Пасля матчаў 27-га туру стала зразумела: барацьба працягнецца. Тым не менш, ад барацьбы за другі радок адцягнены “ Граніт” . Мікашэвічцы дзякуючы голу Міхнаўца выйшлі наперад у матчы з “ Полацкам” , але палачанін Татарнікаў з пенальці лік зраўняў. Большага дамагчыся фаварыты не змаглі, з’ ехалі з Полацка толькі з адным балам, таму надзеі на вяртанне ў эліту “ Граніту” трэба адкласці на год. СКВІЧ меў праблемы з гродзенскім “ Белкардам” , аднак за апошнія 18 хвілін забіў двойчы. “ ХБК-Гомель” дома ўпэўнена перагуляў пінскую “ Хвалю” з тым жа вынікам. Тут лёс матчу таксама вырашыўся ў другой палове. Такім чынам перавага “ ХБК” над СКВІЧ застаецца, але па-ранейшаму хісткай. Ужо не ёсць навіной перамога “ Гомеля” . За бела-зялёных дублем адзначыўся Казека, які даўно ўжо не забіваў за клуб. “ Смаргонь” адказала голам Лужанкова – 1:2. 25-я перамога “ Гомеля” ў чэмпіянаце.
.
Сітуацыя ў нізе табліцы вельмі напружаная. “ Хваля” і “ Смаргонь” не могуць думаць, што ўсё на сезон вырашана. “ Ліда” пасля няўдалага выезду ў Баранавічы пакінула сабе хіба тэарэтычныя шанцы застацца ў дывізіёне. Цікава, што лідзяне пачалі здабываць патрэбны вынік адразу жа – Даўгілевіч на 2-ой хвіліне вывеў гасцей наперад. На 57-й хвіліне Міхальцоў з пенальці зраўняў лік, а менш, чым праз дзесяць хвілін Кудзей прынес “ Баранавічам” тры ачкі, а згодам увагнаў “ Ліду” глыбей да склепу.
.
Цэнтральным паядынкам без сумневаў быў матч у Слоніме – “ Камунальнік” – “ Ведрыч-97” . Рэчычане дзякуючы голу з пенальці ў выкананні лепшага бамбардзіра свайго клуба Ламакі вялі ў ліку, аднак стрымаць слонімцаў так і не здолелі. Званкоў яшчэ ў першым тайме сквітаў, а за чатыры хвіліны да фінальнага свістка такую неабходную перамогу слонімцам прынес Стаін. Не дарэмна нападніка набылі – другую гульню запар Стаін сур’ ёзна дапамагае. У выніку перамогі “ Камунальніка” клубы памяняліся месцамі, цяпер слонімцы апярэджваюць “ Ведрыч-97” на ачко, сапернік няхай і ўпаў у зону вылету, тым не менш, не спыніць барацьбы. У бліжэйшых трох гульянх можа адбыцца ўсё, што заўгодна.
.
Яшчэ ў двух гульнях “ Рудзенск” скончыў нулявой нічыёй матч са “ Славіяй-Мазыр” , а “ Верас” пасля галоў Равіны і Гаркушы атрымаў верх над “ Хімікам” . Варта прыкмячаць і дробязі: “ Верас” , нягледзячы на не самае нізкае месца ў турніры толькі ў гэтым туры прамінуў пазнаку ў 30 галоў. “ Ліда” жа прапусціла 50-ты гол, па прапушчаных яна таксама на апошнім месцы. “ Полацк” ужо ў 10-ты раз згуляў у нічыю – болей толькі ў “ Камунальніка” – 12.
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў
.
Команда | М | В | Н | П | РМ | О | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Гомель | 30 | 27 | 1 | 2 | 80-16 | 82 |
2 | СКВИЧ (Минск) | 30 | 17 | 7 | 6 | 52-21 | 58 |
3 | ДСК-Гомель | 30 | 17 | 7 | 6 | 52-26 | 58 |
4 | Гранит (Микашевичи) | 30 | 16 | 8 | 6 | 52-23 | 56 |
5 | Руденск | 30 | 12 | 7 | 11 | 37-39 | 43 |
6 | Барановичи | 30 | 11 | 10 | 9 | 31-37 | 43 |
7 | Полоцк | 30 | 9 | 12 | 9 | 38-34 | 39 |
8 | Химик (Светлогорск) | 30 | 10 | 7 | 13 | 37-44 | 37 |
9 | Славия-Мозырь | 30 | 10 | 7 | 13 | 33-44 | 37 |
10 | Верас (Несвиж) | 30 | 9 | 8 | 13 | 31-39 | 35 |
11 | Волна (Пинск) | 30 | 11 | 2 | 17 | 31-48 | 35 |
12 | Сморгонь | 30 | 8 | 8 | 14 | 33-43 | 32 |
13 | Белкард (Гродно) | 30 | 8 | 6 | 16 | 25-40 | 30 |
14 | Ведрич-97 (Речица) | 30 | 8 | 6 | 16 | 29-46 | 30 |
15 | Коммунальник (Слоним) | 30 | 5 | 13 | 12 | 23-48 | 28 |
16 | Лида | 30 | 4 | 7 | 19 | 23-59 | 19 |