• 26.06.2025

Агляд 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе

Сен 14, 2010

“Гомель” яшчэ на адзін крок падышоў да маршруту, канцавы адрас якога – вышэйшы дывізіён. У гэтым туры падзівіцца на раку Сож, паглядзець на стадыён “Цэнтральны” і, натуральна, згуляць з “Гомелем” прыехала “Ліда”. Аўтсайдэр першынства быў акрылены нядаўняй перамогай над канкурэнтам, рэчыцкім “Ведрычам-97” і таму актыўна пачаў гульню. Але яшчэ актыўнейшымі за іх былі футбалісты “Гомеля”. Яны не далі лідзянам нагоды спадзявацца на захоп ініцыятывы і адзначыліся ўжо на 3-й хвіліне. Гаспадары разыгралі вуглавы, Мальцаў навесіў на Сяргея Канцавога – і абаронца, які зусім нядаўна папоўніў клуб, паразіў вароты саперніка. Другі мяч таксама быў забіты ўдарам галавы. Кірыл Паўлючак выдатна адгукнуўся на верхавую перадачу – 2:0. Сапраўдным жа героем матчу зрабіўся Сяргей Канцавой, каторы зрабіў дубль на 43-й хвіліне. Лідзяне мелі некалькі добрых шанцаў, аднак у варотах гамельчукоў няблага згуляў дублёр Гаева Кавалёў. Брамніку ўдалося адбіць некалькі небяспечных удараў. А на 60-й хвіліне матчу госці сфалілі ў штрафной на Паўлючыку і Дзмітрый Платонаў пакараў іх з 11-метровай пазнакі. 4:0 – “Гомель” ужо ў бліжэйшыя два туры можа аформіць пуцёўку ў вышэйшую лігу, праўда, для такога хуткага спаткання з “позвай” у эліту неабходна, каб аступіліся яшчэ і сапернікі. Тое, што “Гомель” будзе выйграваць і забяспечыць сабе месца ў “вышцы” калі не ў два, дык у пяць тураў ніхто не сумняецца. Перамога над сціплай “Лідай” стала для бела-зялёных 17 запар.

.

Што да апанентаў “Гомеля”, тут можна чакаць страты ачкоў амаль кожны тур. СКВІЧ саступіў ужо шосты раз у чэмпіянаце. Пройгрыш “Баранавічам” адбыўся ў выніку адзінага голу Пятручыка. Затое ўмацаваў сваё становішча ў барацьбе за “стыкавы” другі радок “ХБК”. Ён “прыбіў” на выездзе “Камунальнік” 2:0, палепшыў сваё становішча (асабліва калі даведаўся пра хатнюю паразу СКВІЧа) і дапамог “Лідзе”, не дазволіўшы слонімцам сысці далёка ад зоны вылету.

.

Затое “Хваля” можа ўжо не хвалявацца. Пінчукі, натуральна, наўрад ці будуць перамагаць усіх запар, але спадзявацца на тое ж у выкананні супернікаў яшчэ больш марна. “Хвалістыя” ўдала з’ездзілі ў Мар’іну Горку, дзе спачатку Лёўкін вынікова згуляў на апярэджанні і даслаў мяч у сетку “Рудэнска” з прастрэлу Луцкевіча, а потым вызначыўся і сам Луцкевіч, паразіўшы “дзявятку”.

.

“Полацк” атрымаў выязную перамогу над “Верасам”. Першы гол палачане забілі ў першым тайме намаганнямі Жукава, а на перадапошняй хвіліне матчу Гарахоўскі зрабіў лік больш буйным.

.

“Смаргонь” сур’ёзна сапсавала настрой “Граніту”. Мікашэвічцы не здолелі абгуляць смаргонцаў і ў першым кругу, калі іх матч завяршыўся ўнічыю 1:1. Такі ж вынік прынес і матч у гэтыя выхадныя. У выніку няўдачы “Граніт” адзяляе 6 ачкоў ад 2-га месца, што ж, відаць пазмагацца з перадапошнім клубам эліты і, магчыма, падняцца наверх так жа хутка, як і “Гомель” мікашэвічцам не ўдасца. “Смаргонь” забылася на вышэйшую лігу ўжо даўно – было б нясмела намякаць на павышэнне, займаючы 13-ты радок. Затое “Граніту” “з прынцыпу” не саступілі.

.

“Ведрыч-97” саступіў “Славіі” 1:3, а “Хімік” не без напругі перамог “Белкард”.

.

Юрый Мархель застаецца лідэрам у спісе бамбардзіраў. У яго на рахунку 20 мячоў. 17 разоў вызначыўся Дзмітрый Платонаў з “Гомеля”, але цэлых 7 галоў ён правёў з пенальці. 11 галоў на рахунку Шрэйтара з “Граніта”.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

.

  Команда М В Н П РМ О
1 Гомель 30 27 1 2 80-16 82
2 СКВИЧ (Минск) 30 17 7 6 52-21 58
3 ДСК-Гомель 30 17 7 6 52-26 58
4 Гранит (Микашевичи) 30 16 8 6 52-23 56
5 Руденск 30 12 7 11 37-39 43
6 Барановичи 30 11 10 9 31-37 43
7 Полоцк 30 9 12 9 38-34 39
8 Химик (Светлогорск) 30 10 7 13 37-44 37
9 Славия-Мозырь 30 10 7 13 33-44 37
10 Верас (Несвиж) 30 9 8 13 31-39 35
11 Волна (Пинск) 30 11 2 17 31-48 35
12 Сморгонь 30 8 8 14 33-43 32
13 Белкард (Гродно) 30 8 6 16 25-40 30
14 Ведрич-97 (Речица) 30 8 6 16 29-46 30
15 Коммунальник (Слоним) 30 5 13 12 23-48 28
16 Лида 30 4 7 19 23-59 19