• 27.06.2025

Футбол. ЧБ. Вторая лига. 10 тур

Июн 14, 2010

10 тур другой лігі прынес багата мячоў, і гэта радуе. Безумоўна, цяпер усе футбольныя баталіі, што не працякаюць у Паўднёвай Амерыцы застаюцца на другім плане. Аднак, да прыкладу, нельга прамінуць выхад “Брэшыі” ў Серыю А ў Італіі, камандзе не шанцавала апошнім часам, не хапала зусім крыху да выхаду наверх, трэба адзначыць павышэнне напружання ў айчынным чэмпіянаце, і хочацца, каб 1:2 ад “Мінска” сталі штуршком для БАТЭ для падрыхтоўкі да Лігі Чэмпіёнаў.

.
Але ёсць цікавосткі і для тых, хто ўважліва сочыць за другой лігай. Мінулы тур не стаў месцам сенсацый. Зыходы матчаў ува многім супадалі з месцамі каманд. Неўзабаве мы пабачым яшчэ і займальную падзею пад назвай “Кубак Беларусі”, пасля каторай будзем бачыць ступень канкурэнтназдольнасці клубаў дадзенага эшэлону. Хто здзівіў больш за ўсіх у 10 туры, дык гэта “Клечаск”. Не, не так. “Белтрансгаз”. Слонімцы сёлета досыць удала праводзілі матчы дома, а вось цяпер хатні стадыён “Юнацтва” стаў пеклам для каманды. У тое, што “Клечаск” здольны забіць шмат ведалі, але ў тое, што гэта ён без перашкодаў аформіць у Слоніме сумяваліся. Былі нават спадзевы на напружаную барацьбу і здабыццё ачкоў “газавікамі”. Аднак матч зрабіўся кашмарным – 0:7. Такога ліку не чакаў ніхто! Прычым у гасцей вызначыліся шэсць розных футбалістаў, толькі Сарасеку ўдалося зрабіць дубль. Поўная адсутнасць роўнасці, ды й такі лік, які быў адкрыты толькі пасля першай паўгадзіны сустрэчы. А пасля пакаціла.

.
“Гарадзея” не мела ў планах дазволіць “Клечаску” дагнаць сябе, таму прынялася за набегі на вароты “Бярозы-2010” адразу жа. Але мучыліся гарадзейцы толькі трохі меней за праследвальнікаў. Толькі на 23-й хвіліне пасля ўдару Уладзіміра Макоўскага гаспадары выйшлі наперад. Гэта стала накдаўнам для гасцей, наступныя тры дакладныя стрэлы, адзін з якіх зноўку быў на рахунку Уладзіміра, прывялі суперніка ў стан “поўнай недзеяздольнасці”.

.
“Слуцкцукар” падмачыў імя “галоўнага цікуна”, калі згуляў унічыю з “Асіповічамі”, якія выдаюць матчы, зусім непадобныя і па зыходах, і па гульне. Так ці інакш “Слуцкцукар” застаецца пакуль адзінай альтэрнатывай двум іншым клубам з Мінскай вобласці. Мастоўскі “Нёман” застаўся на 4-м месцы, але не пусціў там карэнне. Гасцявы матч з “ХБК-2” складваўся паводле плану мастаўчанаў. Дзмітрый Лешанюк на 75-й зняў хваляванне за вынік. Так падалося, бо на 90-й Амін Кургхелі прымусіў сціплы клуб радавацца трэцяму балу ў сезоне. “ХБК-2” па-ранейшаму не атрымаў ніводнае вікторыі, але адабраў ачкі ў каманды, якая, здаецца, стала прэтэндаваць на высокія пазіцыі.

.
Чарговы раз згубленыя ачкі ў “Маладзечны”. У гасцявым матчы з калінкавіцкай “Вертыкаллю” маладзечанцы не змаглі прадэманстраваць свае прэтэнзіі і не збілі пыху з гаспадароў. Стартавыя нулі на табло. Гэта карціна, да радасці прыхільнікаў выніковага футболу, назіралася толькі ў гэтым матчы.

.
Уратавалася ў гэтым туры ад паразы і яшчэ адна гомельская каманда. “Гомельчыгунка” пасля голу Сямёнава была прыціснутая “Вігвамам”, аднак знайшоўся і свой “Кургхелі” ў чыгуначнікаў. Прычым яшчэ больш гераічны. Андрэй Цітарэнка забіў гол ужо на 93-й, і ў “Вігвама” не заставалася выйсця, акрамя прызнання міру.

.
Гол на дэсерт чакаў і трэціх гамяльчанаў. Толькі забіты ён быў у іх вароты. Але пры гэтым якраз “Гомель-2” атрымаў перамогу, бо дубль Пінчука звёў гол Ламакі з пенальці да звання голу прэстыжу.

.
Нарэшце перамог шклоўскі “Спартак”. Што цэлы месяц тварылася з клубам зусім невядома. І на гэты раз матч хутчэй нагадаў пра праблемы, якія мае калектыў, а не пра блізкасць перамог. Чырвона-белыя двойчы саступалі па ліку, аднак усё-ж-такі праявілі баяздольнасць і сабралі волю – 3:2.

.
Наступная субота будзе многае вырашаць. Яна будзе вырашаць, кім жа лічыць “Маладзечна” і “Асіповічы” – кандыдатамі на павышэнне ці сераднякамі, якія сайдуцца між сабою ва ўсяго толькі лакальнай бітве. А галоўнае, што яна вырашыць – каму называцца “царом гары” і мець найбольшыя шанцы на званне “караля дывізіёну”. Безумоўна, я пра матч “Клечаск” – “Гарадзея”. Пакуль што у першых на тры ачкі меней за другіх. Яшчэ ў чатырох ачкох ззаду “Слуцкцукар”, ён дома прымае “ХБК-2”.

.
Аўтар: Арцём Сізінцаў

.

10 тур

ДСК-2 (Гомель) 1:1 Неман (Мосты)

.
Вигвам (Смолевичи) 1:1 Гомельжелдортранс

.

Звезда-БГУ (Минск) 1:2 Гомель-2

.
Вертикаль (Калинковичи) 0:0 Молодечно

.

Осиповичи 1:1 Слуцксахар (Слуцк)

.

Спартак (Шклов) 3:2 Ливадия (Дзержинск)

.
Орша 1:0 Жлобин

.
Белтрансгаз (Слоним) 0:7 Клеческ (Клецк)

.

Городея 4:0 Береза-2010