• 25.06.2025

Чэмпіянат Беларусі. Першая ліга. 24-ты тур

Окт 5, 2010

Чэмпіянат Беларусі. Першая ліга. 24-ты тур.

.

“Гомель” вырашыў, што выйграць дывізіён трэба прыгожа, а не спыняцца адразу пасля гарантыі павышэння. Бела-зялёныя адправіліся ў госці ў недалёкі Светлагорск і перамаглі мясцовы “Хімік” 2:0. Дзмітрый Платонаў адкрыў лік яшчэ на 10-й хвіліне, а на 62-й Дашук забіў у свае вароты.

.

“ХБК” хутчэй за ўсё паспрабуе пайсці ўслед за землякамі. У  24-тым туры пад “ХБК” не стрываў “Рудэнск”. Гульня трымала абодва бакі ў напружанні да самага канца, але скончылася ўсё ж такі з мінімальнай перавагай гамельчукоў – 2:1.

.

Цэнтральным матчам туру бясспрэчна была гульня “Граніт”-“СКВІЧ”. Тут была барацьба пушчэй за матч з удзелам ХБК. Мінчане сабралі сваю волю і перамаглі 3:1. У Лунінцы пасля гэтай паразы настала цішыня. Зусім нядаўна мікашэвіцкі клуб сур’ёзна прэтэндаваў на стыкавыя гульні з 11-м клубам вышэйшае лігі, пасля сустрэчы з СКВІЧом (які, дарэчы,зусім нядаўна губляў ачкі штоматч) “Граніт” ужо на 4-м месцы і адстае на 6 ачкоў ад другога радку.

.

“Баранавічы” толькі на апошніх секундах дзякуючы голу Шуганава сышоў ад “абаранку”. “Полацк” не ўтрымаў лік, які адкрыў мясцовы лідэр атак Алешчанка. “Смаргонь” здабыла перамогу ў Гродне з “Белкардам” – 1:0. І вельмі цікава паназіраць, што адбывалася ўнізе табліцы. Слонімскі “Камунальнік” ехаў да “Славіі-Мазыр” з надзеяй, што каманда, якая вырашыла свае турнірныя задачы ня будзе асабліва ўпірацца супраць іх, якія прагнуць перамогі. Рэальнасць магла “Камунальнік” расчараваць, але слонімцы пастараліся самі за сябе – 2:1, перамога ды й яшчэ выязная. Але “Ведрыч-97” адправіўся ў госці да нематываванай пінскай “Хвалі” і таксама прывез адтуль перамогу – 2:0. Здабытае ў мінулым туры “выратавальнае” месца рэчычане пакуль абаранілі. Але наперадзе яшчэ 6 тураў, барацьба будзе без кампрамісу. “Ліда”, падобна на тое, што не ўратуецца ад вылету ў другую лігу. У гэтыя выхадныя аўтсайдэры змагаліся з нясвіскім “Верасам” і таксама, як і суседзі па табліцы не прайграла, але ў адрозненні ад іх і не перамагла. Нічыя 1:1. Цяпер у “Ліды” 16 ачкоў, а ў “Камунальніка” 22, “Ведрыч-97” мае 23 балы. Цікава, што шанцы на вылет з’явіліся і ў “Хвалі” з “Верасам”. Нядаўна стабільныя клубы, якія ў найбліжэйшай перспектыве маглі змагацца за павышэнне, маюць “магчымасць” адправіцца ў ніжэйшы дывізіён. Асабліва, калі “Ведрыч” і “Камунальнік” будуць гуляць так жа ўдала, як і ў 24-м туры. На версе табліцы сітуацыя такая, што змагацца за стыкавыя гульні працягваюць тры клубы: “Граніт” адстае на два балы ад СКВІЧа, мінчане ў сваю чаргу саступаюць 4 ачкі “ХБК”. Тыя са сваімі 46 ачкамі сціпла выглядаюць на фоне 67 у землякоў з “Гомеля”. Зрэшты, яны да гэтай барацьбы не маюць дачынення.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

.

Проблемы с новым ноутбуком ? Не знаете как их решить ? Наши специалисты вам помогут ! Замена матрицы ноутбука абсолютно бесплатно ! В

.

  Команда М В Н П РМ О
1 Гомель 30 27 1 2 80-16 82
2 СКВИЧ (Минск) 30 17 7 6 52-21 58
3 ДСК-Гомель 30 17 7 6 52-26 58
4 Гранит (Микашевичи) 30 16 8 6 52-23 56
5 Руденск 30 12 7 11 37-39 43
6 Барановичи 30 11 10 9 31-37 43
7 Полоцк 30 9 12 9 38-34 39
8 Химик (Светлогорск) 30 10 7 13 37-44 37
9 Славия-Мозырь 30 10 7 13 33-44 37
10 Верас (Несвиж) 30 9 8 13 31-39 35
11 Волна (Пинск) 30 11 2 17 31-48 35
12 Сморгонь 30 8 8 14 33-43 32
13 Белкард (Гродно) 30 8 6 16 25-40 30
14 Ведрич-97 (Речица) 30 8 6 16 29-46 30
15 Коммунальник (Слоним) 30 5 13 12 23-48 28
16 Лида 30 4 7 19 23-59 19