• 30.06.2025

Футбол. Чэмпіянат Беларусі. Другая ліга. Агляд 28 туру: адны разгромы

Ноя 1, 2011

y_add9377aТур можа быць акрэслены як тур разгромаў. Зафіксавана нямала буйных вынікаў.

“Лівадыя” дома не пакінула шанцаў “Вертыкалі” 3:0. Галы у клуба з Дзяржынска забіў адзін і той жа чалавек – Віктар Кліміхін, які свой першы мяч “закаціў” на 22-й хвіліне, а два іншых – у канцоўцы паядынку.

“Нёман” у сябе дома перамог “Зорку-БДУ” з мінімальным лікам. Гол на рахунку Сімончыка. “Смалявічы” здабылі разгромную перамогу, другую запар. На гэты раз ад каманды Юрыя Пунтуса пацярпеў “Жлобін”. У вароты аўтсайдэра заляцела цэлых 5 галоў. Дубль аформіў Дрозд, яшчэ забівалі Кароль, Грачышка і Захарэвіч. Цяпер “Смалявічы” ўжо і не назваць аўтсайдэрам – 12-е месца.

“Гомельчыгункатранс” цудоўным чынам уратаваўся ў хатнім матчы з “Партызанам-2”. Мінчане вялі пасля галоў Кульбакі і Дубовіка, якія, дарэчы, апошнім часам актыўна прыняліся забіваць. Гомельскія “паравозы” забілі на 84-й хвіліне пасля ўдару Дзімітрава. Гамяльчане паверылі ў сябе і на другой кампенсаванай хвіліне дамагліся выніку 2:2 – гол Трафімава.

“Забудова” ў выязным матчы супраць “Камунальніка” забіла пасля аўтаголу Жукава і той мяч застаўся адзіным. “Белтрансгаз” выехаў у Асіповічы і паказальна расправіўся з мясцовай камандай. Дублі Касінца, Круглага, галы Германа і Хмелюка – “Асіповічы” забіваюць толькі аднойчы пасля ўдару Міхеенкіў самым пачтаку матчу. 1:6, 18-ты пройгрыш “Асіповічаў” у чэмпіянаце.

“Ліда” перамагла на выездзе “Дынама-2”. Хэт-трык Дабравольскага, а паміж усімі галамі дубль Дзенісюка. Дынамаўцы зрабіць хоць штосьці не змаглі – 0:5.

Разгромы разгромамі, але ў матчы, дзе буйны лік быў бы звыклай справай, вынік стаў нечаканасцю. “Бяроза-2010” заканамерна перамагла “Оршу”, толькі вось свой першы гол гаспадары забілі толькі на 67-й хвіліне стараннасцю Краўчука. Праз дзесяць хвілін “распісаўся” ў варотах гасцей і Стаін – 2:0.

У “Ліды” і “Бярозы” па-ранейшаму аднолькавая колькасць балаў, па 67. 61 ачко ў “Белтрансгаза”.