• 27.06.2025

Агляд 31-га туру другой лізе па футболе

Окт 25, 2010

Да заканчэння чэмпіянату застаецца тры туры, а змаганне за пуцёўкі ў першую лігу працягваецца. “ Гарадзея” на выхадныз паспяхова прайшла адзнаку ў 100 забітых галоў! Такое здараецца рэдка, а таму нельга не адзначыць бамбардзірскі спрыт лідэраў. Непасрэдна ў самім матчы, а гуляла “ Гарадзея” з мастоўскім “ Нёманам” у гасцях, ніякіх пытанняў не ўзнікла. Дублі Уладзіміра Макоўскага і Дзяніса Шынгірэя плюс чарговы гол Юрыя Сыраквашкі – у мастоўцаў знайшоўся адказ толькі аднойчы – забіў Астаповіч. 1:5, а юбілейны 100-ты гол каманды ў чэмпіянаце якраз на рахунку Сыраквашкі.

.

Ніякіх праблем не адчуў “ Клечаск” . “ Жлобіну” не ўдалося доўга ўтрымліваць стартавыя нулі. На 14-й хвіліне Давыдзенка пазнаёміў гаспадароў са сваім ударам. Далей двойчы забіў Віскушэнка і гульня была зроблена.

.

Затое “ Слуцкцукар” згуляў не так упэўнена. Не, наблізіцца да сябе ён “ Клечаску” не дазволіў, аднак у матчы з “ Белтрансгазам” шмат забіць не здолеў. Адзіны і пераможны гол на рахунку Якубоўскага, і той з пенальці. Але крытыка застаецца крытыкай, а ў случакоў усё роўна здабыта перамога і захавана другое месца.

.

“ Маладзечна” замацавалася на чацвёртым радку пасля перамогі 7:3 над “ Оршай” . Аршанцы другі матч запар прапускаюць 7 мячоў, але на дзіва, у матчы з “ Маладзечнам” каманда магла дамагчыся большага. “ Орша” “ гарэла” 0:4 яшчэ ў першай палове, але забіла гол у раздзявальню, працягнуўшы забіваць і ў другім тайме. Лік 4:3 быў для гаспадароў небяспечным і ім дапамагло выдаленне ў саставе сапернікаў. Тры галы напрыканцы гульні прынеслі гаспадарам спакой і тры ачкі.

.

Ад гульні “ Зорка-БДУ” – “ Асіповічы” чакалі яўна большага, а яна прайшла ў адны вароты. Мінскія футбалісты перамаглі 5:0. З такім жа лікам “ Бяроза-2010” перамагла “ Лівадыю” на выездзе. Дублямі вызначыліся Герасіменка і Варанко.

.

“Вігвам” выраў перамогу ў “ Вертыкалі” . Спачатку Давідовіч сапсаваў настрой сваім партнёрам, даслаўшы мяч ва ўласную сетку, але пазней Сямёнаў выправіў памылку таварыша па камандзе. Усё вырашылася ўжо на 90-й хвіліне, калі Шульга прабіў брамніка калінкавічцаў.

.

“ Гомель-2” першым прапусціў ад “ Спартака” , затым Васілец вярнуў інтрыгу, але ўсё вырашылася ўсё адно на карысць шклаўчанаў. Удар Радзькова на 89-й хвіліне адбіць гамельчукі не змаглі, ды й часу на тое, каб адыграцца не засталося. “ Гомельчыгункатранс” без пытанняў выйграў у “ ХБК-2” . Дубль Лаўранчука і мяч Наміся – перамога ў кішэні.

.

У наступным туры будзе суперматч. “ Гарадзея” – “ Слуцкцукар” . Ці мае гэты матч быць пракаментаваным зарана? Здаецца, што на наступных выхадных каманды ўсё скажуць самі. “ Клечаск” пастараецца не дапусціць сенсацыю ў родны Клецк, бо належыць гуляць супраць “ Лівадыі” , якая, канечне ж, успрымаецца тут як той клуб, які дасць тры ачкі мясцовым улюбёнцам. Усё вырашыць футбол.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

.

  Команда М В Н П РМ О
1 Городея 34 27 3 4 112-29 84
2 Слуцксахар (Слуцк) 34 25 6 3 79-30 81
3 Клеческ (Клецк) 34 24 4 6 91-35 76
4 Молодечно 34 17 6 11 69-52 57
5 Звезда-БГУ (Минск) 34 15 10 9 76-47 55
6 Береза-2010 34 16 6 12 57-55 54
7 Гомельжелдортранс 34 16 4 14 63-58 52
8 Осиповичи 34 15 5 14 51-64 50
9 Неман (Мосты) 34 14 6 14 54-50 48
10 Спартак (Шклов) 34 14 6 14 54-59 48
11 Вигвам (Смолевичи) 34 10 11 13 32-41 41
12 Белтрансгаз (Слоним) 34 9 13 12 46-55 40
13 Гомель-2 34 9 9 16 37-48 36
14 Жлобин 34 10 4 20 48-74 34
15 Орша 34 10 3 21 40-75 33
16 Вертикаль (Калинковичи) 34 8 8 18 42-67 32
17 Ливадия (Дзержинск) 34 5 6 23 25-81 21
18 ДСК-2 (Гомель) 34 3 8 23 19-75 17