Няма сумнення, што лепшымі футбалістамі пачатку 21 стагоддзя з’яўляюцца Месі і Раналду. Некаторыя заўзятары дадалі б да гэтых двух зорак яшчэ і Раналда, Ранальдзіньё.Але ўсё ж такі па аб’ектыўнаму меркаванню сучасных крытыкаў, гэтыя два таленты ўжо апярэдзілі па класе дадзеных ігракоў. Вось аб Ліянэлі і Крышціяну мы сёння і пагаворым.
Адораны хлопчык Леа ў 11 гадоў пераехаў з бацькамі ў Барселону, каб пасля стаць іграком, здольным узмацніць нават каталонскі клуб. Асноўнай прычынай пераезду сям’і Месі ў Барселону з’яўляецца гарманальная хвароба Леанэля, з-за якой ён павольна рос. Грошаў у бацькі хлопчыка на лячэнне не было, а так ўсе выдаткі на лячэнне клуб ўзяў на сябе. Вось так і атрымалася, што хвароба праклала таленавітаму хлопчыку сцежку да прафесіянальнага футбола. Але ніхто нават не здагадваўся, якім талентам стане гэты хлопец! Нягледзячы на свой нізкі рост (169 см), Месі творыць на полі нешта дзіўнае, што не паддаецца ніякаму тлумачэнню. Але шмат хто лічыць, што Месі б нічога гэтага не дасягнуў, калі б ні яго партнёры па камандзе (Хаві, Ін’еста). Можа менавіта таму Леанэль не хоча мяняць клуб?
Яшчэ адным мінусам гэтага футбаліста на дадзены момант яго кар’еры з’яўляецца тое, што ён ніяк не можа праявіць сябе ў поўнай меры за родную зборную. Калі ж яму ўдасца “заззяць” і там, то яго смела можна будзе назваць не толькі лепшым футбалістам пачатку 21 стагоддзя, але і, мабыць, сучаснасці.
Цяпер пагаворым аб Раналду. Наколькі мы ведаем, дзяцінства Крышціяну было цяжкім.Яму,у адрозненне ад Месі, прыходзілася дасягаць усяго самому. Але ён быў вельмі таленавітым, таму яму і ўдалося дасягнуць такіх вышынь.За ўсю сваю кар’еру ён ужо змяніў 3 клубы. Спачатку быў “Спортынг”, потым “Манчэстэр Юнайтэд”, а пасля і “Рэал” з Мадрыду. У адрозненне ад Месі, Крышціяну не баяўся змяняць клубы. Прычым у кожным з іх ён станавіўся лідарам і цягнуў свой клуб “за шкірку” на новыя вышыні. Але яму,напэўна, не хапае таленавітых партнёраў па камандзе, якія маглі б падтрымаць яго. І нам здаецца, што ён не атрымае другі “Залаты мяч”, пакуль не знойдзе такіх партнёраў і супрацоўнікаў клуба, якія маглі б падтрымаць яго ў гэтай справе. Аб тым, што партугальца не задавальняе становішча спраў у Рэале сведчыць тое, што зараз ходзіць шмат чутак аб пераходзе Раналду ў іншы клуб.
Але гэта ўсё аб іх кар’ерах увогуле. Давайце ж параўнаем гэтых ігракоў з розных пазіцый, паглядзім на лікі.
Узрост
CR7 27 гадоў, Месі-25. Па гэтаму паказчыку, я думаю, усё зразумела. Футбалісты знаходзяцца ў прыкладна роўных фізічных кандыцыях. Але, канечне, калі спытаць у іграка: які б узрост ты выбраў -25 ці 27, то ён, канечне, выбраў 25:). Можна,канечне, паглядзець на гэта з другога боку – Крышціяну ўжо мае болей вопыту, і таму ён можа дзейнічаць на полі болей рознабакова.
Сезон 2011-2012
У гэтым сезоне па колькасці забітых мячоў за “Барселону” Месі абышоў Раналду на дзесяць мячоў (68 і 58 адпаведна).
Але трэба помніць, што ў гэтым сезоне Раналду з сваім “Рэалам” выйграў Чэмпіянат Іспаніі і Суперкубак Іспаніі, Барселона ж перамагла толькі ў кубку Іспаніі.
Сезон 2012-2013
У гэтым сезоне Раналду забіў за Рэал 23 галы ў 25 гульнях .Месі ж і тут абышоў Раналду!Ён забіў 35(!) галоў ў 26 гульнях за свой клуб! Але сезон яшчэ толькі ў самым разгары…
Галы за ўвесь час
А вось гэтую статыстыку было вельмі цяжка дасканала падлічыць, і ўсё ж такі можна было знайсці і такія лікі.З 2003 года(яго кар’еру ў Ліссабонскім “Спортынгу” мы не лічылі) Раналду забіў 84 галы за “Манчэстэр Юнайтэд” (у 196 гульнях) і 126 галоў за “Рэал” (у 117 гульнях!). Увогуле атрымліваецца 210 галоў у 313 матчах. Цяпер пра Месі. Усяго ён правёў 230 матчаў за Барселону і забіў у іх ажно 194 галы!
Удар галавой
У гэтым кампаненце Раналду, канечне, пераўзыходзіць Месі. Але на гэта ёсць адна вельмі важная для футбола прычына.У Крышціяну рост 185 см, у Месі 165 см – 20 см. розніцы, чым усё сказана.
Штрафныя ўдары
Што ні гаварыце, а глядзець, як CR7 б’е штрафныя ўдары, – гэта нешта дзіўнае! Таксама Раналду заўседы б’е пенальці за свой клуб і краіну. І калі Крышціяну падыходзіць да мяча, каб прабіць пенальці, галкіпер ужо ведае, што шансаў у яго амаль няма…
У Месі ж ўдары штрафных таксама вельмі добрыя, але яны ўсё ж такі не могуць зраўняцца з ударамі Раналду.
Камандная гульня
Шмат крытыкаў Месі гавораць, што ён лепшы толькі з-за таго, што яму вельмі дапамагаюць партнёры па камандзе, у тым ліку Ін’еста, Хаві. Месі паважае сваіх партнёраў па камандзе, і ён не “зажме” лішняга пасу свайму партнёру. Раналду ж вельмі часта гуляе ў адзіночку, пытаецца абвесці паўкаманды, замест таго, каб аддаць партнеру па камандзе пас, разыграць прыгожую атаку. У гэтым кампаненце тактыка Месі выглядае лепш.
Фізічная падрыхтоўка
Раналду мае доўгія мышцы, з-за чаго ў яго менш траўм.Месі ж з-за нізкага росту цяжка знесці.Што лепш – выбірайце самі.Крышціяну таксама часта карыстаецца сваімі мышцамі і сімулюе, што памяншае відавочнасць матчаў з яго прысутнасцю.
Дрыблінг
Месі лепшы ў свеце пры абыгрыванні. Ён заўсёды шукае новыя шляхі для абводкі саперніка. Раналду ж стараецца абысці саперніка за кошт свайго тэмпу. Пра іх можна сказаць так:Раналду, калі ідзе на забор, шукае ў ім “дыры”, Месі ж гэтыя “дыры” сам для сябе стварае.
Перагледзеўшы кар’еры дадзеных гульцоў, можна зрабіць вывад, што на гэтым этапе кар’еры Месі абышоў Раналду па дасягненнях, і таму, напэўна, можна сказаць,што ён зараз гуляе лепш, чым Раналду. Аб гэтым сведчыць і колькасць “Залатых мячоў” Леанэля, і тое, што ён пабіў рэкорд забітых галоў за сезон.Ды і статыстыка падказвае нам невялікую перавагу Месі над Раналду.
Так што, Раналду, даганяй!:)