• 25.06.2025

Агляд 20-га туру другой лігі па футболе

Авг 18, 2010

Калі пасля нічыёй у матчы супраць “Спартака”падавалася, што “ХБК-2” усё ж атрымае пару перамог у сезоне, ніхто не думаў, што першая з іх прыйдзе ўжо ў бліжэйшым туры. Гамельчукі сенсацыйна абгулялі “Оршу” 3:1, прычым забілі гол ужо ў першым наступленні. Аршанцы забілі гол на прэстыж толькі ў апошнія секунды. Праўда, трэба зазначыць, што госці дабраліся на поўдзень з прыгодамі, па дарозе ў іх зламаўся аўтобус і яны спазніліся на гульню. Праз гэта не паспелі добра размяцца і прапусцілі гол, які трохі агаломшыў. Але як серадняк не змог настроіцца на гульню з запісным аўтсайдэрам, усё роўна слаба зразумела.

.

Працягвае сцяжынку расчараванняў “Вігвам” са Смалявічаў. На гэты раз ён саступіў дома сціпламу “Спартаку” 1:2. “Гомель-2” і “Жлобін” разышліся мірам 1:1, “Маладзечна” нарэшце перамог, супернік быў, зрэшты, зусім не пагрозлівы – “Лівадыя”, а “Асіповічы” ідуць верным шляхам – чарговыя галеадорскія геройствы Аніскевіча (у гэтым туры ён аформіў дубль) дапамаглі перагуляць слонімскі “Белтрансгаз”.

.

Надта цікавым, а бадай і самым аказаўся матч у Мінску. Там “Зорка-БДУ” прымала “Бярозу-2010”. Клубы ўлетку амаль заўсёды набіраюць ачкі. А калі гэта не ўдаецца, усё адно паказваюць прыгожую гульню. Узяліся за справу з першых хвілін, і ўжо на 6-й арбітр пазначаў на 11-метровую пазнаку, мінчанін Трапашка быў дакладным – 1:0. У адной з бліжэйшых атак ужо бярозаўцы зарабілі права на пенальці і Шуляк таксама як і яго сталічны візаві не думаў дараваць сапернікам адвольнасці. У пачатку другога тайму Кажаноўскі зноў вывеў армейцаў наперад, але адказ “2010-х” быў яшчэ больш імгненным, чым у першым тайме і, галоўнае, не проста небяспечным, а паспяховым. Усё той жа Шуляк пакараў гаспадароў за бурныя святкаванні. Але самае цікавае, што каманды і пасля не сціхлі, на гэты раз упершыню за сустрэчу лідзіраваць у ліку сталі госці. Лепшы снайпер сезону ў “Бярозе” Герасіменка за 20 хвілін да канца забіў важны гол. Бярозаўцы да апошныга спадзяваліся на перамогу, але не стрывалі – Шкурко ўдалося сквітаць лік – 3:3, вось такі вельмі відовішчны матч паказалі гледачам клубы, хоць сам зыход, відаць, не здаволіў абодвух.

.

“Клечаск” адужаў “Гомельчыгункутранс” ва ўпартай барацьбе. Гэтая гульня стала яшчэ адным упрыгожваннем туру. На пачатку здавалася, што гамельчукі, як і ў матчы супраць “Гарадзеі” не змогуць перабудаваць сваю тактыку. Хаця і без таго клечычане пераўзыходзілі сапернікаў па ўсіх параметрах, галы Лапшына і Гаптарэўскага ў свае вароты  – і “Клечаск” прыдбаў настолькі неабходны гандыкап. Ну што ж пасля? Аж не, чыгуначнікі знайшлі сілы,  Юдзянкоў забіў гол у раздзявальню – 1:2. У другім тайме сапраўдным антыгероем усяго матчу стаў Гаптарэўскі, які забіў яшчэ адзін аўтагол – рэч насамрэч дзіўная і надзвычай рэдкая! Але знайшоўся ў “Гомельчыгункатрансе” і герой-выратавальнік. Трафімаў на працягу чатырох хвілін забіў двойчы – 3:3. І ўсё ж у “Клечаска” быў падрыхтаваны хуткі адказ, Лапшын зрабіў дубль (трэці ў гэтым матчы, калі паўнавартасным дублем лічыць і “выкапень” – дубль аўтагалоў). “Клечаск” перамагае 4:3.

.

“Слуцкцукар” адаслаў “Нёман” з Мастоў яшчэ глыбей у табліцу, перагуляўшы яго з лікам 3:2. Але гульня абсалютна не была лёгкай для гаспадароў. Болей за тое, 3 ачкі случакі зарабілі “потам і крывёй”. Лешанюк з пенальці павёў нёманцаў за сабою, тут жа паўтарыўся сцэнар сустрэчы “Зоркі-БДУ” і “Бярозы-2010”, дзе быў абмен пенальці на пенальці. Слуцкі паўабаронца Кірыл Дземенкавец пенальці рэалізаваў – 1:1. Карпіленка вывеў “цукарных” наперад, але Лешанюк зрабіў лік зноў нічыйным. Тым не меней, усяго за дзве хвіліны да свістку Карпіленку ўдалося схіліць чашачку вагаў на бок свайго клуба – лідэр перамагае, але з вялікай цяжкасцю і страціўшы багата энергіі.

.

У гульні “Вертыкалі” супраць “Гарадзеі” калінкавіцкія футбалісты годна выглядалі на фоне лідэраў першыя хвілін 25. За гэты час лідэр атак клуба Дулуб паспеў вызначыцца забітым голам, але яшчэ да гэтага быў гол Шэпетоўскага на 3-й хвіліне… Героем паядынку зрабіўся Уладзімір Макоўскі, які тройчы паражаў вароты гаспадароў, а ўвогуле ўсё пераўтварылася ў чарговы карнавал у выкананні “Гарадзеі” – 1:8! Відаць, што каманда сур’ёзна рыхтуецца да першай лігі і гуляць са многімі сваімі сапернікамі па цяперашнім дывізіёне гарадзейцам неўзабаве стане сумна. Але пакуль яны напоўніцу дэманструюць усю магутнасць свае машыны.

.

Тым самым, пасля 20-га туру нічога наверсе табліцы не змянілася. А вось у наступным туры сітуацыя сапраўды можа зрабіцца іншай. “Асіповічы” ў гасцях выпрабуюць трэніраванасць і гатоўнасць “Гарадзеі”, а “Клечаск” згуляе з “Зоркай-БДУ”, тут клечычанам трэба будзе адпрацаваць на поўную “катушку”, каб перамагчы несаступлівую сталічную дружыну.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

.

  Команда М В Н П РМ О
1 Городея 34 27 3 4 112-29 84
2 Слуцксахар (Слуцк) 34 25 6 3 79-30 81
3 Клеческ (Клецк) 34 24 4 6 91-35 76
4 Молодечно 34 17 6 11 69-52 57
5 Звезда-БГУ (Минск) 34 15 10 9 76-47 55
6 Береза-2010 34 16 6 12 57-55 54
7 Гомельжелдортранс 34 16 4 14 63-58 52
8 Осиповичи 34 15 5 14 51-64 50
9 Неман (Мосты) 34 14 6 14 54-50 48
10 Спартак (Шклов) 34 14 6 14 54-59 48
11 Вигвам (Смолевичи) 34 10 11 13 32-41 41
12 Белтрансгаз (Слоним) 34 9 13 12 46-55 40
13 Гомель-2 34 9 9 16 37-48 36
14 Жлобин 34 10 4 20 48-74 34
15 Орша 34 10 3 21 40-75 33
16 Вертикаль (Калинковичи) 34 8 8 18 42-67 32
17 Ливадия (Дзержинск) 34 5 6 23 25-81 21
18 ДСК-2 (Гомель) 34 3 8 23 19-75 17