Гераічна згулялі аўтсайдэры. Кожны з іх адчувае, як казаў класік футбольнага жанру, “ветрык са склепу другой лігі”, а таму ў любым матчы восеньскага адрэзку яны гуляюць як у апошні раз. Асабліва гэта адносіцца да “Ліды”. Колішні чалец “вышэйшага свету” цяпер у цяжкім становішчы. Матч з “Рудзенскам” мог вырашыць лёс каманды. Калі б клуб саступаў, дык у апошніх чатырох паядынках можна было б не выходзіць на поле. Дзмітрый Дубатоўка даў надзею на перамогу, калі забіў гол на 31-й хвіліне. Але ўсё ж часу заставалася шмат, а таму было б дзіўна, калі б “Рудзенск” не меў ніводнага моманту. Адзін з такіх прынес ім поспех – узяццем варотаў саперніка адзначыўся Талкачоў. “Ліда” не скарылася і працягнула атакаваць. Не назваць, што яна сыпала вострымі выпадамі, аднак напружанасць захоўвалася. На 93+ хвіліне Даўгілевіч прабіў дакладна – тры ачкі ёсць! Але “Лідзе” належыць захоўваць настрой барацьбы да канца, бо толькі так яна яшчэ зможа ўратавацца.
“Камунальнік” чакала не менш складаная сустрэча з “Хімікам”, прычым у яго лагавішчы. Шукеловіч на 8-й хвіліне парадаваў тых, хто прагне бачыць слонімцаў у ніжэйшай за цяперашнюю лігу, аднак слынны бамбардзір Стаін на 48-й аднавіў інтрыгу. Забіць камандам больш не ўдалося, “Камунальнік” набірае ачко і працягвае змагацца.
.
Затое рэчыцкі “Ведрыч-97” дыстанцыраваўся ад зоны вылету. Вельмі драматычны матч са “Смаргонню” каціўся да нярадаснага, асабліва для гаспадароў заканчэння, аднак за дзве хвіліны да свістка у вароты гасцей прызначылі пенальці. Ламака скарыстаўся магчымасцю істотна дапамагчы клубу – 1:0. Перад 27-м матчам чэмпіянату “Ведрыч-97” на два ачкі па-над зонай вылету. Параза “Смаргоні” не выключае магчымасці вылету гэтага клуба.
.
“Шанц” выляцець мае і “Белкард”. Пасля “абаранка”, які гарадзенцы атрымалі на сваім полі ў гульні супраць “Вераса”, пазіцыі выглядаюць не настолькі трывалымі. Безумоўна, вылет стане рэальнасцю пры паспяховай гульні “Камунальніка”, але не выключна: самім гарадзенцам трэба дбаць пра будучыню, а то можна зваліцца наніз. Прычым гол ад “Вераса” “Белкард” атрымаў на 93+-й хвіліне.
.
Не так ужо і даўно мы маглі гаварыць пра спакойны далягляд для “Славіі-Мазыр”. Футбалісты гэтай каманды досыць спакойна пераадолелі свае праблемы і працягваюць гуляць дзеля ўласнага задавальнення, а ў 26-м туры мазыране навязалі саперніцтва сталічнаму клубу “СКВІЧ”. Апошні, да слова, не падае ў адчай пры мэце дагнаць “ХБК-Гомель”. У матчы ў Мазыры сталічныя гульцы першымі адкрылі лік, ім дапамог аўтагол Снапко. Затым, праўда, Федарэнка прабіў варатара гасцей. Лёс матчу, як зрэшты большасці у гэты гульнявы дзень, быў адкладзены на канец. На 79-й хвіліне Горнак зноў вывеў “СКВІЧ” наперад, аднак да самага фінішу захоўвалася хваляванне за вынік. Тым не менш, забіць футбалістам болей не ўдалося – перамога гасцей.
.
Хваляванне “СКВІЧа” распаўсюдзілася і дайшло да “Гомеля”. Там мясцовы “ХБК” меў яшчэ больш вялікія мітрэнгі з сапернікам. І хто мог уявіць, што сціплы “Полацк” здолее трымаць іх у страху?! Мяч Разумава супакоіў асабліва нервовых прыхільнікаў “ХБК”, і ўсё ж зусім хутка ім давялося непакоіцца – Касмынін правёў мяч перад самым свістком на перапынак – 1:1. Пасля дакладнага стрэлу Савінава публіка, што падтрымлівала “ХБК”, разгубілася. Чарговы раз ёй давялося адчуць сябе сангвінікамі, бо Забалоцкі праз лічаныя хвіліны аднавіў “статус-кво”. Ён жа на 72-й устанавіў канчатковы лік, але да апошняга гамельчукі баяліся страціць балы. Склізкі лік – і тым не менш вікторыя “ХБК” – 3:2. СКВІЧ працягвае ісці ззаду, але ўсё ў руках гамельчукоў.
.
Шанцы на ўдзел у пераходным матчы захоўвае “Граніт”, да каторага ніякіх пытанняў узнікнуць не можа. Стабільныя “Баранавічы”, якія да таго ж ідуць пятымі ў табліцы, вырашылі не ствараць бар’ераў мікашэвічцам, якія яшчэ не згубілі нітку, што можа прывесці іх да мажлівасці вярнуцца ў вышэйшую лігу. Аляксандр Дзямешка аформіў хэт-трык к 51-й хвіліне, да яго далучыўся нават Кірыл Шрэйтар, які даўно не забіваў, Мардухай занес у вароты баранавіцкага клуба яшчэ два мячы, а на дэсерт свой гол пакінуў Хаміцэвіч – 7:0.
.
Нарэшце, адзначым чарговыя ачкі “Гомеля”, які ўпэўнена расправіўся на выездзе з пінскай “Хваляй”. Дубль у апошнія шэсць хвілін паспеў аформіць Дзмітрый Платонаў. Першы мяч забіў Кірыл Паўлючак (па гомельскай традыцыі – абаронцы забіваюць ледзве не ў кожным матчы).
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў
Команда | М | В | Н | П | РМ | О | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Гомель | 30 | 27 | 1 | 2 | 80-16 | 82 |
2 | СКВИЧ (Минск) | 30 | 17 | 7 | 6 | 52-21 | 58 |
3 | ДСК-Гомель | 30 | 17 | 7 | 6 | 52-26 | 58 |
4 | Гранит (Микашевичи) | 30 | 16 | 8 | 6 | 52-23 | 56 |
5 | Руденск | 30 | 12 | 7 | 11 | 37-39 | 43 |
6 | Барановичи | 30 | 11 | 10 | 9 | 31-37 | 43 |
7 | Полоцк | 30 | 9 | 12 | 9 | 38-34 | 39 |
8 | Химик (Светлогорск) | 30 | 10 | 7 | 13 | 37-44 | 37 |
9 | Славия-Мозырь | 30 | 10 | 7 | 13 | 33-44 | 37 |
10 | Верас (Несвиж) | 30 | 9 | 8 | 13 | 31-39 | 35 |
11 | Волна (Пинск) | 30 | 11 | 2 | 17 | 31-48 | 35 |
12 | Сморгонь | 30 | 8 | 8 | 14 | 33-43 | 32 |
13 | Белкард (Гродно) | 30 | 8 | 6 | 16 | 25-40 | 30 |
14 | Ведрич-97 (Речица) | 30 | 8 | 6 | 16 | 29-46 | 30 |
15 | Коммунальник (Слоним) | 30 | 5 | 13 | 12 | 23-48 | 28 |
16 | Лида | 30 | 4 | 7 | 19 | 23-59 | 19 |