Пінская “Хваля” запярэчыла скептыкам, што казалі пра крызіс клуба. Пінчукі зараз болей занятыя сваімі праблемамі з законам (гісторыю пра незаконнае працаўладкаванне футбалістаў на мясцовыя прадпрыемствы, напэўна, усе чулі), чым футболам. Але тое не зашкодзіла ім атрымаць перамогу над светлагорскім “Хімікам”. Гол Валадзько яшчэ ў першым тайме стаўся адзіным. “Хваля” займае месца ў сярэдзіне табліцы і ўжо ня будзе вырашаць ніякіх задач сёлета.
.
Уздым вынікаў “Ведрыч-97” у апошніх турах можа стаць дарагім для слонімскага “Камунальніка” які і на гэты раз не набраў ачкоў. Цяпер камунальшчыкі атрымалі два галы ў Мікашэвічах ад Вадзіма Бойкі і не знайшлі, чым адказаць. Перавага над рэчычанамі складае цяпер толькі 1 ачко. Затое “Граніт” працягвае біцца за другое месца. Гэтая перамога разам з чарговай няўдачай СКВІЧа (на гэты раз мінчукі згулялі на выездзе з “Полацкам” 0:0) вывела мікашэвіцкі клуб на трэці радок. Затое адставанне ад яго застаецца 6-ачковым. “ХБК” нягледзячы на прапушчаны на першых секундах матчу гол ад Равіны здолеў тройчы паразіць вароты нясвіжскага “Вераса”. Двойчы гэтым заняўся Коўб і адзін гол правёў праслаўлены ветэран Ігар Чумачэнка.
.
“Баранавічы” і “Рудэнск” няхай і не вырашаюць ніякіх задач, паказалі заўзятарам прыгожы футбол. Два выхаванцы сталічнага “Партызана” Сташчанюк і Бубноў забілі свае мячы ў першым тайме – “Рудэнск” павёў 2:0. Але гаспадары адказалі тут жа. Федасееў да перапынку адыграў адзін гол. А Карніцкі на 60-й хвіліне зраўняў лік – 2:2.
.
Нарэшце, лідэр чэмпіянату “Гомель” атрымаў 18-ю вікторыю запар. Зрэшты, гэтая аказалася сярод іх адной з самых складаных. Лідэр “Славіі-Мазыр” Федарэнка на 36-й хвіліне адкрыў лік. А вось у “Гомеля” працягнулі забіваць абаронцы. Што з імі робіцца не вельмі зразумела. Амаль у кожным з апошніх матчаў за клуб забіваюць гульцы задняй лініі. На гэты раз на самым пачатку другога тайму вызначыўся Мальцаў. Бела-зялёныя традыцыйна валодалі ініцыятывай, аднак “шарык” завесці ў вароты не маглі. Мелі магчымасці і гаспадары, але ў іх таксама не атрымоўвалася. Нарэшце, брамнік мазыранаў не справіўся з ударам Літвінчука на 84-й хвіліне. Чарговыя тры ачкі ў скарбонку “Гомеля”.
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў
.
Команда | М | В | Н | П | РМ | О | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Гомель | 30 | 27 | 1 | 2 | 80-16 | 82 |
2 | СКВИЧ (Минск) | 30 | 17 | 7 | 6 | 52-21 | 58 |
3 | ДСК-Гомель | 30 | 17 | 7 | 6 | 52-26 | 58 |
4 | Гранит (Микашевичи) | 30 | 16 | 8 | 6 | 52-23 | 56 |
5 | Руденск | 30 | 12 | 7 | 11 | 37-39 | 43 |
6 | Барановичи | 30 | 11 | 10 | 9 | 31-37 | 43 |
7 | Полоцк | 30 | 9 | 12 | 9 | 38-34 | 39 |
8 | Химик (Светлогорск) | 30 | 10 | 7 | 13 | 37-44 | 37 |
9 | Славия-Мозырь | 30 | 10 | 7 | 13 | 33-44 | 37 |
10 | Верас (Несвиж) | 30 | 9 | 8 | 13 | 31-39 | 35 |
11 | Волна (Пинск) | 30 | 11 | 2 | 17 | 31-48 | 35 |
12 | Сморгонь | 30 | 8 | 8 | 14 | 33-43 | 32 |
13 | Белкард (Гродно) | 30 | 8 | 6 | 16 | 25-40 | 30 |
14 | Ведрич-97 (Речица) | 30 | 8 | 6 | 16 | 29-46 | 30 |
15 | Коммунальник (Слоним) | 30 | 5 | 13 | 12 | 23-48 | 28 |
16 | Лида | 30 | 4 | 7 | 19 | 23-59 | 19 |