• 30.06.2025

Футбол. Чэмпіянат Нямеччыны. Агляд 11-ага туру: “Баварыя” перамагае ў дэрбі

Ноя 1, 2011

germ-pic4-452x302-98403Тыднем адбыліся матчы першага раўнду розыгрышу Кубка Нямеччыны. З клубаў Бундэслігі растаўся з марамі пра трафей “Кёльн”, які саступіў “Хафенхайму”. Ну хоць сапернік быў таксама з Бундэслігі, да таго ж і гулялі “казлы” ў гасцях. Таксама выляцеў “Гановэр-96”, які таксама прайграў калегам па лізе – “Майнцу”, толькі дома. Адзначыліся на кубкавых матчах і фанаты. Ультрас дрэздэнскага “Дынама” даволі агрэсіўна паводзілі сябе ў Дортмундзе на матчы з “Барусіяй” (пройгрыш дрэздэнцаў), палілі піратэхніку і шалікі дортмундцаў, а потым пачаліся разборкі з паліцыяй. За выкарыстанне піратэхнікі аштрафаваныя “Майнц” і “Гановэр”, што гулялі паміж сабой.

Леверкузенскі “Баер” перамог “Фрайбург” – былы клуб свайго трэнера Робіна Дута. Адзіны гол у матчы быў праведзены досыць хутка, а менавіта на 2-й хвіліне. Капітан “Баера” на гэты матч – Міхаэль Балак зрабіў усё добра і якасна. Прычым гэты гол стаў для Міхаэля першым у Бундэслізе пасля вяртання ў “Баер”. Апошні раз да гэтага Балак забіваў яшчэ ў футболцы “Чэлсі”. Да канца сустрэчы Балак не дагуляў, бо зламаў нос. Цяпер пад пытаннем яго ўдзел у лігачэмпіёнскім матчы. Антон Пуціла правёў на поле 76 хвілін і быў заменены Ендрышэкам.

“Баварыя” разграміла ў дэрбі “Нюрнбэрг”. Стартавы гол быў праведзены на 1-й хвіліне, калі з перадачы Швайнштайгера вызначыўся Гомэс. Хутка Швайнштайгер забіў сам і зрабіў тое з паса Гомэса. Удар Бастыяна з 20 метраў стаў “мёртвым” для брамніка нюрнбэржцаў

Штэфана. Затым Рыберы і Гомэс забілі па голе і адправілі “Нюрнбэрг” адпачываць. Дэрбі скончылася прадказальна – 4:0.

Гладбахская “Барусія” перамагла “Гановэр-96”. На 21-й хвіліне Ройс адкрыў лік, але ўжо на 26-й Пагатэц смела пайшоў на дабіванне пасля гульні тэр Штэгена – 1:1! “Барусія” забіла з дапамогай Ройса на 50-й хвіліне. 2:1! Дубль таленавітага гульца! У канцы матчу гановэрцы атакавалі шмат, а забіць так і не змаглі.

“Шальке” ўпэўнена выйграў у “Хафенхайма” 3:1. У гельзенкірхенцаў дублем вызначыўся Хунтэлаар, яшчэ аднойчы забіў Рауль, у “сініх” знайшоўся адзін адказ у выглядзе мяча ад Ібішавіча.

Дортмундская “Барусія” згубіла ачкі са швабамі. Матч у Штутгарце быў складаным для чэмпіёна, бо даволі хутка Таскі забіў з прастрэлу Харніка. А зраўняла лік “Барусія” голам у раздзявальню, калі Пішчак забіў з паса Кагавы. Цяпер дортмундцы будуць ствараць цуд у Лізе чэмпіёнаў, толькі ён і можа дапамагчы ім выйсці з групы.

Аляксандр Глеб не проста дэбютаваў у саставе “Вольфсбурга” на матчы Бундэслігі, але і правёў на полі 78 хвілін. Толькі тады Фелікс Магат вырашыў беларуса замяніць. А хатні матч з “Гертай” быў дужа цікавым. Адкрыў лік на 27-й хвіліне Рафаэль, “ваўкі” адказалі на 31-й мячом Манджукіча, хутка Кабіяшвілі рэалізаваў пенальці і “Герта” зноў выйшла наперад. На 84-й хвіліне Шэфэр бліскуча забіў са штрафнога ўдару. Як толькі фэны “Вольфсбурга” сталі радавацца голу, тут жа іх каманда прапусціла. Героем берлінцаў стаў Ласога, які прынес

“Герце” вікторыю на 85-й хвіліне. 2:3 – “Вольфсбург” саступае.

Клаўдыа Пісарра забіў свой 150 гол у Бундэслізе. Здарылася гэта ў матчы “Вэрдэра” супраць “Майнца” на выездзе. На 23-й хвіліне Бунгерт забіў з добрага навесу, і “Майнц” павёў 1:0. Праз шэсць хвілін і адбыўся гістарычны, у першую чаргу для перуанца, гол. Яму перадаў мяч Клеменс Фрыц і лацінаамерыканец паразіў вароты Веткла. Галы Ханта і Продля даказалі “карнавальшчыкам” у гэты вечар, хто ёсць хто. “Вэрдэр” набірае тры ачкі.

“Кёльн” сустракаўся з “Аўгсбургам” і, беручы пад увагу становішча каманд у турнірнай табліцы, паядынак яўна быў важны. Ужо на 6-й хвіліне ў “Аўгсбурга” з-за траўмы змушаны быў пакінуць поле лідар абароны клуба Мэрле. На 19-й хвіліне “Аўгсбург” атрымаў прабоіну ад Падольскі. А праз пяць хвілін Лукаш забіў з пенальці – 2:0 на карысць “Кёльна”. Пешка забіў трэці і зрабіў лік разгромным. У “Аўгсбурга” на поле выйшаў Эрль, але не згуляў і 15 хвілін – грубы падкат пад Рытэра і лагічная чырвоная картка.

“Гамбург” у матчы з “Кайзерслаўтэрнам” падвёў Райкавіч. Ён ужо на 22-й хвіліне быў выдалены з поля. У канцы першай паловы дэ Віт адкрыў лік, “чэрці” выйшлі наперад. У другой палове “Гамбургу” ўдалося зраўняць лік – забіў Герэра. У меншасці гамбуржцы ўсё ж здабываюць нічыю.

Цяпер табліца нямецкага чэмпіянату прыняла такі выгляд: “Баварыя” досыць упэўнена на лідарскай пазіцыі – 25 ачкоў. “Шальке-04” выбіўся на другую пазіцыю – 21 ачко. Дзве “Барусіі” разам з “Вэрдэрам” ідуць наступнымі –

20 балаў. Замыкаюць табліцу “Майнц”, “Гамбург” (па 9), “Аўгсбург” (8) і “Фрайбург” (7).