасля таго як ваду з поля прыбралі, сустрэча “Полацк” – “Слонім” усё ж такі пачалася. Але на 23 хвіліне інспектар Юрый Дупанаў вырашыў спыніць сустрэчу. Гульня будзе перанесена. Астатнія ж паядынкі прайшлі ў штатным рэжыме. Тур адзначыўся тым, што ў ім нечакана прайгралі лідары Чэмпіянату – “Гарадзея” і “Віцебск”. У нічыю сыграў “Слуцк”. Аб гэтых і астатніх сустрэчах чытайце ў нашым аглядзе.

Няглзедзячы на тое, што ў Пінск прыязджаў аўтсайдар турніру – СКВІЧ, пахварэць за родную каманду прыйшло ажно 1500 чалавек. Цікава, што ў асноўным саставе “Хвалі” выйшаў галкіпер Андрэй Дручык, які дагэтуль не правеў ніводнага матча: Павел Рошчын застаўся ў запасе. Першы тайм сустрэчы праходзіў у роўнай барацьбе – мінская каманда была няўступлівай, што пасля сустрэчы пацвердзіў і галоўны трэнер гаспадароў Сяргей Чэпкі. Але пасля яго настаўлення ў перапынку пінскія футбалісты выйшлі зусім у іншым настроі – пераможным. Ціск на вароты СКВІЧа быў каласальным. На 51 хвіліне, пасля памылкі суперніка, Ігар Нарожнік дакладным ударам адпраўляе мяч у дальні ад сябе вугал. 1:0 на карысць гаспадароў! Правеўшы яшчэ некалькіх небяспечных момантаў на полі гасцей, гульня зноў выраўнялася. Але больш вызначыцца нікому не ўдалося. Як вынік – палескі клуб перамаге другую сустрэчу запар.

У Лунінцы мясцовы “Граніт” прымаў “Бярозу-2010”. На 19 хвіліне Раман Хаваўко вывеў гаспадароў наперад, але праз пятнаццаць хвілін бярозаўскія футбалісты зраўнялі лік на табло. Трэба сказаць, што доўга радавацца гасцям не прыйшлося – і хвіліны не прайшло,  як Дзмітрый Шалудзько вывеў “Граніт” наперад. Далей забівалі толькі мікашэвіцкія футбалісты, нечакана для ўсіх аформіўшы разгром. Наступныя галы былі забіты на 41, 50 і 64 хвілінах. Канчатковы лік на табло – 5:1!

А вось у Светлагорску аматары футбола галоў увогуле не ўбачылі. Тут мясцовы “Хімік” прымаў “Мінск-2”. Але, як здаецца, нулявая нічыя не моцна засмуціла каманды – абедзве атрымалі па адным балы. Напрыклад, у папярэднім туры і “Хімік”, і “Мінск-2” прайгралі свае сустрэчы. На дадзены момант другая каманда “Мінска” займае 14 месца, “Хімік” знаходзіцца на 11 месцы.

Цяпер пагаворым аб капітуляцыях лідараў. У Мінску, на стадыёне СОК “Алімпійскі” “Іслач” прымала “Гарадзею”. Мала хто мог падумаць, што госці не набяруць у гэтай сустрэчы і бала! Але гэта футбол, і здарыцца можа ўсе. Што і пацвердзіла “Іслач”. Адзіны гол быў забіты на 65 хвіліне Юрыем Пустаходам. Дзякуючы злажанай гульні ў абароне, і гэтага мячахапіла, каб перамагчы такую моцную каманду, як “Гарадзея”. Дзякуючы гэтай перамозе, “Іслач” паднялася на 6 месца. “Гарадзея” засталася першай.

Яшчэ адна сенсацыя адбылася ў Рэчыцы, дзе мясцовы “Ведрыч-97” прымаў “Віцебск”. Упэўненую перамогу атрымалі гаспадары з лікам 2:0. Такіх чынам, спынілася дзесяціматчавая серыя “Віцебска” без паражэнняў. Аб фінансавых цяжкасцях віцебскай каманды ведаюць усе. На дадзены момант у клубе няма дырэктара, звальняецца галоўны бухгалтар. Цікава паслухаць словы галоўнага трэнера клуба Юрыя Канаплева пасля сустрэчы: “Футбол — гэта гульня, эмоцыі. Каліэмоцыйняма, то футбалістамнештаказаць проста бескарысна. Палкай іхпрымушацьтрэба,ці што. Прорва паміжпапярэдняйгульнёй і сённяшняй. Дома яныхацелігуляць, а тут … Не тое, каб не хацелі. Разумееце, я ж бачу на трэніроўках, з якім настроем янызаймаюцца. Пытаюся, маўляў, вы гатовыягуляць. Адказваюць, штогатовыя. А калівыйшлі на поле, усёапынуласяпа-іншаму”. Складана сказаць, як будуць развівацца справы ў клубе далей. Усе будзе залежыць ад фінансіравання, а добрыя вынікі “Віцебск” паказвае і зараз. Што датычыцца “Ведрыча-97”, то, дзякуючы  гэтай перамозе, яны выйшлі з зоны вылета, падняўшыся на дваннаццатае месца.

Цэнтральным матчам тура можна было назваць сустрэчу “Слуцк” – Смалявічы”. Нягледзячы на тое, што галоў у ёй не было, гульня атрымалася добрай, дынамічнай. Праўду кажучы, слуцкія футбалісты ў кожным кампаненце былі трошкі мацнейшымі, але да забітага гола гэта не прывяло. Галоўны трэнер “Слуцка” і ўвогуле зрабіў вывад, што яго каманда правяла адну з найлепшых сваіх гульняў, толькі мячоў забітых не было. Пахваліў каманду гаспадароў і трэнер “Смалявіч” Юрый Пунтус, які выразіў думку, што “Слуцк”, па многім параметрам, адпавядае камандзе, якая можа ставіць задачу выхаду ў вышэйшую лігу.

Яшчэ адна гульня праходзіла ў нядзелю. У Лідзе аднайменны клуб прымаў “Смаргонь”. Вялікую ролю ў гульні гасцей сыграў Егор Сямёнаў. Дзякуючы яго намаганням, ужо на 53 хвіліне госці вялі ў ліку 3:0!  І ўсе гэтыя мячы забіў Сямёнаў! Усе, што здолела зрабіць “Ліда – гэта адквітаць адзін гол( на 67 хвіліне мяч забіў Ігар Герман). Але кропку ў сустрэчы ўсеж такі паставіла “Смаргонь”, якая, дзякуючы голу Мікалая Рындзюка на 77 хвіліне, аформіла разгром! Згадзіцеся, даволі нечаканы вынік, тым больш што “Ліда” гуляла на сваім полі!

Вынікі трыннаццатага тура:

“Полацк” – “Слонім” – перапынены

“Хімік” – “Светлагорск” – 0:0

“Ведрыч-97” – “Віцебск” – 2:0

Галы: Катляраў, 34; Макар, 50.

“Слуцк” – “Смалявічы-СЦІ” – 0:0

“Іслач” – “Гарадзея” – 1:0

Гол: Пустаход, 65.

“Граніт” – “Бяроза-2010” – 5:1

Галы: Хаваўка, 19; Шалудзько, 34; Столік, 35; Касмынін, 41, 64; Ігнаценка, 50.

“Хваля” – СКВІЧ – 1:0

Гол: Нарожнік, 51.

“Ліда” – “Смаргонь” – 1:4

Галы: Сямёнаў, 10, 27, 53; Герман, 65; Рындзюк, 77.