У цэнтральным матчы туру сышліся “Маладзечна” і “Гарадзея”. Гаспадарам у гэтым сезоне няма чаго авіць, але саперніка неабходна было перамагчы хаця б з прынцыпу. Аднак першыя 20 хвілін для маладзечанскіх гульцоў сталі кашмарам. Уладзімір Макоўскі, Баранаў і Кандрашук прымусілі апанентаў разводзіць з цэнтра. Затым, праўда, у “Маладзечна” стала атрымлівацца непараўнальна больш, Грыхуцік забіваў свой гол пры ліку 0:4, а пазней дубль аформіў другі бамбардзір лігі Вышынскі. Тым не менш, гарадзейцы не знізілі тэмпаў і забівалі таксама. Свой дубль зрабіў Сыраквашка. У выніку – 3:6, “Гарадзея”застаецца лідэрам і чарговы раз даказвае сваю сілу.
“Клечаск” прагна чапляецца за любую магчымасць дагнаць “Слуцкцукар”, але задача ўскладняецца з кожнай вікторыяй апошнізх і з набліжэннем фінішу. Клечычане без варыянтаў перамаглі на выездзе “Нёман”, прычым першы з трох галоў у вароты мастоўцаў адправіў Аляксей Віскушэнка – лепшы снайпер чэмпіянату. Напэўна, ужо ніхто яго сёлета не дагоніць. Але і ягоны клуб можа не дагнаць “Слуцкцукар”, які ў чарговым матчы расправіўся з “Бярозай-2010”. На 8-й хвіліне гол правёў Барысевіч, а Ліс з Якубоўскім дабілі бярозаўцаў. Паміж камандамі захоўваецца розніца ў два ачкі.
“Асіповічы” нечакана сатступілі “Вігваму” 1:2, “Гомельчыгункатранс” перамог “Оршу” 4:2. У гомельскага клуба дубль аформіў Маісеенка. “Вертыкаль” доўга не магла “расчыніць” вароты “ДСК-2”, але гульня ўсё ж скончылася перамогай калінкавіцкай каманды 2:1.
“Жлобін” дзякуючы голу Лагуціна звез тры ачкі з Дзяржынска, а “Гомель-2” абмяняўся галамі з “Белтрансгазам”. Нарэшце, “Зорка-БДУ” вельмі жорстка абышлася са “Спартаком”. Шклаўчане паехалі з Мінску з 5 мячамі ў сваёй сетцы і не здолелі пакінуць па сабе хоць якую галявую памяць. Дубль у армейцаў сталіцы аформіў Трапашко.
Наступны тур скончыць бягучы сезон. І тут галоўная інтрыга будзе навідавоку. “Клечаск” прымае “Слуцкцукар” у сябе дома – тут і выявіцца другая каманда лігі, якая ў наступным годзе будзе выступаць у першым дывізіёне. Сапернікам прадастаўлены шанц вырашыць усё ў вочным матчы замест назіранняў і тэлефонных перамоваў падчас апошніх матчаў адно аднаго. У гэты момант “Гарадзея” будзе ўжо ў спакойных абставінах гуляць з “Гомелем-2”…
Команда | М | В | Н | П | РМ | О | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Городея | 34 | 27 | 3 | 4 | 112-29 | 84 |
2 | Слуцксахар (Слуцк) | 34 | 25 | 6 | 3 | 79-30 | 81 |
3 | Клеческ (Клецк) | 34 | 24 | 4 | 6 | 91-35 | 76 |
4 | Молодечно | 34 | 17 | 6 | 11 | 69-52 | 57 |
5 | Звезда-БГУ (Минск) | 34 | 15 | 10 | 9 | 76-47 | 55 |
6 | Береза-2010 | 34 | 16 | 6 | 12 | 57-55 | 54 |
7 | Гомельжелдортранс | 34 | 16 | 4 | 14 | 63-58 | 52 |
8 | Осиповичи | 34 | 15 | 5 | 14 | 51-64 | 50 |
9 | Неман (Мосты) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-50 | 48 |
10 | Спартак (Шклов) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-59 | 48 |
11 | Вигвам (Смолевичи) | 34 | 10 | 11 | 13 | 32-41 | 41 |
12 | Белтрансгаз (Слоним) | 34 | 9 | 13 | 12 | 46-55 | 40 |
13 | Гомель-2 | 34 | 9 | 9 | 16 | 37-48 | 36 |
14 | Жлобин | 34 | 10 | 4 | 20 | 48-74 | 34 |
15 | Орша | 34 | 10 | 3 | 21 | 40-75 | 33 |
16 | Вертикаль (Калинковичи) | 34 | 8 | 8 | 18 | 42-67 | 32 |
17 | Ливадия (Дзержинск) | 34 | 5 | 6 | 23 | 25-81 | 21 |
18 | ДСК-2 (Гомель) | 34 | 3 | 8 | 23 | 19-75 | 17 |