Давайце спачатку ўспомнім, як Вікторыя Азаранка ўзыходзіла на вышыню жаночага тэніса, адкуль яна родам, хто яе трэніраваў.
Дзяцінства Вікторыі
Вікторыя нарадзілася 31 ліпеня 1989 года ў горадзе Мінску. Тэнісам яна пачала займацца з сямі гадоў, і першым яе трэнерам была Валянціна Ржаных, якая і разгледзела ў юнай Вікторыі талент.
– Ужо тады было відаць, што ў яе ёсць велізарнае жаданне дамагчыся поспеху, – гаворыць першы трэнер беларускі, – а цвёрдаму характару Вікі можна было толькі пазайздросціць. Яна ніколі нікога не баялася і магла змагацца з любым сапернікам, нават калі ён старэйшы і вышэйшы за яе.
У 14 гадоў Вікторыя пераехала ў ЗША, у горад Скотдэйл, які знаходзіцца ў штаце Арызона. Гэтаму пераезду таксама шмат у чым спрыяла мама: справа ў тым, што там Вікторыі дапамагалі вядомы хакеіст Мікалай Хабібулін і яго жонка, якая была сяброўкай Алы Азаранка.
Дасягненні
Нягледзячы на тое, што Вікторыі толькі 23 гады, яна паспела шмат чаго выйграць, тым самым зарабіўшы шмат грошай.
Перамогі ў турнірах Вялікага Шлему: 2(2012 Australian Open, атрымала перамогу ў матчы супраць Марыі Шарапавай. Лік- 6-3 6-0; 2013 Australian Open, атрымала перамогу ў матчы супраць На Лі 4-6 6-4 6-3). Напэўна, Australian Open ужо становіцца яе “фартовым” месцам-усёж такі два гады перамагаць у адным і тым жа турніры “Вялікага шлему” гэта не проста так. Усяго ж у фіналах “Вялікага шлему” Вікторыя удзельнічала 3 разы.
Перамогі ў турнірах WTA
За сваю кар’еру Вікторыя ўжо паспела выйграць столькі турніраў WTA, што на падрабязны пералік усіх перамог тэнісісткі пайшла б добрая палова артыкула. Але ўсё ж такі лікі я назаву. У фінале гэтых турніраў Азаранка ўдзельнічала 25 разоў. У іх беларуска перамагала 14 разоў. Большасць перамог Вікторыя атрымала ў 2012 годзе, калі яна і “ўзнялася” на першы радок у міравым рэйтынгу.
Месца пражывання
На дадзены момант Вікторыя Азаранка пражывае ў гарадах Монтэ-Карла і Манака. Як мы ведаем, у тэнісістак вельмі шчыльны графік і за сезон яны паспяваюць аб’ездзіць паўсвету. Таму ў беларускі застаецца няшмат часу на сям’ю. Але, калі ў Вікторыі пытаюць:”Які горад ваш самы любімы?”, яна заўсёды называе горад Мінск, што, безумоўна, прыемна.
Вось мы і ўспомнілі, які шлях тэнісістка прайшла да вяршыні міравога тэніса, давайце ж пагаворым менавіта пра сёлетні сезон.
Вікторыя Азаранка ўжо некалькі гадоў знаходзіцца ў ліку лепшых тэнісістак свету, тым самым праслаўляючы сваю родную краіну. А ў мінулым сезоне яна і ўвогуле стала першай ракеткай свету. Ці зможа яна падтрымаць заданы сабою тэмп, застацца на вышыні п’едэсталу? Аб гэтых пытаннях мы і паразважаем.
У мінулым сезоне Азаранка паказала, што няма нічога немагчымага. Але тады амаль увесь сезон у гульні не было амерыканкі Серэны Вільямс. У канцы сезону яна паказала, што ў наступным годзе яе будзе вельмі цяжка спыніць. Не трэба адкідваць і расіянку беларускага паходжання Марыю Шарапаву. Увесь мінулы сезон яна ішла за беларускай , наступаючы на пяткі. У адзін момант ёй нават удалося абагнаць Азаранка ў гонцы за вяршыню табліцы. Але стрымаць беларуску ў яе не атрымалася, і яна зноў аказалася на ганаровым другім месцы.
Але вось у чым пытанне: ці зможа наша зямлячка стрымаць супраціўленне Вільямс і Шарапавай? Ці застанецца яна на першым месцы рэйтынгу пад канец сезона? У Australian Open 2013 Азаранка прыйшлося па-сапраўднаму змагацца толькі ў фінале, дзе яна, сабраўшы апошнія сілы ў кулак, зламіла супраціўленне кітаянкі На Лі, якая прайшла гэты турнір на дзіва роўна. У цэлым відаць: Азаранка ўжо гатова да паедынка з тытулаванай амерыканкай, але, каб абыграць яе, таленавітай беларусцы адной удачы не хопіць. Ёй трэба будзе паказаць сваю лепшую гульню – такую, як яна дэманстравала роўна год назад, калі выйграла гэты турнір, тым самым атрымаўшы першую і пакуль адзіную перамогу ў турніры серыі “Вялікага шлему”. Таксама да гэтага матчу трэба падысці вельмі канцэнтраванай, бо з гэтым кампанентам у Вікторыі зараз не ўсё добра.
Але трэба разумець: адзіны турнір не можа вырашыць усё ў гэтым сезоне, бо ён(сезон) толькі пачынаецца. Не ўсе тэнісісткі набралі патрэбны тонус, і таму не трэба адразу пасля турніру гаварыць пра вынік усяго сезона, які ў гэтым годзе абяцае быць вельмі цікавым, асабліва ў бітве за лідарства ў жаночым тэнісе.
Але гэты 2013 Australian Open скончыўся для беларускі вельмі ўдачна. У фінале турніру Азаранка, каб застацца на вяршыні рэйтынгу, трэба было перамагаць. І яна з гэтай, несумненна, цяжкай мэтай справілася. Гэта яшчэ раз паказвае, які ўсёж такі Вікторыя баец.
Australian Open скончыўся, а сезон толькі пачынае набіраць абароты.Хочацца пажадаць нашай зямлячцы велізарнай удачы і, канечне, меней траўм. Вікторыя, перамог табе! Мы ў цябе верым!