“Гомель” працягвае паказваць “майстар-класы” па ўсёй краіне. На гэты раз нават не самыя слабыя “Баранавічы” былі разбітыя “зялёна-белымі”. Майстар-клас завершыўся перамогай з лікам 5:1. У барацьбе за другое месца (а будзе казаць ужо прама-за пераходныя матчы з 11-м клубам вышэйшае лігі) “Граніт” аформіў перамогу над сціплым “Белкардам” 1:0, затое “ХБК” пакуражыўся ў Светлагорску, атрымаўшы ў адрозенне ад свайго галоўнага канкурэнта буйную перавагу і перамогу – 4:1. Прычым далёк не ўсё было так адназначна. Капітан светлагорцаў Дашук на пачатку гульні вывеў “Хімік” наперад, гамельчукі адыграліся намаганнямі Марозава толькі на 47-й хвіліне, затое потым пайшло ды паехала. Разумаў зрабіў лік 2:1 на карысць гасцей, а перад заслонай Марозаў і Забалоцкі зрабілі лік не зусім прыстойным – 4:1.
.
Сталічны СКВІЧ ачкі ў туры страціў, згуляўшы нічыю з “Камунальнікам” са Слоніма. Сераднякі, якія на пачатку планавалі барацьбу за выхад у “вышку”, але больш не вырашаюць падобных задач, нясвіжскі “Верас” і пінская “Хваля” паказалі заўзятарам добрую гульню. Але з галамі яны іх трошачкі падманулі. Двухбаковыя атакі толькі аднойчы прынеслі плён адной з каманд, калі трапным стрэлам ужо на 89-й хвіліне вызначыўся Раман Волкаў. “Хваля” перамагае. “Рудзенск” прадказальна даказаў сілу ў Смаргоні мясцоваму клубу. Галы Наздрына-Платніцкага і Кошаля забяспечылі яшчэ ў першым тайме камфорт гасцям. Смаргонцы памкнуліся годна адказаць, але ў іх не хапіла ані сіл, ані запалу.
.
Не выйгралі свае матчы насельнікі нізу табліцы. Але навязалі сераднякам, якія былі ў іх у саперніках канкурэнцыю. І калі “Ведрыч-97” канчаткова здаўся “Полацку”, што да яго прыехаў, толькі на 87-й хвіліне пасля голу Алешчанкі, дык “Ліда” ледзь не звезла бал з Мазыра. Тамтэйшыя гаспадары адчувалі сябе не вельмі ўтульна. Хаця і забілі рана. Ужо на 4-м абароце секунднай стрэлкі ўдар Харытончыка засмуціў “Ліду”. Але аўтсайдэры счакалі на сваю ўдачу, што прыйшла да іх за пяць хвілін да канца – вароты “Славіі” ўзяў Кунтуш. І толькі ў дадатковыя хвіліны Харытончык здолеў прынесці перамогу мазыранам.
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў
.
Команда | М | В | Н | П | РМ | О | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Гомель | 30 | 27 | 1 | 2 | 80-16 | 82 |
2 | СКВИЧ (Минск) | 30 | 17 | 7 | 6 | 52-21 | 58 |
3 | ДСК-Гомель | 30 | 17 | 7 | 6 | 52-26 | 58 |
4 | Гранит (Микашевичи) | 30 | 16 | 8 | 6 | 52-23 | 56 |
5 | Руденск | 30 | 12 | 7 | 11 | 37-39 | 43 |
6 | Барановичи | 30 | 11 | 10 | 9 | 31-37 | 43 |
7 | Полоцк | 30 | 9 | 12 | 9 | 38-34 | 39 |
8 | Химик (Светлогорск) | 30 | 10 | 7 | 13 | 37-44 | 37 |
9 | Славия-Мозырь | 30 | 10 | 7 | 13 | 33-44 | 37 |
10 | Верас (Несвиж) | 30 | 9 | 8 | 13 | 31-39 | 35 |
11 | Волна (Пинск) | 30 | 11 | 2 | 17 | 31-48 | 35 |
12 | Сморгонь | 30 | 8 | 8 | 14 | 33-43 | 32 |
13 | Белкард (Гродно) | 30 | 8 | 6 | 16 | 25-40 | 30 |
14 | Ведрич-97 (Речица) | 30 | 8 | 6 | 16 | 29-46 | 30 |
15 | Коммунальник (Слоним) | 30 | 5 | 13 | 12 | 23-48 | 28 |
16 | Лида | 30 | 4 | 7 | 19 | 23-59 | 19 |