• 13.07.2025

Футбол. Чэмпіянат Беларусі. Агляд 25 туру ў першай лізе

Окт 12, 2010

“Гомель” не збіраецца спыняцца, а працягвае перамагаць, перамагаць упэўнена і без шанцаў. Чарговай ахвярай бела-зялёных стаў “Ведрыч-97”, які гамельчукі разбілі 6:0. Дзмітрый Платонаў правёў у матчы тры мячы, запісаўшы на свой рахунак адзін з пенальці. Адзначыўся і брат Дзмітрыя – Павел.

.

Нясвіскі “Верас” перамог “Славію-Мазыр”, “Полацк” ва ўпартай барацьбе саступіў “Хвалі”, якая ў мінулым туры крытычна наблізілася да вылету ў другую лігу. На дубль пінчука Якімава футбалісты з найстаражытнейшага гораду Беларусі здолелі адказаць толькі адным мячом у выкананні Навумава. Светлагорскі “Хімік” удала выехаў у Смаргонь – 3:1. Плячысціку і Дашуку дапамог яшчэ і футбаліст “Смаргоні” Шыла, які забіў у свае вароты. У гаспадароў вызначыўся адзін Дуксо – 1:3. Пасля разгромнае паразы “Ведрыча-97” хацелася паглядзець за “Камунальнікам”. Слонімцы дома гулялі супраць гродзенскага “Белкарда”. На 26-й хвіліне Нарковіч адкрыў лік у матчы, але ўтрымаць слонімцам лік не атрымалася. На 56-й хвіліне Голубеў зрабіў лік 1:1, “Белкард” адабраў ачкі ў суперніка, аднак для “Камунальніка” любое ачко важнае. Тым не менш слонімцы не сышлі з перадапошняга месца, дадатковыя паказчыкі ў іх горшыя ад рэчычанаў. Сур’ёзная барацьба ідзе паміж камандамі, якія прэтэндуюць на другое месца. Нечакана праваліўся “ХБК-Гомель”, які быў разбіты “Баранавічамі” 1:4. Дубль у гэтым мачты зрабіў Дзмітрый Герман. “Граніт” наадварот з такім лікам перамог у Мар’інай Горцы “Рудэнск”. Тут дублем адзначыўся Кірыл Шрэйтар.

.

СКВІЧ у барацьбе з “Лідай” прымусіў пахвалявацца свой трэнерскі штаб. Гол Біёнчыка на 22-й хвіліне так і застаўся адзіным у матчы, мінчане набралі тры ачкі і па-ранейшаму застаюцца на 3-м месцы. “ХБК-Гомель” мае 46 ачкоў, у СКВІЧа 45, а “Граніт” з 43-ма баламі на чацвертай пазіцыі.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

.

  Команда М В Н П РМ О
1 Гомель 30 27 1 2 80-16 82
2 СКВИЧ (Минск) 30 17 7 6 52-21 58
3 ДСК-Гомель 30 17 7 6 52-26 58
4 Гранит (Микашевичи) 30 16 8 6 52-23 56
5 Руденск 30 12 7 11 37-39 43
6 Барановичи 30 11 10 9 31-37 43
7 Полоцк 30 9 12 9 38-34 39
8 Химик (Светлогорск) 30 10 7 13 37-44 37
9 Славия-Мозырь 30 10 7 13 33-44 37
10 Верас (Несвиж) 30 9 8 13 31-39 35
11 Волна (Пинск) 30 11 2 17 31-48 35
12 Сморгонь 30 8 8 14 33-43 32
13 Белкард (Гродно) 30 8 6 16 25-40 30
14 Ведрич-97 (Речица) 30 8 6 16 29-46 30
15 Коммунальник (Слоним) 30 5 13 12 23-48 28
16 Лида 30 4 7 19 23-59 19