• 14.07.2025

Футбол. Агляд 30-га туру другой лігі

Окт 18, 2010

“Гарадзея” ў дадзеным туры не дала ніводнай нагоды думаць пра праблемы ў калектыве. Клуб упэўнена захоўвае першы радок. Можа быць, не зусім варта ўжываць такую канструкцыю на матч з “Лівадыяй”, але абгулялі саперніка гарадзейцы без ніводнага шанца – 6:0. Дубль на рахунку Ўладзіміра Макоўскага, голам на 89-й хвіліне вызначыўся і Юрый Сыраквашка. Своеасаблівы дубль аформіў і штатны пенальтыст “Гарадзеі” Тарлікоўскі, як можна здагадацца, абодва мячы ён правёў з пенальці.

.

Тое ж можна сказаць і пра “Слуцкцукар”. Ён пераканаўча для ўсіх разабраўся на выездзе з “Оршай”. І як звычайна ў гэтым сезоне здараецца, у туры быў матч з 7 забітымі ў вароты адной з каманд мячамі. Не прамінула такога і “Орша” – 1:7. Цікава, што пры ліку 1:2 (гол у аршанцаў правёў Хоміч), яны маглі і зраўняць лік. Не пашанцавала, а далей усё было справамі случакоў. Наогул, “Слуцкцукар” вельмі нязручны сапернік для “Оршы”. У мінулым годзе аршанцы саступілі дома 0:2 і ў гасцях 0:4. Сёлета забівалі ў кожным матчы, у тым ліку і ў кубкавым, але нязменным застаецца адно – пройгрыш. Такіх, зрэшты, як на гэтых выхадных, яшчэ не здаралася.

.
Нічыю 0:0 “Маладзечны” са “Спартаком” можна было б назваць нечаканасцю, але зробім зніжку на тое, што клубы, відаць, “дабіваюць сезон”. Нічыя была зафіксавана ў яшчэ трох матчах, у тым ліку ў гомельскім дэрбі, дзе “ХБК-2” і “Гомель-2” забілі адно аднаму па галу. 1:1, дарэчы, скончыўся і матч “Белтрансгаз” – “Нёман”. У дадзеным матчы не дзіўна, бо клубам папраўдзе нічога не трэба. А вось яшчэ адной нічыёй, відаць, засталіся вельмі незадаволенымі ў горадзе Клецку. Мясцовы клуб прывез з вандроўкі ў Смалявічы вясёлыя і ў той жа момант сумныя 2-2. “Слуцкцукар” хутчэй і стане разам з “Гарадзеяй” камандай першае лігі.
Было цікава паназіраць за матчам “Бяроза-2010” – “Жлобін”. Клубы кожны месяц, а то і па некалькі разоў “адцыбучваюць” штосьці нелінейнае, неўласцівае сваім вынікам. Бярозаўцы перамаглі 3:2. А вось “Асіповічы” не пакінулі шанцаў “Гомельчыгунцы” – 3:0. Асіпаўчане гулялі дужа ўпэўнена і не прымусілі разважаць над тым, “а што было б, калі…” і гэтак далей.

.
Наступны тур падорыць заўзятарам цікавую сустрэчу “Зоркі-БДУ”, якая выйграла ў 30-м туры “Вертыкаль” з Калінкавічаў 2:1, з “Асіповічамі”. На гэтым цікавыя матчы не скончацца. “Гарадзея” паедзе даказваць лідэрства ў Масты, “Слуцкцукар” на родным стадыёне прыме “Белтрансгаз” са Слоніма, а “Клечаск” адправіцца ў Жлобін. “ХБК-2” згуляе ў другім запар гомельскім дэрбі – на гэты раз супраць “Гомельчыгункатранса”.

.
Аўтар: Арцём Сізінцаў

.

  Команда М В Н П РМ О
1 Городея 34 27 3 4 112-29 84
2 Слуцксахар (Слуцк) 34 25 6 3 79-30 81
3 Клеческ (Клецк) 34 24 4 6 91-35 76
4 Молодечно 34 17 6 11 69-52 57
5 Звезда-БГУ (Минск) 34 15 10 9 76-47 55
6 Береза-2010 34 16 6 12 57-55 54
7 Гомельжелдортранс 34 16 4 14 63-58 52
8 Осиповичи 34 15 5 14 51-64 50
9 Неман (Мосты) 34 14 6 14 54-50 48
10 Спартак (Шклов) 34 14 6 14 54-59 48
11 Вигвам (Смолевичи) 34 10 11 13 32-41 41
12 Белтрансгаз (Слоним) 34 9 13 12 46-55 40
13 Гомель-2 34 9 9 16 37-48 36
14 Жлобин 34 10 4 20 48-74 34
15 Орша 34 10 3 21 40-75 33
16 Вертикаль (Калинковичи) 34 8 8 18 42-67 32
17 Ливадия (Дзержинск) 34 5 6 23 25-81 21
18 ДСК-2 (Гомель) 34 3 8 23 19-75 17