• 26.06.2025

Футбол. ЧБ. Вторая лига. 13 тур

Июл 6, 2010

На верхалінах табліцы пайшлі нежартоўныя змены. “Клечаск” пасля перамогі над прамым канкурэнтам “Гарадзеяй”, здавалася б, будзе лідарам даўгі час, але раптам згуляў унічыю з “Бярозай-2010”. У 13-м туры лідары ўвогуле саступілі. Прычым саступілі “Вігваму”. Смалявічцы пакаціліся ўніз, а тут перайгралі супернікаў у гасцях, перамогу “Вігваму” прынеслі трапныя ўдары Швайбовіча і Сямёнава.

.

Затое “Гарадзея” чарговы раз парадавала сваіх прыхільнікаў і вярнула сабе адзінаасобнае лідарства, у сябе дома была разарваная дзяржынская “Лівадыя”. Першыя хвілін 25 “Лівадыя” выглядала не горш за суперніка, толькі потым пачаліся праблемы. Але куражыўся над апанентам не адзін Сыраквашка, аўтар нядаўняга пэнта-трыку забіў цяпер толькі аднойчы. Да гэтай гульні неаднаразова вызначаўся галамі Уладзімір Макоўскі, але ягонаму брату Міхаілу гэта не ўдавалася. Тут жа Міхаіл забіў вельмі важны для свайго клуба гол, бо ён падкрэсліў перавагу гасцей. Тады яшчэ ў “Лівадыі” заставаліся надзеі на добры вынік. Рудзянок забіў ужо і “непатрэбны” гол, затое самы прыгожы: яго не збянтэжыў адскок ад зямлі, і ён без апрацоўкі прабіў пад перакладзіну. Сустрэча скончылася для гарадзейцаў з тым жа вынікам, што і мінулая – 5:0.

.

Шанцам, які выпаў на яго долю, скарыстаўся “Слуцкцукар”. Параза “Клечаска” – і случакам трэба было проста перамагчы. Да таго ж у суперніках была “Орша”, якую менш, чым двума тыднямі раней яны абыгралі ў Кубку 4:1. Аднак “цукровыя” самі загналі сябе ў няпростую сітуацыю. Яны ўжо ў першым тайме прапусцілі гол і засталіся ў меншасці. Тым не менш, ім удалося за дзве хвіліны праявіць сваю волю, калі забілі Гурыновіч і Пратасюк. “Орша” гуляе апошнім часам няблага, але прэтэнзіі на першую шасцёрку не абгрунтавала. А вось “Слуцкцукар” утрымаўся ў пелатоне, вычакаў на няўдачы лідараў і выйшаў на другое месца.

“Нёман” і “Маладзечна” сінхронна перамаглі “Белтрансгаз” і “Спартак” адпаведна і засталіся ў групе найбліжэйшых праследвальнікаў.

.

Адбылося ў туры і дэрбі: гомельскае. “Гомель-2” і “ХБК-2” разышліся па нулях. Затое “Гомельчыгункатранс” прасоўвае сваю не надта кароткую назву вышэй і вышэй. Цяпер пад паравозам апынуліся “Асіповічы”. Галы Сігая, Коцура і Маісеенкі забяспечылі разгром суперніка і ўмацавалі пазіцыі чыгуначнікаў.

.

“Бяроза-2010” ва ўпартай барацьбе (што з гэтай камандай адбываецца ня рэдка) перамагла “Жлобін”, хоць яны і суседзі па табліцы, але “Жлобін” гуляе больш роўна, не перамагае часта супернікаў зверху, затое ведае, як перамагчы ніжэйшых за сябе. Краўчук і Герасіменка вывелі бярозаўцаў наперад, але жлобінцы вырашылі, што так гуляць дома сорамна і Касачук з пенальці і Торап з гульні аднавілі раўнавагу. Аднак Герасіменка аформіў дубль на 90-й хвіліне – “Бяроза-2010” святкуе.

.

Нарэшце, быў у гэтым туры яшчэ адзін эпізод, калі зыход гульні вырашаўся напрыканцы. Форвард “Вертыкалі” Дзмітрый Дулуб у сярэдзіне другога тайму адкрыў лік, а вось утрымаць яго калінкавічцам не ўдалося. Уладзімір Сафранкоў за тры хвіліны да заканчэння асноўнага часу сустрэчы зрабіў парытэт. “Зорка-БДУ” па-ранейшаму насяляе ніжнія радкі, а “Вертыкалі” вельмі патрэбная была перамога, для псіхалогіі. Апошнім часам “Вертыкаль” патанае, пакуль што каманда трымаецца недалёка ад сярэдзіны, аднак у трынаццатым туры яна павінна была перамагаць аўтсайдэра.

.

У бліжэйшым туры можна яскрава адасобіць матч паміж “Гарадзеяй” і мастоўскім “Нёманам”, гэта ж прадстаўнікі верхалін. З такім разгонам, які набрала цяпер “Гарадзея” мастоўцам будзе вельмі складана.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

.


  Команда М В Н П РМ О
1 Городея 34 27 3 4 112-29 84
2 Слуцксахар (Слуцк) 34 25 6 3 79-30 81
3 Клеческ (Клецк) 34 24 4 6 91-35 76
4 Молодечно 34 17 6 11 69-52 57
5 Звезда-БГУ (Минск) 34 15 10 9 76-47 55
6 Береза-2010 34 16 6 12 57-55 54
7 Гомельжелдортранс 34 16 4 14 63-58 52
8 Осиповичи 34 15 5 14 51-64 50
9 Неман (Мосты) 34 14 6 14 54-50 48
10 Спартак (Шклов) 34 14 6 14 54-59 48
11 Вигвам (Смолевичи) 34 10 11 13 32-41 41
12 Белтрансгаз (Слоним) 34 9 13 12 46-55 40
13 Гомель-2 34 9 9 16 37-48 36
14 Жлобин 34 10 4 20 48-74 34
15 Орша 34 10 3 21 40-75 33
16 Вертикаль (Калинковичи) 34 8 8 18 42-67 32
17 Ливадия (Дзержинск) 34 5 6 23 25-81 21
18 ДСК-2 (Гомель) 34 3 8 23 19-75 17