• 28.06.2025

Футбол. ЧБ. Вторая лига. 11-й тур

Июн 21, 2010

11 тур павінен быў многае вырашыць на версе табліцы. Натуральна, што перамогі над прамымі канкурэнтамі ў сярэдзіне чэрвеня яшчэ нічога не могуць гарантаваць, але паводле псіхалогіі даюць многае.

.

Але пачнём мы з каманд, якія не ідуць на першых пазіцыях. “Орша” на выездзе абыграла “Лівадыю” 4:0. Кітаёў, Шляхціч, Скарацін і Красоўскі пахавалі дзяржынскую каманду сваімі дакладнымі стрэламі. Чым выбіваецца гэты матч? “Орша” дасягнула агромністага прагрэсу. Па-першае, летась за ўвесь сезон каманда перамагла толькі 3 разы. Цяпер жа, далёк да заканчэння першага кругу ў каманды 5 вікторый. Па-другое, паля старту сезону, калі кожная параза аршанцаў была буйной ніхто не мог падумаць, што клуб загуляе па-новаму. Па-трэцяе, “Орша” адна з нешматлікіх каманд, якую не разнеслі “Клечаск” і “Гарадзея”, яны перамаглі яе мінімальна, прычым у сустрэчы з “Клечаскам” каманда з берагоў Дняпра выглядала зусім не слабейшай і можа наракаць на лёс. Ну і па-чацвёртае, “Орша” паднялася ў выніку выйгрышу ўжо на 6 месца.

.

Працягвае апускацца на ніз “Вігвам” са Смалявічаў, які на гэты раз саступіў “Бярозе-2010”. Рашаючы гол бярозаўцы правялі на 82-й хвіліне. У гульні з удзелам “Белтрансгазу” зноў забіта багата мячоў. Толькі ў мінулым туры ўсе сем уляцелі ў вароты слонімцаў, цяпер жа шэсць забітых галоў падзеленыя напалам. “Жлобін” вельмі прагнуў перамогі, адкрыў лік ужо на першых секундах, але не ведаў, што напрыканцы тайму яму самому трэба будзе адыграцца. Другая палова мала саступала па відовішчы першай, але галоў забіта не было.

.

Мастоўскі “Нёман” пасля нічыйнага выніку тыдзень таму вырашыў штурмаваць вяршыні надалей. І гэта пакуль атрымліваецца. У госці да нёманцаў завітаў “Спартак” са Шклова і не змог нічога адказаць на трапныя ўдары Лешанюка і Клімца.

.

Для “Слуцкцукара”, як і меркавалася, дадзены тур аказаўся проста вечаровым шпацырам па родным траўніку: гомельскі “ХБК-2” атрымаў у свае вароты ажно 5 мячоў, на якія адказаць адным здолеў Амін Кургхелі, каторы зноўку забівае ў канцы, праўда, цяпер з пенальці і цяпер гэты гол не прыносіць ачкі гамельчукам.

.

“Маладзечна”, нарэшце, атрымала перамогу, але нервавацца прыхільнікі клуба зноў былі змушаныя. Дубль Лужынскага вывеў маладзечанцаў наперад, аднак затым свой гол за госцей правёў знаны бамбардзір Аніскевіч, у выніку чаго апошнія хвіліны матчу прайшлі для заўзятараў гаспадароў з валідолам і іншымі лекамі. Тым не менш 2:1 – перамога “Маладзечны”.

.

Нечаканы вынік прынесла сустрэча “Гомеля-2” і “Вертыкалі”. Калінкавічцы выглядалі фаварытам, аднак саступілі 1:3. Цяпер “Вертыкаль” – серадняк.

.

І вось, цэнтральны матч. “Клечаск” прымаў “Гарадзею”. Не сказаць, што гульня ўражвала вялікай колькасцю момантаў, каманды, як і уласціва лідарам не беглі з адкрытымі тварамі адно на аднаго. Усё вырашыў гол Іллі Давыдзенкі на 53-й хвіліне. “Клечаск” атрымоўвае важлівую перамогу і ачольвае табліцу, “Гарадзея” саступае канкурэнту па дадатковых паказчыках.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

.

Береза-2010 1:0 Вигвам (Смолевичи)

82′ – Сергей Герасименко

.

Клеческ (Клецк) 1:0 – Городея

53′ – Илья Давыденко

.

Жлобин 3:3 Белтрансгаз (Слоним)

1′ – Дмитрий Косачук

32′ – Дмитрий Косачук (п)

43′ – Евгений Савонь (аг)

17′ – Олег Г. Герасимчик

21′ – Юрий Кособуко

22′ – Юрий Кособуко

.

Ливадия (Дзержинск) 0:4 Орша

24′ – Николай Китаев

40′ – Игорь Шляхтич

66′ – Андрей Скорятин

80′ – Артем Красовский

.

Неман (Мосты) 2:0 Спартак (Шклов)

28′ – Дмитрий Лешанюк

49′ – Сергей Климец

.

Слуцксахар (Слуцк) 5:1 ДСК-2 (Гомель)

9′ – Александр Карпиленко

27′ – Александр Жданович

77′ – Константин Якубовский (п)

79′ – Кирилл Деменковец

83′ – Денис Костюкевич

87′ – Амин Кургхели (п)

.

Молодечно 2:1 Осиповичи

13′ – Михаил Лужинский

69′ – Михаил Лужинский

83′ – Дмитрий Анискевич

.

Гомель-2 3:1 Вертикаль (Калинковичи)

31′ – Сергей Ковалев

37′ – Артем Руденков

83′ – Владимир Харланов

38′ – Дмитрий Вас. Денисюк

.

Команды                       И     В       Н       П       М          О

1       Клечаск (Клецк)           11     9       1       1       36-10              28

2       Гарадзея                        11    9       1       1       28-6      28

3       Слуцкцукар (Слуцк)    11     7       3       1       27-9      24

4       Нёман (Мосты)             11     5       3       3       15-10              18

5       Маладзечна                   11    5       2       4       18-18              17

6       Орша                                       11    5       1       5       12-15              16

7       Жлобін                          11    4       2       5       18-17              14

8       Бяроза-2010                 11     4       2       5       14-17              14

9       Спартак (Шклоў)                   11     4       2       5       17-18              14

10     Асіповічы                      11    4       2       5       15-20              14

11     Гомельчыгункатранс   10     4       2       4       13-18              14

12     Вертыкаль (Калінкавічы) 11          3       4       4       17-18              13

13     Вігвам (Смалявічы)     11     2       6       3       7-7        12

14     Гомель-2                        11    3       2       6       14-16              11

15     Белтрансгаз (Слонім)  11     2       5       4       16-26               11

16     Зорка-БДУ (Мінск)      10     2       4       4       16-21               10

17     Лівадыя (Дзяржынск)  11     2       3       6       12-24                9

18     ХБК-2 (Гомель)            11     0       3       8       4-29        3