• 28.06.2025

Чэмпіянат Беларусі. Агляд апошняга туру Другой лігі.

Ноя 15, 2010

“Гарадзея” забяспечыла сабе выхад у першую лігу раней, а таму матч з “Гомелем-2” быў фармальнасцю. Руслан Кандрашук зрабіў дубль, калі лік ужо быў 2:0 на карысць яго каманды. Пад канец гарадзейцы прыпыніліся і прапусцілі два неабавязковых мячы, але розніцы не было.

Галоўная інтрыга была ў матчы “Клечаск” – “Слуцкцукар”. Тут гаспадарам трэба было толькі перамагаць, аднак матч завяршыўся з поўнай перавагай саперніка. Дубль Якубоўскага і гол Дземенкаўца вывелі слуцкіх гульцоў у першую лігу. У цэнтральным матчы зацятай барацьбы не было.

“Маладзечна” стала 4-м, абгуляўшы “Бярозу-2010”. Тут дублем адзначыўся Грыхуцік. 5-мі фінішавалі футбалісты “Зоркі-БДУ”, якая выйграла ў “Оршы” 4:2.

“Гомельчыгункатранс” згуляў на выездзе з “Белтрансгазам” унічыю, а таму застаўся на 7-й пазіцыі. У Слоніме пайшлі чуткі, што з вылетам “Камунальніка” ў другую лігу горад застанецца прадстаўляць толькі адзін клуб.

“Асіповічы” не змаглі перагуляць “ДСК-2” – 1:1. “Вігвам” пад канец матчу расправіўся з “Лівадыяй” 3:1. “Жлобін” у напружанай барацьбе перамог “Нёман” з Мастоў. Спачатку жлобінцы пасля ўдару Мельнікава вялі, затым на 35-й хвіліне той жа Мельнікаў павялічыў разрыў. Але праз хвіліну Разумовіч прымусіў жлобінцаў дастаць мяч са сваёй сеткі. Артур Мельнікаў на 62-м абароце стрэлкі аформіў дубль, але гол Копаця на 83-й даў шанец “Нёману” годна скончыць сезон – не ўдалося. “Жлобін” святкуе перамогу.

Лепшым бамбардзірам другой лігі стаў Аляксей Віскушэнка з 30 мячамі. Гэта не дапамагло ягонаму “Клечаску” выйсці ў першую лігу. За гэты выхад “Маладзечна” нават не біўся, але гэта не перашкодзіла шматгаловаму Дзмітрыю Вышынскаму правесці мажліва лепшы сезон у кар’еры. 27 забітых мячоў! Сяргей Герасіменка з “Бярозы-2010” нанес 24 дакладных удары, а партнёры па “Гарадзеі” Сыраквашка і Уладзімір Макоўскі па 23.

У наступным годзе у другой лізе будзе зусім іншая гісторыя з новымі клубамі. З першай лігі выляцелі слонімскі “Камунальнік” і “Ліда”. Жадаем усім клубам добра і плённа правесці міжсезонне!

  Команда М В Н П РМ О
1 Городея 34 27 3 4 112-29 84
2 Слуцксахар (Слуцк) 34 25 6 3 79-30 81
3 Клеческ (Клецк) 34 24 4 6 91-35 76
4 Молодечно 34 17 6 11 69-52 57
5 Звезда-БГУ (Минск) 34 15 10 9 76-47 55
6 Береза-2010 34 16 6 12 57-55 54
7 Гомельжелдортранс 34 16 4 14 63-58 52
8 Осиповичи 34 15 5 14 51-64 50
9 Неман (Мосты) 34 14 6 14 54-50 48
10 Спартак (Шклов) 34 14 6 14 54-59 48
11 Вигвам (Смолевичи) 34 10 11 13 32-41 41
12 Белтрансгаз (Слоним) 34 9 13 12 46-55 40
13 Гомель-2 34 9 9 16 37-48 36
14 Жлобин 34 10 4 20 48-74 34
15 Орша 34 10 3 21 40-75 33
16 Вертикаль (Калинковичи) 34 8 8 18 42-67 32
17 Ливадия (Дзержинск) 34 5 6 23 25-81 21
18 ДСК-2 (Гомель) 34 3 8 23 19-75 17