• 24.06.2025

Футбол. Чэмпіянат Беларусі. Другая ліга. 2 тур: гарадзенская перастрэлка

Апр 30, 2012

“Смалявічы” забіваюць 8 мячоў за дзве гульні, не прапускаюць ні аднаго і ганарліва ўзначальваюць турнірную табліцу разам з “Гомельчыгтрансам”, “Жлобінам”, “Неманам” ды “Забудовай”.

У другім туры падапечныя Пунтуса ў гасцях перайгралі слонімскі “Белтрансгаз”. У кожным з таймаў экс -“Вігвам” забіў па аднаму галу: Шкурко ў першым, лідэр гонкі бамбардзіраў Трапяшко ў другім. З такім жа лікам “Дынама-2” рэабілітаваліся ў Баранавічах за паразу ў прошлым туры ад “Жлобіна”. Адзначыліся Казлоўскі і Цюніс. “Мінск-2” на сваім полі быў мацней за “Камунальнік” – 3:1, “Зорка-БДУ” за “Клецк” – 3:2, а “Орша” за “Днепр-2” – 2:1

Гульня тура

Больш за ўсіх назабівалі адзін аднаму “Белкард” з “Забудовай”. Маладзечанскі клуб забіў двойчы з пятнаццатай па васемнаццатую хвіліну, але гарадзенцы ўжо на дваццаць чацвертай скарацілі разрыў. У канцы першай паловы Дараховіч з “Забудовы” робіць лік 1:3, але адразу Галаўніцкі забівае у адказ. Ен жа у другім тайме лік зраўнівае, але за пяць хвілін да канца Працкевіч прыносіць вікторыю гасцям. 3:4 – “Забудова” на кані.

Бязшанцоўе

Крыху меней галоў убачылі гледачы ў паядынку “Немана” ды “Лівадыі”. Але барацьбы у гэтай гульні не атрымалася ўвогуле – “рачныя” за гадзіну знішчылі абаронны парадак гасцей, прычым Андрэй Сяўко адзначыўся тройчы. “Лівадыя” ж забіла толькі адзін раз, у канцы сустрэчы.

Аніякіх шанцаў не пакінуў свайму апаненту “Жлобін”. У паядынку з “Віцебскам-2” жлобінцы чатыры разы здзекваліся над сеткай брамы “паўночнікаў”, больш за ўсіх – Такарскі, які аформіў дубль. “Віцебск” ж толькі выконваў ролю хлопчыка для збіення, пакінуўшы поле з нулем у графе “забітыя мячы”. Таксама не здолелі забіць “Міеры” і “Асіповічы”, якія прайгралі з лікам 0:3 “Іслачы” і “Гомельчыгтрансу” суадносна.

Герой тура

Ім, па нашаму меркаванню, стаў Андрэй Сяўко, які аформіў хэт-трык у гульне з “Лівадыяй”. Зараз ён займае другое месца ў спісе бамбардзіраў другой лігі. Што цікава, акрамя самога Андрэя, у паядынку з дзяржынскай камандай адзначыўся таксамая ягоны брат Віктар, забіўшы апошні гол “Немана”.