• 26.06.2025

Футбол. “Тарпеда” ці “Брэст”? Перадапошні акорд

Ноя 21, 2012

13191958301Фактычна няма сумневаў, што ў пераходных матчах згуляюць «Тарпеда» і «Гарадзея». Хоць пад рызыкай апынуцца на мяжы выляту з эліты ходзіць яшчэ і Брэст. Але гэта толькі тэарэтычна. На практыцы ж у Жодзіна столькі ж шанцаў пакінуць апошні радок, як і ў БелАЗа выбіцца ў лідэры сусветных аўтавытворцаў

Тут усё проста. Заняць адзінаццатае месца можа дзве каманды. ФК “Брэст” і “Тарпеда”. “Брэст” цалкам гаспадар свайго лёсу, ён гуляе дома, мае на два ачкі болей і не матываванага суперніка. Дружыну Уладзіміра Курнева можа задаволіць і нічыя, і нават паражэнне (калі не выйграе каманда Ігара Крывушэнкі), ну і вядома, перамога.

У «Тарпеда» усё складаней. Яму трэба выйграць самому і чакаць, што прайграе “Брэст”. А з якой нагоды прайграваць Брэсту дома апошні матч сезону? Ці навошта «Нёману,« у якога стаіць задача «заняць пятае месца» саступаць ў Гродне Жодзіна. Ну, хіба калі ў нашыя заходнія горады прыедуць БелАЗы поўныя купюр. Упэўнены, што не прыедуць, тады пра што гаварыць?

У гэтым сезоне «Нёман» разграміў «Тарпеда» 5:1 у гасцях і разышоўся з ім мірам у Гродна – 1:1. “Брэст” двойчы прайграў па 1:2 «Славіі» у чэмпіянаце і разграміў яго на выездзе ў 1/8 Кубка Беларусі – 5:1. Цікава, што і “Брэст”, і “Тарпеда” выйшлі ў чвэрцьфінал кубка краіны. Нагадаем, што жодзінскі клуб выбіў з барацьбы сам БАТЭ.

Гэта будзе цуд, калі “Тарпеда” пазбегне пераходных гульняў. У такі цуд не верыць спартовы журналіст тэлеканала “Белсат” Алесь Пуціла: –
Зразумела не заняць апошняе месца больш шанцаў у “Берасця”. У іх у заключным туры і супернік прасцейшы, тым больш мазырскую “Славію” яны прымуць дома, і трэнер больш дасведчаны. Аўтазаводцы ж апошні раз выгульвалі ў 27-м туры, а пасля нязменна толькі прагульвалі чатыры разы запар. Наўрадці да іх вернецца выйгрышны настрой і напаткае ўдача ў Горадні. Калі не лічыць буйную паразу ад “Шахцёра” 0:4, можна, ўсё ж зазначыць, што “Нёман” пад канец першынства распусціў крылы і ўзняўся ўсё ж на пятую пазіцыю, аб чым марыў у апошні час, абыйшоўшы ўсё ж “Менск”, але не замацаваўшыся на ёй трывала. ” пункты розніцы вымушаюць перамагаць “белазаўцаў”.Нават не ўяўляю, за конт чаго жодзінцы могуць абыйсці “Берасце”. Калі ўлічыць, што “Тарпеда-БелАЗ” усё ж пакруцілася ў вышэйшым дывізіёне, а “Гарадзея” ніколі тут не была, ды, наколькі памятаю, і не імкнулася асабліва яшчэ год таму, то стаўлю на “Тарпеда”. Хаця тры перамолгі запар ў першай лізе могуць значыць больш сур’ёзны настрой гэтай каманды, але мне падаецца, больш шанцаў у аўтазаводцаў адстаяць месца ў эліце.

29 лістапада і 2 сьнежня «Гарадзея», якая заняла другое месца ў першай лізе згуляе з адзінаццаці камандай вышэйшай лігі. І ўсе ўжо ведаюць, што гэта будзе «Тарпеда».

– Не сумняюся, што нам гуляць пераходныя матчы супраць Жодзіна – кажа хаўбек «Гарадзеі» Аляксандр Дзямешка – Мне вельмі хацелася згуляць у Брэсце, бо апошні матч сезону трэба гуляць дома, я ж сам берасцеец. Але думаю, у «Тарпеда» няма навогул ніякіх шанцаў пазбегнуць сустрэчы з намі. Перад «Нёманам» стаіць задача, і ён яе вырашыць. У прэсе пішуць, што «Гарадзея» не гатовая да вышэйшай лігі. Гэта няпраўда. І кіраўніцтва, і гульцы, хочуць пайсці на падвышэнне, мы да гэтага гатовыя. У пераходных матчах шанцы заўсёды 50 на 50. Але на адзін матч можа настроіцца любая каманда. Гэта не доўгі чэмпіянат. Мы дамо бой, і зробім усё, што ад нас залежыць, каб у наступным годзе згуляць у вышэйшай лізе.