• 26.06.2025

Футбол. Серыя А. Агляд 16-га туру. Адзіноцтва “Ювентуса”

Дек 19, 2011

Чырвона-чорная пагоня

Апошні тур Серыі А, у адрозненне ад мінулых двух, прайшоў усяго за два выходныя дні тыдня. У суботу толькі адзін матч прыцягваў да сябе ўвагу вялікай колькасці заўзятараў. “Мілан” на “Сан-Сіра” прымаў “Сіену”. Госці зараз змагаюцца за выжыванне і заёмаюць апошні “прахадны” радок табліцы — 17-ты, а таму навічкам вышэйшага дывізіёну Італіі трэба было кроў з носу браць хаця б адзін бал.

Пэўна, менаіта таму “Сіена” даволі-такі актыўна пачала сустрэчу: не давала востра атакаваць “Мілану” і спрабавала атакаваць сама. “Расанэры” нікуды не спяшаліся і метадычна спрабавалі ўскрыць чорна-белыя абарончыя рэдуты. Моманты былі ў Ібрагімавіча, Баатэнга, але да канца першай паловы матчу лік так і не быў адчынены. Трэба сказаць, што і ў гасцей момнты былі, не рэалізаваў выхад сам-насам Рэджынальда, не здолеў забіць з добрай сітуацыі Брыенца. А вось наспадары свайго шанцу дачакаліся на 9-й хвіліне другога тайма. Пасля падачы вуглавога Рабіньё адкінуў мяч на Начэрына і той не памыліўся. 1:0, і Антоніа забівае ўжо 6-ты мяч за сезон, гэта столькі ж, колькі ён забіў за тры сезоны ў складзе “Палерма”.

Праходзіць яшчэ 9 хвілін, і “Мілан” павялічвае адрыў ад суперніка. Хуткая контратака — пас на Баатэнга — падзенне ганца — пенальці — вось простая схема гэтага голу. Рэалізоўваць адзінаццаціметровы пайшоў штатны пенальціст “расанэры” Златан Ібрагімавіч. Бркіч паспеў зрэагаваць на ўдар, але хуткасць мяча была занадта высокай.

У астатні час наспадары маглі забіць яшчэ, бо “Сіена” не кінулася адыгрывацца, а наадварот — зачынілася на сваёй палове, але Пату і Ібрагімавічу не шанцавала. 2:0, і “Мілан” зноў выходзіць на 2-е месца, якое падзяляе з “Удынэзэ”.

Першы поспех Квальярэлы

“Юве” пачынаў хатні матч з “Наварай” у якасці другой каманды чэмпіянату побач з “Удынэзэ”. Нават не гледзячы на эксперыментальны склад “б’янканэры” мала хто сумняваўся ў выніковым поспеху “Юве” на сваім полі з перадапошняй камандай Серыі А. Таму спрыяла і спроба гасцей зацэментаваць лінію абароны: у стартавым складзе “Навары” выйшла ажно 5 намінальных абаронцаў.

Такая насычанасць задняй лініі не замінала “Юве” адкрць лік ўжо на 4-й хвіліне, а зрабіў гэта Сімонэ Пепе, які замкнуў прастрэл Ды Чэлье з правага флангу. Гол быў больш чым заслужаным, бо за першыя хвіліны “Навара” так напартачыла каля сваіх варот, што нават 3 мячы былі б недастатковым пакараннем для яе.

Усе пачалі чакаць разгрому, але замест дабівання параненага суперніка, “Юве” распачаў незразумелую цягамоціну. Так, гаспадары вельмі шмат валодалі мячом але да ідэальных момантаў справа не даходзіла. А вось “Навара” хутка аклімалася і нават аднойчы за першы тайм магла забіць — Буфон быў на вышыні.

У другім тайме справа з момантамі ў “б’янканэры” пайшла на лад, але не хапала самай маласці. Не хапала да 75-й хвіліны, калі Фабіа Квальярэла галавой пераправіў мяч у вароты пасля падачы Пепе з вуглавога. Гэта першы і, напэўна, апошні гол Фабіа ў 2011-м годзе. Астатнія 15 хвілін “Юве” гуляў у сваё задавальненне, але павялічыць адрыў, як і ў “Мілана” не атрымалася.

2:0, “Юве” зноў вяртаецца на чысты першы радок і рыхтуецца да прынцыпова важнай сустрэчы з “Удынэзэ” ў перанесеным матчы 1-га тура, якая будзе апошняй для турынцаў у сезоне.

Бітва без лідэраў

У цэнтральнай сустрэчы тура сутракаліся “Лацыа” і “Удынэзэ”. Абедзьве каманды здзівілі сваіх заўзятараў стратавымі складамі, асабліва ў гэтым вызначыліся госці з Удынэ. На лаўцы застаўся не нехта там, а сам Антоніа Ды Натале. Рымляне ў сваю чаргу вырашылі згуляць ў 3 абаронцы і без Эрнанэса.

Пачатак сустрэчы павінен быў застацца за “арламі”, але на 27-й хвіліне Флора Флорэс упершыню за доўгі час адзначыўся забітым голам. Менавіта так скончылася адна з чарговых контратак гасцей па фланзе. 0:1.

“Удынэ” адразу закрыўся ў сваёй штрафной і пачаў чакаць канца тайма, але паспеў дапусціць памылку, якая абярнулася прапушчаным голам. Сенад Луліч прыняў мяч у штрафной, апрацаваў мяч і метка ўдарыў па варотах гасцей. 1:1.

Другая палова пачалася шквалам атак “Лацыа”, адна з якіх вывела гаспадароў наперад. Міраслаў Клозэ прадэманстраваў неверагодную гульню галавой і літаральна прабіў абарончыя рэдуты гасцей. Потым былі яшчэ і яшчэ шанцы, але зноў нейкая магія выратавала фрыўльцаў. Да 73-й хвіліны на полі ўжо былі і Эрнанэс, і Ды Натале. Менавіта апошні і выратаваў лёс чорна-белых. Антоніа аддаў класную перадачу на Джамп’ера Пінцы, і той зраўняў лік.

2:2, і фрыўльцы апускаюцца на другі радок і падзяляюць яго з “Міланам”, а рымляне размяшчаюцца на чацвёртым…

… і кампанія

З асатаніх сустрэчы вылучаюцца сустрэча “Напалі” дома з “Ромай”, дзе сенсацыйна перамаглі “ваўкі”, а таксама яшчэ адна цяжкая перамога “Інтэра” ў гасцях над “Чэзэнай”. Такім чынам, міланцы працягваюць свой рывок наверх і займаюць ўжо пятае месца ў табліцы, а “Напалі” апускаецца на шосты.