• 29.06.2025

Футбол. Чэмпіянат Беларусі. Другая ліга. Агляд 26 туру: “Белтрансгаз” “трымае марку”

Окт 17, 2011

“Ліда” насуперак размовам пра наўмысны “зліў” турніру, перамагла “Лівадыю”. Прычым не асабліва прадэманстравала сваю волю. Гол Пятрова і два мячы Дзенісюка дазвалялі рэлакс, аднак лідзяне занадта захапіліся ім і прапусцілі двойчы – дубль аформіў Кудлач. На большае ў “Лівадыі” не хапіла сілаў, але лік 2:3 з лідарам – неблагі вынік.

“Зорка-БДУ” выйграла гарадское дэрбі ў “Дынама-2”, прычым для гэтага ёй не спатрэбілася пераязджаць са свайго стадыёна. Справа ў тым, што абодва клубы выступаюць на поле РЦАР-БДУ. Вікторыю “Зорцы” прынес мяч Даўжука на 9-й хвіліне.

Нядвецкі і Разумовіч забівалі за “Нёман” у Мастах. Госці са “Жлобіна” адзначыліся толькі мячом Торапа.

“Бяроза-2010” трапіла пад абстрэл “Смалявічаў”. Гол Грачышкі на 4-й хвіліне таму пацверджанне. Але абстрэл скончыўся, а лідар застаўся цалкам жывы і пачаў барацьбу. На 25-й Мірошкін адквітаў гол і пераможны мяч “Бярозы” стаў толькі справай часу. Зрэшты, перамагла “Бяроза” з вялікімі складанасцямі. Толькі за сем хвілін да заканчэння матчу гол Пінчука дазволіў лідарам выйграць аўтсайдэра. 2:1.

“Асіповічы” ў драматычным матчы з “Оршай” вырвалі перамогу на апошніх секундах! Пачалося з таго, што ў матчы аўтсайдэраў парытэт парушыўся на 1-й хвіліне. Грабяновіч не пакінуў шанцаў сапернікам. “Орша” падрыхтавала свой выніковы адказ праз паўгадзіны, вызначыўся Сіманенка. Затым у “Асіповічаў” дубль аформіў Міхеенка, яшчэ адзін мяч аказаўся на рахунку Верамеенкі з пенальці. Кітаёў аформіў дубль у “Оршы”, адзін з галоў ён таксама правёў з пенальці. Свой другі, а значыць і пераможны гол Міхеенка забіваў ужо ў кампенсаваны час, так што ў “Оршы” амаль не было магчымасцяў зраўняць лік зноў. 4:3 – самае вялікае відовішча сярод усіх матчаў гэтага тура! А “Асіповічы” нарэшце выйгралі.

“Белтрансгазу” трэба было згуляць на выездзе супраць “Гомельчыгункатрансу”, і гэты матч чакаўся напружаным. Усё-ж-ткі футбалісты з поўдню краіны даволі часта адбіраюць ачкі ў лідараў ды й самі не з’яўляюцца слабой камандай. Але гэты матч гомельская каманда правяла на нізкім узроўні. Хаця хутчэй за ўсё моцна згуляў “Белтрангсаз”, усе сілы слонімцы кінулі на другі тайм. Пасля перапынку клубы выйшлі на поле пры выніку першае паловы 0:0, а ў другім тайме дублі Касінца і Хмелюка дазволілі перамагчы. 0:4 – “Гомельчыгункатранс” насуперак чаканням не адбірае балы ў слонімцаў.

Іншы слонімскі клуб таксама разграміў сапернікаў. “Камунальнік” не меў ніякіх праблем з “Партызанам-2”, мяч Касабукі і дубль Лешанюка прывялі матч у патрэбнае “Камунальніку” рэчышча – 3:0!

“Забудова” ў гасцях без цяжкасці і суму перамагла “Вертыкаль”. Лепято, Космач і Працкевіч сталі стваральнікамі маладзечанскага поспеху.

“Ліда” і “Бяроза-2010” ідуць як салдаты сінхронна, маюць 61 ачко кожная. У “Белтрансгаза” 55. На дне табліцы “Вертыкаль” – 19 ачкоў і “Жлобін” 18.