Адбыўся другі тур чэмпіянату Беларусі ў 2-ой лізе. Цікава было паглядзець, хто ж скончыць два туры з 6 ачкамі. Такіх каманд дзве: шклоўскі “Спартак, які абыграў на выездзе гомельскі “ХБК-2”, і клецкі “Клечаск”, які дзякуючы іроніі жыцця таксама выхадныя праводзіў у Гомелі, толькі супернічаў з “Гомелям-2”. Не толькі ў паездцы на поўдзень краіны хаваецца сіметрыя: абедзве каманды перамаглі з лікам 3:0, а футбалісты, якія зрабілі дублі – Дзмітрый Радзькоў і Аляксей Віскушэнка, выйшлі ў лідэры снайперскай гонкі. Цяпер у іх па тры мячы, прычым Радзькоў абодва мячы ў вароты “ХБК-2” забіў з пенальці, а Віскушэнка “Гомелю-2” з пенальці вызначыўся аднойчы.
.
Інтарэс быў і ў матчы “Зоркі-БДУ” супраць “Гарадзеі”. Каманды здольныя змагацца за выхад у першую лігу. На 22-й хвіліне Максім Бабакоў вывеў сталічную дружыну наперад, аднак госці неўзабаве адыграліся пасля голу Аляксандра Баранава. Прыкметнае для справаздачнага туру яшчэ і тое, што ўсе гомельскія клубы гулялі дома! Пра “ХБК-2” і “Гомель-2” ужо згадвалася, дарэчы яны гулялі на “Гамсельмашы” і штучным полі ДЮСШ-8 адпаведна, а вось “Гомельчыгунка” прымала гасцей Бярозы на “Лакаматыве”. Першамай, які мог стаць для Гомеля яшчэ і сапраўдным святам гульні №1. Але не стаў: ніводны са стадыёнаў другога па памерах гораду краіны не ўбачыў вікторыі сваёй каманды. Гульня ”Гомельчыгункі” завяршылася ўнічыю 1:1. Хуткі гол, відаць, расслабіў “Бярозу-2010”, але чыгуначнікі толькі раз скарысталіся гэтым. Першую вікторыю адсвяткаваў “Маладзечна”. Пасля напружанай гасцявой гульні з “Клечаскам” (2:4) маладзечанцы на родным стадыёне перайгралі “Жлобін”. На зыходзе першага тайму ў гаспадароў вызначыўся Дараховіч, на 73-й хвіліне раўнавагу аднавіў Торап, але праз лічаныя секунды мяч у другі раз заляцеў у вароты “Жлобіна” пасля ўдару Вышынскага.
.
“Слуцкцукар” з “Лівадыяй” і “Вігвам” з “Нёманам” разышліся без галоў, а “Орша” пацярпела другое паражэнне. Гульню з “Асіповічамі” аршанцы пачалі ўдала, бо на 1-й хвіліне забіў Хоміч, аднак гол не быў залічаны, бо лайнсмэн убачыў афсайд. Затым нязначная перавага адышла да гаспадароў і лепшы бамбардзір другой лігі за ўсю гісторыю Дзмітрый Аніскевіч забіў свой 1-ы гол у сезоне і 91-ы ў лізе. Аршанцы растранжырылі некалькі забіўных момантаў, а гаспадары маглі неаднаразова выкарыстаць гэта – брамнік аршанцаў Сіманенка ліквідаваў некалькі сур’ёзных пагроз. Усюдыісным, зрэшты, ён не аказаўся і дазволіў Няфёдаву і Мігасу павялічыць лік. Наўрад 3:0 можна лічыць справядлівым вынікам, не настолькі мацнейшымі аказаліся “зялёныя”, тым не менш “Орша” ўпала на апошні радок табліцы. “Вертыкаль” хутка прапусціла ад “Белтрансгазу”, але адыгралася яшчэ ў першым тайме.
.
Складана гаварыць аб тым, які матч будзе цэнтральным у трэцім туры. Хутчэй за ўсё гэта будзе супрацьстаянне лідэра – шклоўскага “Спартака” з загадкавым “Вігвамам” – камандай са стабільным фінансаваннем і чатырма ачкамі пасля двух тураў. Можна вылучыць таксама сустрэчу “Гарадзеі” і “Вертыкалі”, што таксама ідуць у першай шасцёрцы.
.
Вынікі:
Гомель-2 – Клеческ (Клецк) – 0:3
.
Звезда-БГУ (Минск) – Городея – 1:1
.
ДСК-2 (Гомель) – Городея – 0:3
.
Гомельжелдортранс – Береза-2010 – 1:1
.
Молодечно – Жлобин – 2:1
.
Слуцксахар (Слуцк) – Ливадия (Дзержинск) – 0:0
.
Вертикаль (Калинковичи) – Белтрансгаз (Слоним) – 1:1
.
Осиповичи – Орша – 3:0
.
Аўтар: Арцем Сізінцаў
|
Команды |
И |
В |
Н |
П |
М |
О |
1 | Спартак (Шклов) | 2 | 2 | 0 | 0 | 6-0 | 6 |
2 | Клеческ (Клецк) | 2 | 2 | 0 | 0 | 7-2 | 6 |
3 | Вертикаль (Калинковичи) | 2 | 1 | 1 | 0 | 5-2 | 4 |
4 | Слуцксахар (Слуцк) | 2 | 1 | 1 | 0 | 3-0 | 4 |
5 | Городея | 2 | 1 | 1 | 0 | 3-1 | 4 |
6 | Вигвам (Смолевичи) | 2 | 1 | 1 | 0 | 2-0 | 4 |
7 | Белтрансгаз (Слоним) | 2 | 1 | 1 | 0 | 4-3 | 4 |
8 | Неман (Мосты) | 2 | 1 | 1 | 0 | 1-0 | 4 |
9 | Гомель-2 | 2 | 1 | 0 | 1 | 4-4 | 3 |
10 | Осиповичи | 2 | 1 | 0 | 1 | 3-3 | 3 |
11 | Молодечно | 2 | 1 | 0 | 1 | 4-5 | 3 |
12 | Звезда-БГУ (Минск) | 2 | 0 | 1 | 1 | 3-4 | 1 |
13 | Ливадия (Дзержинск) | 2 | 0 | 1 | 1 | 0-1 | 1 |
14 | Гомельжелдортранс | 2 | 0 | 1 | 1 | 1-3 | 1 |
15 | Береза-2010 | 2 | 0 | 1 | 1 | 2-5 | 1 |
16 | Жлобин | 2 | 0 | 0 | 2 | 1-5 | 0 |
17 | ДСК-2 (Гомель) | 2 | 0 | 0 | 2 | 0-5 | 0 |
18 | Орша | 2 | 0 | 0 | 2 | 1-7 | 0 |