Кожны матч дакладна заслугоўвае ўвагі. Грымнула сенсацыя! Ну казалі ж, што “Жлобін” здольны на многае. Тым не менш, зараз клуб здзівіў усіх болей, чым раней. Так разнесці “Гарадзею”! Даўно, вельмі даўно лідэр не прапускаў столькі. Да таго ж “Жлобін” зручны сапернік для “Гарадзеі”, бо да гэтай нядзелі апошняя ніколі не атрымлівала ад дадзенага апанента паразы. Былі перамогі і ўсяго адна нічыя. У гэты раз усё сышлося для “Жлобіна”. На 4-й хвіліне Лагуцін ужо святкаваў узяцце непрыяцельскіх варотаў. Штопраўда, амаль тут жа Баранаў шыкоўна выканаў штрафны ўдар і зраўняў лік. Але Благадараў і той жа Лагуцін да перапынку давялі лік да 3:1. На 64-й хвіліне гарадзейцы вярнулі сабе надзею, калі Руданка знеслі ў штрафной. Тарлікоўскі рэалізаваў чарговы пенальці ў сезоне, аднак гэта не стала істотнай дапамогай. “Жлобін” правёў яшчэ дзве паражальныя атакі, якія вынікова завяршылі Торап і Благадараў. “Гарадзея” саступае 2:5, пацвярджае свой крызіс і абыдзецца без Міхаіла Макоўскага і Баранава ў бліжэйшым туры, бо гэтыя футбалісты былі выдалены з поля.
.
“Клечаск” вярнуў сабе месца ў зоне выхаду да першага дывізіёну. Вярнуў вельмі ўпэўнена, перагуляўшы з лікам 7:2 “Бярозу-2010”, з якой творыцца невядома што. Бярозаўцы правальваюць матч, у наступным туры паказваюць, што могуць яшчэ змагацца, што ёсць сілы, і тут жа правальваюць матч ізноў. Героем гульні ў “Клечаска” стаў Віскушэнка, які аформіў хет-трык і з 24 мячамі ўзначальвае рэестр снайпераў. “Бярозе-2010” ніяк не дапамглі два прыгожыя галы Сяргея Герасіменкі.
.
“Слуцкцукар” не здолеў нават забіць шклоўскаму “спартаку” – нічыя 0:0 і случакі апускаюцца на радок ніжэй, хоць і маюць з “Клечаскам” аднолькавую колькасць балаў.
.
Былі ў туры яшчэ тры разгромы. “Нёман” з Мастоў не пакінуў шанцаў “Оршы” – 4:1. Дубль аформіў Павел Разумовіч. “Зорка-БДУ” не пакінула магчымасцяў нешта змяніць “Вігваму”. Смалявіцкія футбалісты адказалі на шэсць галоў у свае вароты толькі адным у варожыя. Нельга не адзначыць “трук з капелюшом” а-ля Дзяніс Трапашко. Ну а “Маладзечна” збіла пыху з “ХБК-2”, які раптам стаў набіраць ачкі – 7:0. Хет-трык Дзяніса Вышынскага вывеў яго з 20-цю мячамі на другі радок спісу бамбардзіраў. “Белтрансгаз” спраўдзіў меркаванне, што да аўтсайдэраў не належыць, абгуляўшы ў гасцях “Лівадыю” – 1:0. “Гомельчыгункатранс” перамог “Вертыкаль” з тым жа лікам, а “Гомель-2” нічыёй скончыў сустрэчу з “Асіповічамі”. За 5 тураў да канца не верыцца, што “Гарадзея”, якая непрыемна шакавала ў матчы са “Жлобінам” сваіх прыхільнікаў, выпадзе з двойкі, якая адправіцца ў першую лігу на павышэнне. Застаюцца яшчэ 6 ачкоў перавагі. “Клечаск” і “Слуцкцукар” маюць па 66 супраць 72 у лідэра. Барацьба наперадзе. На апошніх двух месцах знаходзяцца “Лівадыя” з 21 ачком і “ХБК-2” з 15-цю. Зрэшты, гэта не вышэйшая ці першая лігі, дзе з такіх пазіцый гарантавана можна праваліцца на ніз. Тут сітуацыя іншая.
.
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў
.
Команда | М | В | Н | П | РМ | О | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Городея | 34 | 27 | 3 | 4 | 112-29 | 84 |
2 | Слуцксахар (Слуцк) | 34 | 25 | 6 | 3 | 79-30 | 81 |
3 | Клеческ (Клецк) | 34 | 24 | 4 | 6 | 91-35 | 76 |
4 | Молодечно | 34 | 17 | 6 | 11 | 69-52 | 57 |
5 | Звезда-БГУ (Минск) | 34 | 15 | 10 | 9 | 76-47 | 55 |
6 | Береза-2010 | 34 | 16 | 6 | 12 | 57-55 | 54 |
7 | Гомельжелдортранс | 34 | 16 | 4 | 14 | 63-58 | 52 |
8 | Осиповичи | 34 | 15 | 5 | 14 | 51-64 | 50 |
9 | Неман (Мосты) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-50 | 48 |
10 | Спартак (Шклов) | 34 | 14 | 6 | 14 | 54-59 | 48 |
11 | Вигвам (Смолевичи) | 34 | 10 | 11 | 13 | 32-41 | 41 |
12 | Белтрансгаз (Слоним) | 34 | 9 | 13 | 12 | 46-55 | 40 |
13 | Гомель-2 | 34 | 9 | 9 | 16 | 37-48 | 36 |
14 | Жлобин | 34 | 10 | 4 | 20 | 48-74 | 34 |
15 | Орша | 34 | 10 | 3 | 21 | 40-75 | 33 |
16 | Вертикаль (Калинковичи) | 34 | 8 | 8 | 18 | 42-67 | 32 |
17 | Ливадия (Дзержинск) | 34 | 5 | 6 | 23 | 25-81 | 21 |
18 | ДСК-2 (Гомель) | 34 | 3 | 8 | 23 | 19-75 | 17 |