Чаму, паважаны чытач, ты павінен сачыць за трэцім футбольным дывізіенам нашай квітнеючай краіны? Мы сабралі пяць галоўных довадаў, каб прыцягнуць цябе да падзей другой лігі, грунтуючыся на пяці пачатковых турах
Довад нумар адзін: “Жлобін” ды “Віцебск-2”
На першы клуб трэба глядзець таму, што ен выйграе ўсе, што толькі мажліва. Пагадзіцеся, мы любім глядзець на пераможцаў. Тым больш, што “Жлобін” усе свае афіцыяльныя гульні ў гэтым сезоне пакуль выйграе. У чацвертым туры ен быз мацней за “Неман” з Мастоў, у пятым – за “Баранавічы”. У сярэднім лідэр чэмпіянату забівае каля трох мячоў за гульню, прапускае менш за адзін. Набраў пятнаццаць балаў з пятнаццаці магчымых. Палажэнне “Віцебска” прама палярна. Ніводнага бала ў актывае, адзін забіты гол і дванаццаць прапушчаных за пяць матчаў. Што супольнага? Калі ты прыйшоў на “Жлобін” ці “Віцебск-2”, ты хутчэй за ўсе ўбачыш шмат галоў.
Довад нумар два: Дзяніс Трапашко
Лепшы бамбардзір “Смалявічаў – СТІ” і чэмпіянату накалаціў дзевяць галоў. Столькі, колькі забіў ўсім калектывам “Дняпро-2”. У пятым туры ад набегаў нападніка папакутаваў “Белкард”, яшчэ раней – “Іслач”. Пакуль не знайшлося каманды, якая б здолела прыпыніць неўтаймоўнага форварда. Цікава на яго паглядзець? Канешне!
Довад нумар тры: антураж
Той, хто быў на паядзінках другой лігі ніколі не зблытае іх з чымьсці другім. Гульцы, якія бегаюць у трох метрах ад цябе, бо трыбуны вельмі блізка да поля, амаль Англія. Прыгожы лес ці гарадская забудова за брамамі, куды ляціць мяч. Дзеці, якія за гэтым мячом бягуць. У такіх гарадах, як Клецк, Асіповічы, Масты футбол адчуваецца яскравей. Табе не падабаецца, што робіць паўабаронца? Прапануй яму крыкам некалькі канструктыўных рашэнняў, ен абавязкова пачуе. Іншым разам адкажа тым жа.
Довад нумар чатыры: дубль
Два клуба вышэйшай лігі і два клубы першай лігі маюць сваіх “клонаў” у другой лізе: “Дынама-2”, “Мінск-2”, “Віцебск-2” і “Дняпро-2”. Для людзей, якія пільна сочаць за “старэшымі братамі”, матчы з удзелам дублераў могуць даць адказы наконт бліжэйшай будучыні клубу і футбалістаў, якія былі ці з’явяцца калісьці ў аснове. Прыкладам можа быць Антон Шрамчанка. У тым сезоне малады магілеўскі форвард бегаў за “Дняпро” у вышэйшай лізе, а зараз ен з’яўляецца лепшым бамбардзірам дублю.
Довад нумар пяць: халява
Магчыма не ўсюды, але ўваход на матчы другой лігі бясплатны. Бясплатны футбол жыўцом! Халява жа, айда!
Вынікі чацвертага туру:
Зорка-БДУ (Мінск) – Забудова (Маладзечна) 4:1
Мінск-2 – Міеры 0:2
Баранавічы – Лівадыя (Дзяржынск) 0:2
Белкард (Гродна) – Асіповічы 2:1
Орша – Камунальнік (Слонім) 1:0
Неман (Масты) – Жлобін 2:3
Белтрансгаз (Слонім) – Вицебск-2 3:0
Дняпро-2 (Магілеў) – Клечэск (Клецк) 2:3
Гомельчыгтранс – Дынама-2 (Мінск) 2:0
Іслач – Смалявічы-СТІ 2:2
Вынікі пятага туру
Клечэск (Клецк) – Неман (Масты) 0:2
Камунальнік (Слонім) – Дняпро-2 (Магілеў) 1:0
Забудова (Маладзечна) – Орша 4:1
Асіповічы – Мінск-2 2:3
Смалявичы-СТІ – Белкард (Гродна) 4:0
Дынама-2 (Мінск) – Іслач 0:2
Віцебск-2 – Гомельчыгтранс 0:2
Лівадыя (Дзяржынск) – Белтрансгаз (Слонім) 1:1
Жлобін – Баранавичы 2:0
Зорка-БДУ (Мінск) – Міеры 2:1