• 25.06.2025

Агляд 22-га туру другой лігі

Авг 30, 2010

“Жлобін”, які стаў раптам паказваць нечаканыя вынікі і ў мінулым туры непрадказальна перагуляў “Гомельчыгункутранс” у 22-м матчы сезону саступіў у гасцях “Зорцы-БДУ”, якая ў сваю чаргу аказалася крыху слабейшай за “Клечаск”. Армейцы Мінска наогул лічацца нязручным супернікам для “Жлобіна”, што пацвердзілася і цяпер. Праўда, калі б не гол Буяка напрыканцы, армейцы яшчэ б і ў дадатковы час баяліся прапусціць. А так – 3:1.
.
Пасыпаліся “Асіповічы” – ужо другі тур яны прайграюць 0:5. І калі ад “Гарадзеі” гэта не так ганебна, дык у паядынку з “Бярозай-2010” клуб увайшоў у вялікі сорам. Ніхто не гаворыць пра тое, што бярозаўцы – слабы калектыў, але як можна на сваім полі прайграваць 0:5 суседу па табліцы, з якім ты маеш абсалютна аднолькавую колькасць набраных ачкоў – па 35? Аказалася можна. Спадзевы прыхільнікаў “Асіповічаў” на нейкую стабілізацыю вынікаў клуба не спраўдзіліся. Каманда працягвае тварыць нечаканасці то з “+”, то з “-“. Такім чынам, на заканчэнне лета адзіная прыемная навіна для клуба – гэта тое, што Дзмітрый Аніскевіч стаў першым у гісторыі беларускай другой лігі бамбардзірам, якому пакарылася пазнака ў 100 мячоў. Але гэта радасць болей для форварда, чым для клуба, які застаючыся ў сярэдзіне табліцы можа лёгка саступіць суперніку ніжэйшага ад свайго ўзроўню. Праўда, гэта не датычыць двух папярэдніх гульняў. Што будзе з камандай, калі яе пакіне ледзве не адзіны складнік, якога можна без перабольшання называць стабільным? Аніскевіч разумее, што з “Асіповічамі” выйсці ў першую лігу ў бліжэйшыя сезоны будзе складана, таму не хавае жадання змяніць каманду зімой. Зразумець снайпера можна – калі ўзрост “пад 30”, а гульня і галоўнае для форварда – галы – атрымоўваюцца шыкоўна, любому захочацца правесці на больш высокім узроўні як мага больш часу.
.
“Вігвам” досыць рана забіў “Оршы”, але тая здолела атрымаць валявую перамогу. Шклоўскі “Спартак” згуляў з “Белтрансгазам” унічыю 1:1. А “Гомельчыгункатранс” вырашыў не цыркацца з “Лівадыяй” – 5:1. Гамельчук Іван Трафімаў забіў два мячы. У выніку “Лівадыя” – самая “прапускальная” каманда, колькасць прапушчаных мячоў у дзяржынцаў перавысіла 50!
.
Па забітых жа ў чужыя вароты безумоўны лідэр, натуральна, “Гарадзея”. Але ў 22-м туры чарговы раз забіць штук 5-6 галоў “цукровым” не ўдалося. Хаця супернік быў звышспрыяльны для гэтага – “ХБК-2”. Фаварыты абмежаваліся двумя мячамі без адказу. Цяпер у “Гарадзеі” 71 забіты мяч, што амаль перавышае выніковасць чатырох апошніх каманд турніру – “Вігвама”, “Белтрансгаза”, “Лівадыі” і “ХБК-2” разам узятых. Аўтсайдэры сумарна накалацілі толькі 74.
.
“Гомель-2” напрыканцы матчу вырваў перамогу з рук “Нёмана” 2:1. Вырашальны гол у вароты мастоўцаў правёў Зубцоўскі. Гамельчукі ўзняліся на 13-ю пазіцыю.
.
Нарэшце, перамогі ў дадзеным туры атрымалі пераследнікі “Гарадзеі” – “Слуцкцукар” і “Клечаск”. Здаецца, спад у іх гульне ўжо прамінуў – можна набіраць ачкі свабодна. “Клечаск” доўга адчуваў дыскамфорт працягам матчу супраць “Вертыкалі”. Сякія-такія атакі прысутнічалі, а вось лік заставаўся ранейшым -0:0. Істотна дапамог скінуць баязлівасць ад адной памылкі Марголенка. Паўабаронца на першай дададзенай да першай паловы хвіліне правёў-ткі важны гол – 0:1. У другім тайме гасцей было ўжо не стрымаць. На 58-й хвіліне Лапшын давёў розніцу да “+2”. А затым на арэну баявых дзеянняў выйшаў Давыдзенка. 24-гадовы нападнік на 61-й і 73-й хвілінах яшчэ двойчы прымушаў калінкавічцаў распачынаць з цэнтра поля.
.
“Слуцкцукру” супрацьстаяла “Маладзечна”. Здавалася, гэтая каманда ўжо cкончыла змагацца хаця б у асобных матчах і хаця б дома. А ж не! Хатні матч маладзечанцы правялі вельмі добра і ні ў чым не саступалі лідэрам! І гэта пры тым, што гол Гурыновіча на 5-й хвіліне казаў гаспадарам: “Супакойцеся, мы мацнейшыя за вас”. Калі на 20-й хвіліне Гурыновіч забіваў свой другі гол – усе і насамрэч падумалі – ну ўсё, кіно можна далей не глядзець. І тут была памылка! На 61-й чарговы гол у сезоне правёў Вышынскі – 1:2. На 63-й маладзечанцы завалілі ва ўласнай штрафной суперніка, за што Кірыл Дземенкавец неадкладна пакараў – 1:3. Але маладзечанцы не супакоіліся да канца. Яны пілі кроў случакам усе 90 хвілін, а на 83-й, пасля таго, як свой уласны рахунак папоўніў Талькоўскі і лік стаў 2:3, гаспадары вырашылі паспрабаваць забраць у апанента 2 ачкі. На контратаках атрымалася не прапусціць, але і забіць таксама не ўдалося. Але ж калі “Маладзечна” будзе так змагацца – смалявіцкі “Вігвам” проста абрынецца праз тыдзень і разляціцца на друз па маладзечанскім стадыёне. Нават дзіўна бачыць ад клуба, які ўжо не вырашае сёлета ніякіх задач такую зацятасць у барацьбе з фаварытам.
.
Наступны тур будзе звычайным, каляндарным і ня болей за тое. З усіх матчаў асаблівай увагі патрабуе хіба што хатні матч “Клечаска” з “Асіповічамі”. Можа, тут асіпаўчане працягнуць трымаць ярлык “выспы нестабільнасці”? Бо калі зноў будзе параза, і тым больш буйная, клуб перакуліць уяўленне пра сябе і будзе рушыць далей уніз па табліцы.
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў

  Команда М В Н П РМ О
1 Городея 34 27 3 4 112-29 84
2 Слуцксахар (Слуцк) 34 25 6 3 79-30 81
3 Клеческ (Клецк) 34 24 4 6 91-35 76
4 Молодечно 34 17 6 11 69-52 57
5 Звезда-БГУ (Минск) 34 15 10 9 76-47 55
6 Береза-2010 34 16 6 12 57-55 54
7 Гомельжелдортранс 34 16 4 14 63-58 52
8 Осиповичи 34 15 5 14 51-64 50
9 Неман (Мосты) 34 14 6 14 54-50 48
10 Спартак (Шклов) 34 14 6 14 54-59 48
11 Вигвам (Смолевичи) 34 10 11 13 32-41 41
12 Белтрансгаз (Слоним) 34 9 13 12 46-55 40
13 Гомель-2 34 9 9 16 37-48 36
14 Жлобин 34 10 4 20 48-74 34
15 Орша 34 10 3 21 40-75 33
16 Вертикаль (Калинковичи) 34 8 8 18 42-67 32
17 Ливадия (Дзержинск) 34 5 6 23 25-81 21
18 ДСК-2 (Гомель) 34 3 8 23 19-75 17