Шосты тур прынёс немалые змены ў табліцу і наогул аказаўся непрадказальным. Непераможны “Клечаск” сустрэў сур’ёзны супраціў з боку “Асіповічаў”… і перастаў быць непераможным. Ужо на 9-й хвіліне Няфёдаў адкрыў лік, пасля гэтага “Клечаск” доўга бясплённа шукаў шляхі да варотаў гаспадароў. Ім дапамог Тараканаў, які зрэзаў мяч у сетку сваёй каманды. Аднак асіповічцы адчулі, што перамога можа ўплысці і пайшлі наперад. З гульні забіць не атрымоўвалася, але неўзабаве яны зарабілі пенальці: да мяча падышоў Іўчанка і не прамахнуўся. Перамога замацавала пазіцыі “Асіповічаў”, а вось госці цяпер не лідэры.
.
Галоўнай жа падзеяй туру, як чакалася, павінен быў стаць матч у Шклове, дзе мясцовыя спартакаўцы сустракалі “Гарадзею”. У выпадку перамогі чырвона-белыя маглі ўзначаліць табліцу, таму і імкнуліся яны наперад. Аднак “першым нумарам” хацела згуляць “Гарадзея”, і ёй удалася дадзеная роля. “Цукровы” клуб забіў ажно два хуткіх галы, пакараўшы “Спартак” за неахайнасць у штрафной: Тарлікоўскі і Сыраквашка не мелі й думаў аб літасці да праціўніка. У дададзеныя да першай паловы хвіліны Яфрэмаў сквітаў адзін мяч. Забіць з першых хвілін другога тайму шклаўчанам не ўдалося, а вось “Гарадзея” правяла выніковы наступ, у выніку каторага вызначыўся Аляксандр Баранаў. “Гарадзея” перамагла і ачоліла табліцу. Цяпер у другой лігі адзін лідэр.
.
Чарговую перамогу адсвяткавала “Вертыкаль”, каторая прымала ў Калінкавічах “Жлобін”. Усё вырашыў адзіны гол, забіты гаспадарамі ў пачатку. “Жылістая” перамога, а “Вертыкаль” зарэкамендавала сябе клубам вышэйшай часткі табліцы.
.
“Вігвам” і “Маладзечна” паказалі ў гульні паміж сабой роўнасць сілаў. Смалявіцкі клуб наагул не досыць любіць забіваць і не дае гэта часта рабіць апаненту. На гол Даўбейкі маладзечанцы адказалі стрэлам Нарожніка – 1:1. Клубы небяспечныя, але пакуль што не болей за тое.
.
“Слуцкцукар” у другім тайме здолеў схіліць на свой бок зыход гульні з “Гомелем-2”, А “Зорка-БДУ” ніяк не можа адшукаць сваю гульню ў сутарэннях стартавых матчаў. На гэты раз мінчане разышліся “па нулях” у хатнім матчы з “Лівадыяй”. “Орша” збіла пыху з “Белтрансгазу” – 2:1, слонімцы стараліся адыграцца, але выдаленне ў іх саставе ледзь не прывяло да павелічэння ліку.
.
Прычакала на першы выйгрыш “Бяроза-2010”. Зрэшты, асабліва радавацца ёй не варта, бо відаць па ўсім сёлета гомельскі “ХБК-2”.
.
будзе галоўным у “склепе”. За ўсе мінулыя матчы гамельчане забілі толькі аднойчы, а матч з бярозаўцамі адпачатна развіваўся не па пюпітру гомельскага дырыжору. Галы Шуляка і Краўчука з гульні ды Герасіменкі з 11-метровага прынеслі пераканаўчую перамогу.
.
У бліжэйшым туры не будзе цэнтральных матчаў, не будзе і асабліва адметных. Аднак 7-мы тур якраз і пакажа, хто якія месцы займае і за што будзе змагацца. Пачынаюцца тыя туры, якія сфармуюць “пулы” з камандаў, “пулы па інтарэсах”.
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў
.
6 тур
Вигвам (Смолевичи) 1:1 Молодечно
23.05.2010.
Минск, Стадион БГАТУ
39′ – Дмитрий Довбейко; 54′ – Игорь Нарожник
.
Гомель-2 1:2 Слуцксахар (Слуцк)
23.05.2010.
Гомель, Стадион ДЮСШ-7
9′ – Игорь Василец; 4′ – Александр Гуринович; 60′ – Александр Жданович.
.
Гомельжелдортранс 2:1 Неман (Мосты)
23.05.2010.
Гомель, Стадион “Локомотив”
30′ – Андрей Дюба; 68′ – Алексей Помочтов; 40′ – Сергей Климец (п)
.
ДСК-2 (Гомель) 0:3 Береза-2010
23.05.2010.
Гомель, Стадион “Гомсельмаш”
3′ – Виталий Шуляк; 76′ – Сергей Герасименко (п); 90′ – Михаил Кравчук
.
Звезда-БГУ (Минск) 0:0 Ливадия (Дзержинск)
23.05.2010.
Минск, РЦОП-БГУ
.
Вертикаль (Калинковичи) 1:0 Жлобин
23.05.2010.
Калинковичи, Стадион “Юность”
9′ – Дмитрий Вас. Денисюк
.
Осиповичи 2:1 Клеческ (Клецк)
23.05.2010.
Осиповичи, Стадион “Юность”
9′- Дмитрий Нефедов; 83′ – Алексей Ивченко (п); 70′ – Вадим Тараканов (аг).
.
Спартак (Шклов) 1:3 Городея
23.05.2010.
Шклов, Стадион “Спартак”
45+1′ – Кирилл Ефремов; 5′ – Александр Тарликовский (п); 14′ – Юрий Сыроквашко (п); 57′ – Александр Вас. Баранов
.
Орша 2:1 Белтрансгаз (Слоним)
23.05.2010.
Орша
25′ – Николай Китаев; 49′ – Николай Китаев; 57′ – Павел Сабило